Авторизация
 

Дзень работнікаў культуры ў Перабродскім СДК

 Знешнюю прывабнасць аднапавярховаму будынку сельскай установы культуры надаюць кветкі і дэкаратыўныя фігуры. Іх любяць дзеці, якія гуляюць тут з бацькамі. Вяскоўцаў сярэдняга і сталага ўзросту ў СДК прыводзіць цікавасць да гісторыі сваіх мясцін, жаданне разбавіць паўся-дзённасць рэпетыцыямі і зносінамі.

АКНО ў кабінеце дырэктара выходзіць на школьную пляцоўку. СДК і школа па-суседстве жылі дружна. Ладзілі сумесныя мерапрыемствы, вучні на перапынках прыбягалі на рэпетыцыі. Другі год маўчыць званок. Кіраўнік сельскага Дома культуры Ларыса Нікіціна па школе сумуе. Дзеці цяпер рэдка прыходзяць. Працуюць з дарослымі і пенсіянерамі. Важны напрамак работы—захаванне перабродскай гісторыі і традыцый.
РАЗАМ з былым старшынёй сельсавета Галінай Уладзіміраўнай Паўлоўскай культработнікі адрадзілі мясцовае свята. У пачатку ХІХ стагоддзя яго называлі Дзясяткай. Цяпер больш вядома як "Перабродская зорка". Сёлета ззяла ў адзінаццаты раз.


—Чаму Дзясятка? Таму што адзначалася на дзясятым тыдні пасля праваслаўнага Вя-лікадня. Гэта свята ў гонар асвячэння ў перабродскай царкве іконы Параскевы Пятніцы. Святыня прыплыла па возеры,—тлумачыць Ларыса Феафанаўна.—Святкавалі ў пятніцу. Спачатку служба ў царкве. Пасля гулянні на плошчы. Вяскоўцы куплялі вырабы ў рамес-нікаў, дзеці гушкаліся на арэлях, нават мядзведзя прывозілі.
І цяпер свята цікавае і жаданае для вяскоўцаў і гасцей. Служба ў царкве, як і раней, праходзіць у пятніцу. Масавыя гулянні—у нядзелю. Прыязджаюць майстры, творчыя калектывы. Мясцовыя актывісты дапамагаюць аформіць пляцоўку, гатуюць самабытныя стравы.


СКАНЦЫ, гульбешнікі, жэлепадобны журавінавы кісель—кухня стараабрадцаў. У перабродскіх мясцінах пражываюць прадстаўнікі гэтай канфесіі. Іх традыцыі захоўваюць і прадаўжаюць удзельнікі аб'яднання "Спадчына" пры сельскім Доме культуры. Наведваюць маленную ў Ніўніках. Службы праводзіць святар з Кублішчына Пётр Дзяменцьеў. Разам з ім на занятках перабродскія стараверы вывучаюць малітвы і песнапенні на стараславянскай мове.


 Мясцовы фальклор збіраюць удзельніцы гуртка "Перабродскія дзяўчаты". У планах Ларысы Нікіцінай зберагаць не толькі песні і прыпеўкі. Марыць знайсці спраўныя кросны і навучыць працаваць на іх гурткоўцаў.
—Мы павінны ведаць і захоўваць сваю спадчыну. У першую чаргу гэта трэба рабіць для моладзі. Дарастуць да той пары, калі стане цікавым мінулае, і зможам расказаць, што ведаем,—гаворыць Ларыса Феафанаўна.— Трэба любіць родныя мясціны. Адсюль бярэ выток імкненне спазнаваць гісторыю малой радзімы.


ЛАРЫСА НІКІЦІНА ўзначальвае Перабродскі СДК з 1999-га. Восем год працуе мастацкім кіраўніком Жанна МАСЛЯКОВА. Абедзвюм не спатрэбіўся дыплом прадаўца. Знайшлі сябе ў культуры. Завочна скончылі Віцебскі каледж мастацтваў.
—Нам камфортна працаваць разам. Сыходзімся ў характарах і творчых поглядах,— гаворыць дырэктар.—Спрэчак не бывае. Паралельна пішам сцэнарыі. Пасля звяраем, дапаўняем, складаем у адно цэлае.


 На раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці Перабродскі СДК штогод выступае з жартоўнымі тэатралізаванымі пастаўноўкамі. Сюжэты бяруць з рэальнасці.


—Мы людзі творчыя. Заўважаем камічныя сітуацыі, цікавыя моманты,—расказае Ларыса Феафанаўна.—Аднойчы мяне на хуткай прывезлі ў бальніцу. Так дрэнна, патрэбна дапамога. А мне розныя пытанні задаюць. У тым ліку, ці кірую аўтамабілем. Тады падумала, што абавязкова напішу пра гэта сцэнку.


ПЕРАБРОДСКІЯ КУЛЬТРАБОТНІКІ могуць пахваліцца надзейнымі памочнікамі. Развіваюць свой талент юныя салісты Цімафей Фёдараў і Насця Касцюкевіч. Шмат год на сцэне вяскоўцы-актывісты Наталля Паўлоўская, Валянціна Фёдарава, Галіна Аляксееўна Паўлоўская, Раіса Іванова, Наталля Самсановіч. У штодзённым кругазвароце клопатаў знахо-дзяць час для рэпетыцый, дапамагаюць з дэкарацыямі. Нязменны дызайнер "Перабродскай зоркі" старэйшына вёскі Маляўкі Феадосія Кузьміна. Юшку на свята штогод варыць Галіна Генадзьеўна Паўлоўская, камы выпякае Алена Грыгор'ева. Заўсёды можна разлічваць на бібліятэкара Вольгу Батура.


У прафесійнае свята ад сваіх артыстаў і памочнікаў, родных і сяброў Ларыса Нікіціна і Жанна Маслякова чуюць шмат добрых слоў і пажаданняў. 

Фота аўтара і з архіва рэдакцыі.

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта