Авторизация
 

Надзея АБАЛЕВІЧ выкладала сальфеджыа ў Міёрскай школе мастацтваў

 Які б інструмент ні выбраў для сябе вучань музычнай школы, абавязковым у раскладзе будзе сальфеджыа. Амаль тры дзясяткі год Надзея Рыгораўна АБАЛЕВІЧ выкладала гэты прадмет у Міёрскай дзіцячай школе мастацтваў.

На вуліцы сыра. Шчодра сыпле мокры снег. Прагульваемся з Надзеяй Рыгораўнай пад парасонам. Слухаю расповяд субяседніцы пра мінулыя дні і думаю, што з задавальненнем хадзіла б на ўрокі да інтэлігентнага творчага педагога.


Пешыя прагулкі для былога выкладчыка — адпачынак і асалода. Штодня праходзіць па некалькі кіламетраў. Дыхае свежым паветрам, любуецца краявідамі. Таму не патрэбны касметолагі, не звяртаецца да медыкаў. Яшчэ сакрэт маладосці ў творчасці, аптымізме і добразычлівасці.


— Вучуся жыць мудра. Гэта значыць — жадаць людзям дабра, цаніць кожнае імгненне, верыць у лепшае, — гаворыць Надзея Рыгораўна.
Характарызуе сябе лірыкам-рамантыкам. Любіць паэзію. І сама піша вершы. Не для шырокай аўдыторыі. Для душы. Натхняюць зорнае неба, захад сонца, асенняя лістота і летняя квецень. Заварожвае і палоніць душу музыка. Ад самага маленства. Успамінае, як маленькай дзяўчынкай давала канцэрты на вялікім бабуліным куфары. Пра сцэну і музычную кар'еру не марыла. Проста любіла спяваць. Як і яе маці, і родныя дзядзькі.


 Першая прафесія Надзеі Абалевіч — повар-кандытар. Два з паловай гады гатавала ў сталовай у Віцебску. І адначасова была салісткай вакальна-інструментальнага ансамбля пры гарадскім Доме культуры. Выступала на тэлебачанні. У рэшце рэшт лёс паставіў усё на свае месцы. Таленавітая дзяўчына паступіла ў музычнае вучылішча.


На чацвёртым курсе сустрэла каханне. Сапраўднае, адзінае. Надзея і Мечыслаў пазнаёміліся ў трамваі ў 1969 годзе. Міёрскі хлопец вучыўся ў медінстытуце. Праз чатыры гады спатканняў сталі адной сям'ёй. У 1976-м прыехалі ў Міёры з маленькім сынам Уладзіславам.
Надзея Рыгораўна ўладкавалася ў музычную школу. Дваццаць восем год выкладала сальфеджыа, расказвала дзецям пра Моцарта, Баха, Бятховена.


— Строгай настаўніцай сябе не назаву. Але патрабавала, каб вучні засвоілі веды, — гаворыць субяседніца.
Калі падлічыць кветкі, падораныя педагогу за гады працы, хопіць на дзясяткі аранжарэй. Многія з цяперашніх выкладчыкаў школы мастацтваў — яе вучні. Прыемна прыгадваць урокі, гарадскія святы, выступленні ў суседніх гарадах і краінах. І цяпер памятае смак вільнюскага хлеба. Заняткі ў школе, рэпетыцыі, калектыўныя пікнікі, сямейныя клопаты. Усё было ярка, цікава, запамінальна. І на ўсё хапала сіл.


 На заслужаным адпачынку педагог з 2004 года. Сувязь са школай не перарываецца. Вадзіла на ўрокі ігры на гітары старэйшага ўнука Ягора, цяпер Сямён вучыцца на мастацкім аддзяленні. Малодшы Мацвей сёлета пайшоў у першы клас агульнаадукацыйнай школы. Хутчэй за ўсё знойдзе для сябе занятак і ў школе мастацтваў.


З сынам і яго сям'ёй Надзея Рыгораўна жыве пад адным дахам. Мужа не стала сямнаццаць год таму. Страта цяжкая і незаменная. Яны разам рыбачылі, збіралі грыбы ў ваколічных лясах і падарожнічалі на ўласным аўтамабілі па цёплых курортах.


Надзея Абалевіч глядзіць на свет праз прызму мудрасці і дабрыні. Нязмушана ўсміхаецца знаёмым, рада сустрэчам з былымі калегамі і вучнямі. Улетку адпачывае на гародчыку ля дома, халоднымі вечарамі чытае навукова-папулярную літаратуру, цікавіцца медыцынай. І час ад часу спявае караоке. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 597
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 001
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 643
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 866
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 606
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 436
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 401
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 мая 2019
Василий, Гавриил, Дмитрий, Иосиф, Николай, Акулина, Семен

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта