Авторизация
 

Мікалая Рагоўскага з Міёр музыка вабіла з маленства

 На чорна-белым фотаздымку юнак з баянам і дзяўчына-салістка. Гэта аднакласнікі — Коля Рагоўскі і Люба Свілёнак выступаюць на свяце ў вёсцы Ільмовікі. Яшчэ адно фота — малады настаўнік Мікалай Вячаслававіч займаецца з вучнем Сашам Шадэнка. У музыканта Рагоўскага багаты фотаархіў. І яшчэ больш успамінаў.

МІКАЛАЙ РАГОЎСКІ расказвае, што пачаў працоўную дзейнасць васьмікласнікам. Іграў на танцах у клубе. Музыка вабіла з маленства. Ды ці магло быць па-іншаму ў сям'і музыкантаў-самавучак. Умела валодаў трохрадным гармонікам дзядуля. Тата асвоіў скрыпку. Адзін дзядзька на кларнэце граў, другі — на баяне.


— Нарадзіўся я на Міёршчыне ў вёсачцы Костачына, вучыўся ў Мальцаўскай школе. Тады ў сельскіх дзяцей не было магчымасці займацца ў гуртках, развіваць творчыя здольнасці, — гаворыць Мікалай Вячаслававіч. — Баян самастойна асвойваў. Пасля скончыў курсы баяністаў пры музычнай школе ў Браславе. Прафесійную адукацыю атрымаў у Віцебскім музычным вучылішчы.


 З удзячнасцю і цеплынёй успамінае свайго выкладчыка Міхаіла Іванавіча Івашкіна. Ён навучыў разумець музыку, адчуваць інструмент і заставацца чалавекам у любой сітуацыі. Студэнты бралі з яго прыклад і прымянялі на практыцы слушныя парады і заўвагі.
У МІЁРЫ выпускнік вучылішча прыехаў у 1970-м. У мясцовай музычнай школе пачаўся чацвёрты навучальны год. Праз два месяцы маладога выкладчыка забралі ў армію. Пасля службы заўзята ўзяўся за працу.


— Напэўна, першыя гады — самыя цікавыя і яркія. У школу быў вялікі конкурс, прымалі не кожнага, — успамінае музыкант. — Дзеці праходзілі праслухоўванне. Калі валодалі патрэбнымі дадзенымі, станавіліся нашымі вучнямі. У класе — да 15 чалавек. З кожным два разы на тыдзень займаўся індывідуальна.


ВУЧЫЎ сваіх выхаванцаў граць класічныя і народныя творы. Падтрымліваў іх на конкурсах і канцэртах. Строгім настаўнікам Мікалай Вячаслававіч сябе не лічыць. Заўважае, што музыка патрабуе дысцыпліны, а жаданне вучыцца адыгрывае вырашальную ролю.
— Быў у мяне вучань Сяргей Воранаў. Хлопец здольны, але ленаваўся, — расказвае былы настаўнік. — І вось за чытыры месяцы да канца навучальнага года сабраўся ў музычнае вучылішча. Стаў сур'ёзна займацца і паступіў. Цяпер узначальвае музычную школу ў Полацкім раёне.


Вучылася ў Мікалая Рагоўскага дырэктар дзісенскага філіяла Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў Галіна Мядзелец.
 З МУЗЫКАЙ звязалі прафесію дзеці Мікалая Вячаслававіча. Абодва скончылі мясцовую школу мастацтваў і Наваполацкае вучылішча па класе фартэпіяна. Прадоўжылі адукацыю ва ўніверсітэце культуры. Сын Мікалай вывучыўся на аранжыроўшчыка і працуе гукарэжысёрам у сваёй alma mater. Дачка Святлана вучыць граць на піяніна дзяцей у адной са сталічных школ з музычным ухілам. Трое ўнукаў яшчэ малыя. Дзядуля спадзяецца, што яны прадоўжаць сямейную музычную традыцыю.


ДОМА дзеці са сваімі сем'ямі бываюць не так часта, як хацелася б бацькам. Летам прыязджалі павіншаваць іх з 40-годдзем сумеснага жыцця. Мікалая Вячаслававіча і Зою Пятроўну пазнаёміла музыка. Баяніст на вяселлі прыкмеціў прывабную госцю. Узаемная сімпатыя перарасла ў цёплае пачуццё. Разам займаюцца гаспадарчымі справамі. Нават ля пчол Зоя Пятроўна дапамагае гаспадарыць, хоць і баіцца іх. Для Мікалая Вячаслававіча пчальнік — асалода.


— Люблю быць на прыродзе, — гаворыць музыкант. — Калі тэрміновых спраў на пчальніку няма, прыемна проста пабыць там, паназіраць за наваколлем, паслухаць гудзенне пчолак. Гэта асаблівая музыка.


НА ЗАСЛУЖАНЫМ АДПАЧЫНКУ Мікалай Рагоўскі тры гады. Гаворыць, што час не стаў ісці марудней. Наадварот, пабег яшчэ хутчэй. Дома ёсць два баяны. Цяпер грае мала. Час ад часу заходзіць у школу мастацтваў павітацца з калегамі. Часта бачыцца з былым дырэктарам установы Мікалаем Далгалёвым. Яны разам прыехалі працаваць. З аднакурснікамі — на тэлефоннай сувязі. Да сацыяльных сетак ставіцца скептычна. У інтэрнэце чытае пра пчалярства. Для фону гучаць кампазіцыі 70-80 гадоў. Любімая музыка суправаджае хатнія клопаты. І навявае прыемныя ўспаміны з мінулага. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з асабістага архіва Мікалая РАГОЎСКАГА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта