Авторизация
 

Традыцыйны фестываль "Перабродская зорка" мінуў

 Традыцыйны фестываль народнай творчасці "Перабродская зорка" прайшоў 25 чэрвеня. Нядзеля. 10.30 раніцы. З цэнтральнай вясковай плошчы па вуліцах разносіцца музыка. Над сцэнай пад разгалістым каштанам сімвал свята — зорка з васьмю рознакаляровымі прамянямі. Упрыгожваюць пляцоўку букеты півоняў. Яшчэ нешматлюдна. Адкрыццё фестывалю апоўдні. Праз паўгадзіны пачнецца конкурс культарганізатараў. 

Сувенір на памяць
Пакуль можна прагуляцца па гарадку майстроў. Вырабы ручной работы прывезлі ўмельцы з Міёр, Браслава, Наваполацка. Міёрская "Святліца"—пастаянны ўдзельнік фестывалю. Прапануюць сувеніры з бісеру, вязаныя цацкі, кераміку. Да сёлетняга свята кіраўнік клуба Алена Батарчук зрабіла керамічныя падвескі і фігуркі рыбы з сімволікай Пераброддзя. Некалькі "сплыло" ў рукі пакупнікоў. Побач работы майстрыцы з Чапукоў Тэрэзы Корсак—лялькі-шкатулкі, тапіарыі, плеценыя з газетных трубачак збаны і куфар. Шмат цікавага ствараюць у "Лавке чудес"—творчай майстэрні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Чакаюць у Пераброддзі майстра саломапляцення з Браслава Уладзіміра Лук'янца. Хутка грыбны сезон, патрэбны кошыкі. Яго жонка Валянціна займаецца лапікавым шыццём, вабяць яе стракатыя сумкі і покрывы. Яшчэ на памяць пра фестываль можна набыць скураныя ўпрыгожанні, дыванкі, цацкі. Каб вызначыцца з выбарам, часу шмат. Майстры да канца свята рэчы з прылаўкаў не прыбіралі.

 Забавы і пачастункі
Гульнёвыя праграмы прадставілі Дзісенскі гарадскі цэнтр культуры і Чапукоўскі СДК. Дзісенцы забаўлялі дарослых. Гулялі ў "Ручнікі" і "Падушачку", дзе абавязковы элемент—пацалунак. Культарганізатары з Чапукоў загадвалі загадкі і ладзілі эстафеты з дзецьмі.
Маленькія госці свята скакалі на батутах, аматары пастраляць збіраліся ля ціра. Такія забавы прывезлі з Наваполацка
Смачна пахла шашлыкамі, гандлявалі прысмакамі супрацоўнікі райспажыўтаварыства.


Традыцыйна прадстаўлялі мясцовыя ласункі. Пра асартымент расказала мастацкі кіраўнік Перабродскага СДК Жанна Маслякова:
—Пры нашай установе дзейнічае аб'яднанне "Наследие". Захоўваем рэцэпты стараабрадчых страў і гатуем па іх. Прадстаўляем пачастункі на свяце ў Пераброддзі, на фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Пастаянна ў меню—камы. Гэта не тая страва з нацертай бульбы з мясным начыннем. У стараабрадцаў так называюцца піражкі з дражджавога цеста, начыненыя тварагом, яблыкамі і так далей. Іх прыгатавала Алена Грыгор'ева. Юшку, што побач у вялікім катле, варыла Галіна Паўлоўская. Пірагі выпякала Жанна Каравацкая.


 Як заўважыла клубны работнік, "Перабродскую зорку" ў вёсцы чакаюць. Напярэдадні пытаюцца, ці не змяніўся час правядзення свята. Тэлефануюць майстры і арганізатары забаў, каб удакладніць час і дату. Упрыгожыць пляцоўку дапамагаюць мясцовыя жыхары. З раніцы неслі півоні са сваіх кветнікаў.

Рандэву з музыкай
Глядзельная зала пад адкрытым небам сабрала людзей розных узростаў. І маладых матуль з дзецьмі, і пажылых пенсіянераў.
Гасцей і ўдзельнікаў фестывалю вітала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Пажадала атрымаць як мага больш станоўчых эмоцый. Старшыня Перабродскага сельсавета Віктар Дзеравянчык падзякаваў арганізатарам свята і творчым калектывам.
Больш за тры гадзіны ў Пераброддзі гучала музыка. Мастацкія нумары дарылі гледачам артысты Дзісенскага ГЦК, Чапукоўскага, Узмёнскага і Чэраскага сельскіх Дамоў культуры. На сцэну выходзілі салісты, чые імёны штогод гучаць на аглядах мастацкай самадзейнасці. Аляксей і Даніла Астукевічы, Ядвіга Ганебная, Дзіна Тамашэвіч, Таццяна Качан, Святлана Бакевіч і многія іншыя ўздымалі настрой.  Прысутныя ўставалі з месцаў і пускаліся ў скокі. Танцавалі і пад бадзёрыя, і пад лірычныя кампазіцыі.


Калі развітаўся апошні самадзейны калектыў, усіх жадаючых запрасілі на дыскатэку. У гэты час аматары літаратуры збіраліся на "Мацейкавай сялібе" ў Галіны Паўлоўскай. Тут прайшлі літаратурныя чытанні.

Словы ўдзячнасці
Спонсар свята "Перабродская зорка" — ВУПКУ "Міёрскі" на чале з кіраўніком Васілём Міхалківам. З добраўпарадкаваннем дапамаглі УП ЖКГ і ДРБУ-203. У арганізацыі фестывалю прынялі ўдзел мясцовыя жыхары Фаіна Кірылаўна Кузьміна, Вольга Васільеўна Батура, Людміла Міхайлаўна Белая, Аляксандр Уладзіміравіч Сяліцкі, Галіна Аляксееўна Паўлоўская. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Больш фота ў фотагалерыі на сайце і нашых групах у сацыяльных сетках.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта