Авторизация
 

Шчаслівыя білеты гульні "Удача ў прыдачу" выпалі і міярчанам

 У народзе жартуюць: хочаш стаць шчасліўчыкам у латарэі, купі хоць адзін білет. "Еўраопт" на гэты конт прыдумаў свой адказ. Білетаў не прапануе, а проста радуе выйгрышамі. Дзясяткі міярчан у гульні "Удача ў прыдачу" атрымалі грашовыя бонусы. Найбольш удачлівым дасталіся планшэты і мабільныя тэлефоны. Напярэдадні "Славянскага базару" Людміла Хован і Аліна Еўдакімовіч за пакупкі больш чым на 10 рублёў па волі выпадку ўзнагароджаны білетамі на канцэрт Валерыя Меладзэ. 

 Аліна Еўдакімовіч падарыла квіткі сябру і калегу свайго зяця Дзянісу Гіржду, які не задумваючыся адправіўся на "Славянскі базар" з жонкай Вольгай. На фестывалі былі гадоў дзесяць таму. За гэты час у святочным Віцебску з'явілася шмат навінак. Дзяніс і Вольга прыехалі загадзя, каб прасякнуцца славянскай атмасферай. Нафатаграфава-ліся. Яны не заўзятыя фанаты Меладзэ, аднак уся праграма спадабалася. На наступны год зноў паедуць ў фестывальны Віцебск. Спадзяюцца, што квіткі выйграюць самі.


 Людміле Хован удача ад "Еўраопта" ўсміхнулася двойчы. Першы раз — сертыфікатам у 10 рублёў, а 1 ліпеня прыйшло смс-паведамленне пра білеты на канцэрт Валерыя Меладзэ. Людміла Іванаўна ведала, што дачка — шчырая прыхільніца артыста, таму свой выйгрыш падарыла ёй. "Усё лепшае—дзецям і сябрам",—адзначае з усмешкай. Анастасія з мужам Раманам ахвотна прынялі падарунак і з Мінска адправіліся на "Славянку". Канцэрт глядзелі са зручных і, як аказалася, самых дарагіх месцаў у левым сектары амфітэатра. Потым цэлы дзень гулялі па горадзе, бо ў Віцебску ўпершыню. На канцэртах Меладзэ былі ў Мінску. Яшчэ Анастасіі і Раману па душы лёгкі рок, "Агата Крысці", "Бі-2". Ды калі зноў пашанцуе трапіць на выступленне расійскай поп-зоркі — яны не супраць. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 958
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 573
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 317
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 852
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 010
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 023
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта