Авторизация
 

Свята вёскі Павяцце

 У цэнтры свята вёскі Павяцце — людзі. Таму нездарма, звяртаючыся да аднасяльчан, вядучыя аб'явілі, што гэтае мерапрыемства для іх і пра іх. "Як вядома, вёска вам не горад. Няма трамваяў, і рэкламы не гараць. Але, здаецца, тут яскравей свецяць зоры. І салаўёў вясною не суняць". 

Многія сяльчане нарадзіліся, выраслі, працуюць у Павяцці. Тут засталіся іх дзеці і ўнукі. Зазірнём ва ўчарашні дзень, прыгадаем гісторыю вёскі, яе традыцыі і жыхароў.


Па першых этнаграфічных звестках, якія сабраў настаўнік народнага вучылішча з Мілашова Рыгор Іванавіч Шчарбінскі, у Павяцці было 12 жыхароў. Хаты будавалі на каменным падмурку з земляной падлогай і саломенным дахам. У гаспадарцы двое коней, пяць авечак, трое свіней, тры адзінкі рагатай жывёлы, ад якой прадаваўся толькі прыплод, але не прадукцыя.


Вёска перажыла многае, але кожны крок — гэта рух наперад. Па перапісе 1895 года, у Павяцці ўжо 292 жыхары: 166 мужчын і 126 жанчын, якія мелі 292 дзесяціны зямлі. Пабудаваны млын. Асноўны занятак сяльчан — земляробства. Зараз у аграгарадку 402 жыхары, якія маюць 166 падсобных гаспадарак.


Не заставаліся павятчане ў баку ад агульнанародных падзей. Станіслаў Антонавіч Федуковіч, 1898 г.н., прымаў удзел у грамадзянскай вайне. Памёр у 1970 годзе.


Кожны куточак Беларусі закранула Вялікая Айчынная вайна. Не абмінула Павяцце. Час залечыў раны, ды не перакрэсліў памяць. Прагучалі імёны салдат, якія са зброяй у руках прайшлі па ваенных дарогах. Загінулі Іван Іосіфавіч Вермахоўскі, Станіслаў Аўгусцінавіч Мілашэвіч, Адам Усцінавіч Саруль, Іван Іосіфавіч Немянёнак. Фашысты расстралялі партызан Аркадзя Лаханчыка і Іосіфа Аляксандравіча Шпака. Памяць пра загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.


Вызваленая зямля радавалася міру. У вёсцы аднавіліся школа, магазін, сталовая, ішлі кінафільмы. Людзі працавалі не пакладаючы рук. Стараннасць перадавалася праз пакаленні. На свяце ўшанавалі ўсіх дбайных вяскоўцаў, занятых у сельскай гаспадарцы, гандлі, паштовай сувязі, сельвыканкаме, комплексна-прыёмным пункце, сацыяльнай службе. Гучалі цёплыя словы настаўнікам і выхавальнікам, заслужанаму фельчару Марыі Крупко.


Гонар вёскі—яе старэйшыя жыхары. Гэта Юзэф Пятровіч Вермахоўскі (89 гадоў), Ядвіга Юзэфаўна Дабрадзеенка (90 гадоў), Ядвізе Віктараўне Мароз споўнілася 94. Прагучала больш за 60 імёнаў сёлетніх юбіляраў ад малога да вялікага, больш за 20 імяніннікаў месяца.
Жыццё пражыць — не поле перайсці. Але заўсёды лягчэй, калі разам. Больш за паўстагоддзя падзяляюць гора і шчасце Славамір Данатавіч і Дуната Іосіфаўна Арсобы, Алег Эдуардавіч і Альбіна Вітольдаўна Савуці, Любамір Эдвардавіч і Ванда Данатаўна Мутары. Больш за 20 гадоў разам — Павел і Алена Арсобы, Уладзімір і Марыя Александровічы, Валерый і Святлана Маслы, Анатоль і Вольга Паршуты.


Пашана шматдзетным павяцкім мамам Алене Адамовіч, Ірыне Андрушонак, Святлане Савуць, Ірыне Цеценавай. Вёска будзе жыць, пакуль у ёй нараджаюцца дзеці. У 2016-м з’явіліся на свет Сафія Мароз, Яўгенія Лакотка, Раман Альхімовіч, Арцём Андрушонак.


Быць сапраўдным гаспадаром — прызначэнне вяскоўца. У гэтым статусе славяцца цэлыя сямейныя дынастыі. Адна з самых вялікіх — Мутары. Лепшымі гаспадынямі прызнаны Луцыя Лаўрыновіч, Валянціна Нежывінская, Жанна Мутар, Таццяна Мутар, Іна Швед, Іна Хадасевіч, Лілія Міна.


Знакамітая вёска народнымі ўмельцамі і кулінарамі, іх вырабы прадстаўляліся на выставе. Як візітоўка — ансамбль народных інструментаў "Павятчанка". На сцэне выступалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, аматарскае аб'яднанне "Надзея", Вікторыя Урбановіч, Ніка Лякішава, Анастасія Няміра, мясцовыя танцоры. Трымала слова старэйшына Таццяна Сіўко. Шчырая падзяка ад арганізатараў спонсару мерапрыемства — прафкаму ААТ "Павяцце".


Адсвяткавалі наша сёння, цяпер будуем заўтра! Толькі разам і толькі з любоўю захаваем спадчыну.


Алена НЯМІРА,
дырэктар Павяцкага СДК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 958
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 573
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 317
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 852
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 010
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 023
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта