Авторизация
 

Малінаўка — невялікая вёска побач з аграгарадком Цвеціна

 Меню для настрою — песні, прыпеўкі, вершы — склалі артысты Цвецінскага сельскага Дома культуры. Пра падарункі паклапацілася лідар прафсаюзнай пярвічкі СУП "Цітова" Валянціна Каласёнак. Накрыць святочны стол дапамаглі сяльчане.

Малінаўка — невялікая вёска побач з аграгарадком Цвеціна. Умоўна яе дзеляць на старую і новую. Пад апошняй маюць на ўвазе пабудаваныя дванаццаць год таму "прэзідэнцкія" дамы. Першыя жыхары новай Малінаўкі — Вадзім Мілецьевіч і Людміла Медардаўна Бабінскія. Іх сядзіба стала святочнай пляцоўкай.


Вершаванымі радкамі пра вольны вясковы прастор распачалі свята вядучыя Анастасія Бузіцкая і Ксенія Красько. Прыгадалі гісторыю вёскі і яго карэнных жыхароў. У ліку малінаўскіх старажылаў Анатоль Дзмітрыевіч Усціновіч, Ганна Ігнатаўна Новікава, Генадзь Аляксеевіч Касаты, Дзмітрый Давыдавіч Мятла. Ім жадалі добрага здароўя. Падрыхтавалі сувеніры.


Атрымалі падарункі самыя маленькія вяскоўцы. У шматдзетнай сям'і Аляксандра і Вольгі Бахіраў нарадзіўся сыночак Саша, яму восем месяцаў. Падрастае дачушка Паліна ў Віктара і Вольгі Канавальчукоў, дзяўчынцы хутка паўтара года.


 Словы ўдзячнасці за клопат і пяшчоту адрасавалі шматдзетным бацькам Мікалаю і Ірыне Кавалеўскім, Марыі Наркевіч. Сімвалічным медалём узнагародзілі Юрыя і Алену Філіповічаў. У іх трое сыноў, старэйшага Арцёма сёлета праводзілі ў армію.


Клапоцяцца ў вёсцы пра прывабны выгляд сядзіб. Абкошваюць газоны, даглядаюць кветкі, майструюць упрыгожванні. Вылучаюцца падворкі гаспадароў Бабінскіх, Алены Новікавай. Для іх—падарункі і музычны нумар.


Добрых песень гучала шмат. Першай па праву была "Малінаўка". Спявалі для вяскоўцаў Ала Цурыкава, Ігар Мятла, Таццяна Капцюг, юныя артысты Насця Лінкевіч, Ваня Капцюг, Даша Мятла, Маша Станкевіч, гумарыстычным вершам павесяліла Лілія Закрэўская.
Якія ўражанні пакінуў дзень вёскі ў жыхароў?


Людміла Бабінская, гаспадыня святочнай сядзібы: "Прымаць свята ў сваім двары прыемна. Рада сустрэчы з аднавяскоўцамі. Панавала цёплая сяброўская атмасфера. Цудоўны канцэрт, за што вялікі дзякуй дырэктару Цве-цінскага СДК Зінаідзе Кадушка і яе артыстам. Адпачылі ад клопатаў, якіх летам у вёсцы багата".


 Вольга Бахір, шматдзетная маці: "Былі амаль усёй сям'ёй. Старэйшая дачушка ў бабулі гасцюе. Свята спадабалася—цікавае, вясёлае. Малайцы вядучыя. Сярод артыстаў і мясцовыя, і прыезджыя. З захапленнем слухала Алу Цурыкаву. У Малінаўцы жывём амаль тры гады. Пераехалі з вёскі Шарагі Мікалаёўскага сельсавета. У нас трое маленькіх дзетак, трымаем гаспадарку, муж працуе ў СУП "Цітова". Дома шмат спраў, таму з аднавяскоўцамі сустракаюся рэдка. Дзень вёскі не прапусцілі. На памяць засталіся прыемныя ўражанні і добрыя падарункі — плед і мячыкі для дзяцей".


Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота прадастаўлена Цвецінскім СДК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 261
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 176
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 479
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 224
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 255
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 283
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 271
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 ноября 2018
Константин

Именины 14 ноября 2018
Адриан, Александр, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кузьма, Петр, Сергей, Федор, Елизавета, Яков, Ульяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта