Авторизация
 

Міярчане вельмі любяць чытаць кнігі

 У Міжнародны дзень пажылых людзей асаблівая ўвага надаецца састарэлым, прызнанню іх заслуг. Ім — удзячнасць і павага. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі акцыю "Ад чыстага сэрца простымі словамі". 

Запрасілі старэйшае пакаленне на выставы "Кнігі маладосці вашай", "Навінкі восені", паўдзельнічаць у акцыі "Інтэрв'ю ў мудрасці". Паслугі камерцыйнага фонда ў гэты дзень прадастаўлялі бясплатна.


Бібліятэкары павіншавалі чытачоў у іх дома. Першай стала Ніна Цімафееўна Кукуць, якая без кнігі не ўяўляе сваё жыццё. Паўдзельнічалі ў акцыі Тамара Аляксандраўна Маняк, Рыгор Міхайлавіч Красоўскі, Браніслава Уладзіміраўна Юршэвіч, Міхаіл Сцяпанавіч Сушко, Іосіф Мар'янавіч Цітовіч, Барыс Іосіфавіч Путрукевіч.


 Наведалі былых калег, ветэранаў працы Галіну Маісееўну Путрукевіч, Валянціну Уладзіміраўну Цітовіч, Аліну Зянонаўну Кукуць, Анфісу Казіміраўну Цімафееву. У цёплай абстаноўцы прыгадвалі работу ў бібліятэцы, мерапрыемствы, гарталі фотаальбомы, дзяліліся вопытам.
Бібліятэкары ўручылі калегам падарункі, пажадалі здароўя і даўгалецця, міру, утульнасці і душэўнага цяпла.
Дзень пажылых людзей — гэта не напамін пра ўзрост, а ўдзячнасць старэйшаму пакаленню за сілу духа і жыццёвую мудрасць.


Наталля КАЛЕСНІК,
загадчыца аддзела абслугоўвання
і інфармацыі раённай бібліятэкі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта