Авторизация
 

Сямейную пару ВАЛЧКОЎ з Міёр яднае прафесія музыкаў і не толькі

 Сямейную пару музыкантаў ВАЛЧКОЎ яднаюць меладычныя гукі, поспехі іх вучняў і рыбалка. Ігар і Тамара Валчкі размаўляюць на адной мове. На мове музыкі. І на працягу многіх год вучаць сваіх выхаванцаў разумець і любіць яе. 

НА ДРУГІМ ПАВЕРСЕ дзіцячай школы мастацтваў з кабінета №8 даносяцца гукі баяна. Праз сцяну — у кабінеце №7 — грае скрыпка. Ігар Анатольевіч і Тамара Яўгенаўна плячо ў плячо ідуць па жыцці і школьных калідорах. У музыку ўлюбёныя з маленства. Ігара вабіў баян. Тамара грала на скрыпцы. У міёрскую школу мастацтваў іх прывялі розныя шляхі. Тут з'ядналі лёсы.


Ігар Анатольевіч у 1977 годзе скончыў Наваполацкае музычнае вучылішча.
—У Міёры вяртаўся шчаслівы ад таго, што буду працаваць дома, — успамінае музыкант.
Праз год па накіраванні ў райцэнтр прыехала выпускніца Віцебскага музычнага вучылішча.


— Мне цікава было пажыць самастойна, удалечыні ад бацькоў. Пасля планавала вярнуцца ў родны Віцебск, — гаворыць Тамара Яўгенаўна.
Праз два гады маладыя калегі сталі мужам і жонкай. Трывалым, плённым і шчаслівым аказаўся творчы і сямейны саюз. Клапаціліся пра дабрабыт, выхоўвалі дзвюх дачушак, знаёмілі вучняў з бязмежным светам музыкі, ігралі разам з імі на канцэртах.


— Працяглы час кіравала ансамблем скрыпачоў. Мне гэта вельмі падабалася. Калі на індывідуальных занятках вывучалі класіку, то ў ансамблі ігралі эстрадную музыку, мелодыі з кінафільмаў, — расказвае Тамара Яўгенаўна. — Памочнікам і дарадчыкам у гэтай справе быў муж. Падбіраў рэпертуар, пісаў аранжыроўкі для інструментаў і выступаў разам з намі.

 — Баян — народны інструмент. Аднак на ім можна сыграць і класіку, і нават рок, — заўважае Ігар Анатольевіч.
Да рок-музыкі ў яго асаблівыя адносіны. Дома захоўваецца калекцыя бабін, касет і дыскаў. З творчасцю "Deep Purple", "Smokie", "Pink Floyd" знаёма ўся сям'я. У ліку музычных прыярытэтаў — Уладзімір Высоцкі, Уладзімір Мулявін, аргенцінскі баяніст Астор П'яццола, савецкі — Віктар Грыдзін, расійскі сучаснік Аляксандр Скляраў.


НА ЗАНЯТКАХ педагогі прымяняюць розныя метады. Для Тамары Яўгенаўны важна, каб дзеці палюбілі скрыпку і ігра на ёй дарыла асалоду. Любоў да інструмента пачынаецца з даверу да настаўніка. Музычныя творы педагог падбірае для вучняў асобна. У залежнасці ад іх характару і тэмпераменту. Аднак лічыць, што іграць "Неперарыўны рух" Карла Бома, канцэрты Антоніа Вівальдзі і Фрыдрыха Зейца патрэбна кожнаму юнаму скрыпачу.

Ігар Анатольевіч называе сябе патрабавальным настаўнікам.
— Добрая музыка — гэта крыніца здароўя. Перш-наперш духоўнае сілкаванне. І навучанне ёй — свайго роду прывіўка, якая не заўсёды бывае прыемнай. Для належнага выніку трэба ўмець пераадольваць свае слабасці, — разважае педагог.
БЫЛАЯ вучаніца Таццяна Званская цяпер калега свайго настаўніка. Дае ўрокі баяна ў Чапукоўскай школе. У Віцебскай філармоніі іграе Алег Драба. Баяніст Дзмітрый Радзіка застаўся на Міёршчыне.


 Выхаванцам шаркаўшчынскай школы мастацтваў майстэрства ігры на скрыпцы дапамагае асвойваць Ларыса Каралёва. Яна вучылася ў Тамары Яўгенаўны. Акадэмію музыкі скончыла Ганна Александровіч. Працуе ў Мінску, іграе ў сімфанічным аркестры.
— Прыемна, калі вучні працягваюць справу настаўнікаў, — гаворыць Тамара Яўгенаўна. — Рада за іх поспехі.
З МУЗЫКАЙ звязала прафесію і малодшая дачка Таццяна. Навыкі ігры на фартэпіяна замацоўвала ў Наваполацкім музычным вучылішчы, затым у Акадэміі музыкі. Скончыла магістратуру, аспірантуру. Працуе ў школе мастацтваў у Мінску.
Старэйшая Ала настаўнічае ў адной са школ Віцебска. Вядзе замежную мову. Вышэйшую адукацыю атрымала ў педінстытуце імя М.Танка. Урокі скрыпкі брала дома ў школе мастацтваў.


Ала і Таццяна — трэцяе пакаленне сямейнай настаўніцкай дынастыі. Іх бабуля Вера Яфімаўна Валчок шмат год выкладала матэматыку ў СШ №2.


КАБІНЕТЫ настаўнікаў Валчкоў залівае сонечнае святло. Ігар Анатольевіч любіць пахмурныя дні. Па-першае, сонца рассейвае ўвагу вучняў. Па-другое, у дрэннае надвор'е лепш клюе рыба.
Рыбачаць Ігар і Тамара таксама разам. Любяць адпачываць на прыродзе. Сумесны вольны час дадае цеплыні і разнастайнасці дружнай сям'і музыкантаў. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з архіва рэдакцыі.

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта