Народный коллектив из Язно

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Народны фальклорны калектыў "Язынка" сёлета ўрачыста адзначыў 30-годдзе. Пройдзены вялікі шлях, набыты вопыт і майстэрства, не менее ў аграгарадку аматараў песні і наогул творчасці.

Пачыналася ўсё ў далёкім 1987-ым. Маладыя і крэатыўныя дырэктар СДК Ларыса Бервячонак і мастацкі кіраўнік Вольга Александроўская на хвалі тагачаснай палітыкі адраджэння мясцовых фальклорных традыцый пачалі збіраць язненскіх бабуль, якія ведалі тутэйшыя вясельныя, хрэсьбінныя, жніўныя, талочныя і іншыя абрадавыя песні, прыпеўкі. Жанчыны спявалі, а культработнікі вырашалі, што і ў якім выглядзе можа зацікавіць сучаснага слухача. Так паступова склалася першае ядро спявачак. У яго ўвайшлі Соф'я Карповіч, Фаіна Александроўская, Лілія Спірковіч, Кацярына Шчарбіцкая, Ларыса Карась, Дар'я Сіняўская, Вера Максімовіч. Неўзабаве да тых першых далучыліся больш маладыя Тамара Касатая, Валянціна Мароз, Ганна Казлоўская. Хто сам прыйшоў, бо любіў спяваць, каго запрасілі, ведаючы здольнасці.


На тым першапачатковым вопыце пазней выраслі цяперашнія выканаўцы Валянціна Быкава — работніца бальніцы, працаўніцы дзіцячага садка Аляксандра Ліпская і Аксана Самусёнак, аператар сувязі Ірына Коласава. Дзе інакш мог праявіць свае здольнасці "наш Баскаў" — спецыяліст сельскай гаспадаркі з Цвеціна Анатоль Дубоўскі. Як пачалі рыхтаваць абрады і праграмы, спатрэбіліся "гаспадыня" і "гаспадар", для гэтых роляў найлепш падышлі старшыня сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч і галоўны ўрач участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч. Вядома, усіх ядналі самі культработнікі, у тым ліку бібліятэкар Ларыса Карпава, а яе сын Міхаіл, выкладчык музычнай школы, стаў акампаніятарам.


"Язынка" спачатку выступала на сцэне Язненскага СДК, потым стала прымаць удзел у святах вёсак і штогадовых раённых аглядах мастацкай самадзейнасці, спявала на сцэне РДК. На "Славянскі базар у Віцебску" ўпершыню была запрошана ў 1998-м, апошнія пяць гадоў рэгулярна выступае там на розных пляцоўках. Язненскія самадзейныя артысты выязджалі на вясеннія і восеньскія кірмашы ў Мінск, удзельнічалі ў абласным тэлепраекце "Зоркавы шлях", прадстаўлялі беларускую культуру ў Даўгаўпілсе, Апочцы дэманстравалі нашу "Масленіцу" ў Рэзэкнэ. Пастаянныя выступоўцы яны на "Язненскім падвор'і" раённага фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю".


Рэпертуар у "Язынкі" багаты. У ім не толькі абрадавыя і фальклорныя песні. Калектыў "жэніць Цярэшку", дэманструе кірмашы, паказвае абрады хрэсьбін і "Масленіцы", ставіць "рагатку" маладым, водзіць карагоды, рыхтуе тэатралізаваныя праграмы. Дапамагаюць ва ўсім дзеці ўдзельнікаў, школьнікі. Такі паслужны спіс дапамог фальклорнаму калектыву ў 2013 годзе заваяваць ганаровае званне народнага.

Мясцовая паэтэса Марына Селівёрства прысвяціла "Язынцы" верш:
Куды ні зірні ты—усюды яны,
Спяваюць, гуляюць і танчаць.
У справе сваёй адназначна майстры,
І гэта, хто хочаш, адзначыць.
На святах у Міёрах, у Язне сваім
Яны шмат людзей пакарылі.
Адзіны ў свеце такі калектыў,
Што дорыць настрой нам і сілы.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.