Авторизация
 

"Іставіца" спявае заўсёды і паўсюль

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

— Мае спявачкі таленавітыя, дружныя, адказныя, — расказвае пра сваіх самадзейных артыстак загадчыца Істаўскага сельскага клуба Раіса Налівайка. — Цяпер для выступлення адпраўляемся ў далёкую дарогу значна радзей, але на зборы шмат часу не трацім. Потым усю дарогу ў райцэнтр на фестываль "Жураўлі і журавіны…", у Глыбокае ці Дуброўна мае жанчынкі спяваюць, нават забываюцца на таблеткі, якія ўзялі з сабой.

Многія ўдзельніцы фальклорнага гурта — ва ўзросце, ветэраны працы, бабулі. Спевы аб'ядноўваюць Зінаіду Люцкую, Ядвігу Фурс, Веру Грыдзюшка, Антаніну Тарарака, Веру Глебка, Таццяну Козел, Людмілу Дзімітровіч, Людмілу Альхімовіч, Алену Стома, Раісу Сачыўка, Лёлю Парадня. Яны ведаюць шмат абрадавых песень—вясельных, радзінных, хрэсьбінных, калядных, купальскіх, жніўных. Выконваюць іх на два галасы. Пад настрой патанцуюць, пяройдуць на прыпеўкі, нават самі іх прыдумаюць. А як жа, з песняй жыць весялей! Таму заўсёды збіраюцца разам па святах, каб прыгадаць мінулае, павіншаваць сяброўку з днём нараджэння ці іншай падзеяй. Падтрымліваюць адна другую, дапамагаюць. Заўсёды спяваюць: трэба быць гатовымі да чарговага выступлення і падтрымліваць форму, абараняць ганаровае званне народнага калектыву.


Фальклорны гурт Раіса Іванаўна гадоў дваццаць таму пераняла ў спадчыну ад сваёй папярэдніцы, тады дырэктара Істаўскага СДК Ірыны Балай. Той працаваць было значна прасцей, бо ў часы саўгаса "Дзісенскі" спецыялісты, работнікі канторы, мясцовыя настаўнікі і простыя рабочыя абавязваліся ўдзельнічаць у мастацкай самадзейнасці. Таму спявалі, танцавалі, ставілі спектаклі, праводзілі святы і розныя мерапрыемствы. Выязджалі з нумарамі ці праграмамі ў раён, вобласць, нават рэспубліку. У такім творчым асяродку вызначаліся людзі шырокай натуры, якія ўтварылі асабліва актыўнае і таленавітае да спеваў ядро. Такімі назаўсёды застануцца ў народнай памяці настаўніца Серафіма Лагун, жывёлавод Антаніна Цітова, загадчыца аддзялення паштовай сувязі Соф'я Тышэўская, работніцы Ніна Палуева, Ганна Свірко, Лідзія Глебка. У сцэнках разам з імі паспяхова выступаў Леанід Саковіч.


Праз дзесяцігоддзі спявае "Іставіца".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта