Авторизация
 

Кублішчына ажывае на свята

Эліза БЛАЖЭВІЧ

  Штогод напярэдадні Троіцы Кублішчына ажывае. Прыязджаюць здалёк былыя жыхары, іх дзеці і ўнукі, каб у суботу наведаць могілкі, а ў нядзелю далучыцца да хрысціянскай урачыстасці ў мясцовай стараабрадчай царкве. Сёлета настрой у людзей быў асаблівы, пазітыўная энергія паспрыяла сонечнаму надвор'ю.

 

Культурная праграма, якую падрыхтавалі работнікі Чапукоўскага СДК, пачалася ў 15 гадзін на ганку былой агульнаадукацыйнай школы. Вяскоўцы ўладкаваліся на лавачках ля сцэны. Дарэчы, былы "храм навукі" побач са стараабрадчай Троіцкай царквой і цяпер знаходзіцца пад яе апекай. Дзякуючы мясцовым прыхаджанам тэрыторыя заўсёды акуратна прыбраная і абкошаная, будынак школы захоўваецца ў прыстойным стане.
Удзельнікаў урачыстасці віталі вядучыя—дырэктар Чапукоўскага СДК Міраслава Цыцына і мастацкі кіраўнік Тарэса Корсак. Яны акцэнтавалі ўвагу на прыгажосці мясцовай прыроды і Святой Троіцы, падчас якой паводле народнай традыцыі дамы і падворкі ўпрыгожваюць зялёнымі бярозкамі і кветкамі. У сугуччы з тэмай харэаграфічная група выканала танец "Вяночак", а вакальны гурт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці праспяваў "Луговые цветы". Аднак вядучыя канстатавалі, што садовыя дрэўцы ля хат, чыстае паветра, салаўіныя спевы, рэха зязюлі над борам не вабяць моладзь у вёску, а таму яна старэе і паступова вымірае. У 2007-ым у Кублішчыне жылі 45 чалавек, цяпер 28, і палова з іх пенсіённага ўзросту. Працаздольных толькі дзесяць.


У задуменні слухалі гледачы песні пра маці, пра старую вёсачку… Хвілінай маўчання ўшанавалі землякоў, якія адышлі ў вечнасць за апошняе дзесяцігоддзе. Гэта Галіна Драба, Анастасія Данілава, Таісія Васільева, Хіонія Сняткова, Мар'яна Паўлава, Соня Лутохіна, Яўгенія Крук, Феўруса Вайцюль, Цімафеевы Васіль, Феафанія, Аляксей, Рыгор і Лілія, Молакавы Афрыкан і Ганна. Калі Таццяна Качан заспявала "Помолимся за родителей", выціралі з вачэй слёзы.


Ушанавалі "герояў дня", у ролі якіх давялося быць многім. Анатолю Пятровічу Драбу, які ў Кублішчыне самы старэйшы, падзякавалі за беражлівае захаванне традыцый продкаў, гаспадарлівасць. У доме ён застаўся адзін, але падтрымлівае ва ўсім парадак і акуратнасць. Павіншавалі яго з 75-годдзем. Прыгадалі і яго жонку Галіну Уладзіміраўну, якая на працягу многіх гадоў настаўнічала ў школе і была для ўсёй вёскі мудрай дарадцай. Анатолю Пятровічу ўручылі дыплом у намінацыі "Мае гады—маё багацце" і прысвяцілі музычны нумар.


Алімпія Рыгоравіча Іванова таксама павіншавалі з юбілеем—70-годдзем, якое адзначыў у студзені. Разам з жонкай Феадосіяй Маісееўнай выхавалі траіх дзяцей. Яны даўно вылецелі з "радавога гнязда", стварылі ўласныя сем'і і падарылі бацькам пяцярых унукаў.
Для Уладзіміра Георгіевіча Кляноўкіна адметная жнівеньская пара. Сёлета яму споўніцца 65. У кублішчынцаў-юбіляраў розныя жыццёвыя шляхі, але іх яднае любоў да родных мясцін, да працы на зямлі, да сваіх дзяцей. Алімпія Рыгоравіча і Уладзіміра Георгіевіча ўзнагародзілі дыпломамі ў намінацыі "Вопыт і мудрасць", а вясёлую жартоўную песню ім адрасаваў Анатоль Рынкевіч.


Вершаваныя радкі з найлепшымі пажаданнямі гучалі для Тамары Генадзьеўны Кукуць і Веры Арсенаўны Кляноўкінай, якім па 60. Абедзве раней працавалі ў жывёлагадоўлі, цяпер займаюцца хатняй гаспадаркай, дапамагаюць дзецям і ўнукам. Вядучыя адзначылі іх жыццёвы аптымізм і працавітасць дыпломамі ў намінацыі "Гады—не бяда", а Таццяна Качан праспявала "Пой, гитара".


У ліку маладзейшых юбіляраў Павел і Наталля Молакавы. Гэта сямейная пара, абодвум сёлета па 45. А да Несцеравых ужо прыйшла багатая на гады залатая восень—разам яны паўвека. Медонія Іарэставіча і Еўдакію Рыгораўну павіншавалі з юбілейным вяселлем. Маюць дзвюх дочак, якія нярэдка наведваюцца і дапамагаюць. Цешацца траімі ўнукамі. Ад удзельнікаў мастацкай самадзейнасці ў падарунак першай сям'і—песня, а другой—танец "Гадалка" ад харэаграфічнага калектыву ў складзе Алы Байчук, Алены Дулінскай, Алены Гедравец і Таццяны Качан.
Дыплом у намінацыі "Юнацтва світанак" атрымала самая маладая жыхарка вёскі 15-гадовая Вольга Апалька.


Не абмінулі ўвагай і тых, хто пражыў у Кублішчыне ўсё жыццё, вырасціў тут дзяцей, шмат працаваў, ды і цяпер не стамляецца гаспадарыць. Запальваюцца агеньчыкі радасці ў іх вачах, калі на парозе з'яўляюцца родныя і ўнукі. І, не зважаючы на цяжкасці сельскага жыцця, яны пусцілі тут карэнне, быццам старыя пладаносныя дрэвы, якія нельга перасаджваць у іншае месца. Сярод такіх Ніна Дзевонісаўна Палякова, Еўдакія Рыгораўна Несцерава, Містрыда Іарэстаўна Андрэева, Алімпіяда Іарэстаўна Смалякова, Феадосія Маісееўна Іванова. Атрымаў у спадчыну дом ад маці Лівіі Рыгораўны, якая ў тутэйшай гаспадарцы працавала даяркай,—Васіль Баравікоў. Не забывае бацькоўскую сядзібу сям'я Цімафеевых Феонія Іванавіча і Таццяны Георгіеўны.


У ліку тутэйшых маладзейшых жыхароў—сем'і Канстанціна і Валянціны Апалькаў, Юрыя і Тамары Кукуцёў. Нядаўна тут пасяліліся Фядотавы з Шаркаўшчынскага раёна. Самадзейныя артысты віталі іх танцам "Рамонкі".
Вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні сярод мясцовых сядзіб падвяла старшыня Новапагосцкага сельскага Савета Раіса Гернат. Дыпломамі адзначаны падворкі Анатоля Пятровіча Драбы, Ніны Дзевонісаўны Паляковай, Канстанціна і Валянціны Апалькаў, Медонія Іарэставіча і Еўдакіі Рыгораўны Несцеравых. Ад ААТ "Любінова" пераможцам уручаны торты, якімі яны падзяліліся з прысутнымі. Але перад тым яшчэ выступалі тэатралы са сцэнкай "Баба мужа прадавала", выканала песню "Мужиков надо любить" Наталля Драба. Дырэктар Чапукоўскага СДК Міраслава Цыцына дзякавала за дапамогу ў арганізацыі свята кіраўніку ААТ "Любінова" Васілю Яфімаву за прадастаўлены аўтатранспарт, работнікам Новапагосцкага сельскага Савета—за звесткі пра жыхароў вёскі Кублішчына, рамесніцы Тарэсе Корсак—за арганізаваную выставу-кірмаш сувеніраў і вырабаў, акампаніятару Алене Гедравец за падрыхтоўку канцэртнай праграмы. У намінацыі "Гасціннасць" за садзеянне ў арганізацыі мерапрыемства адзначана дыпломам Алімпіяда Іарэстаўна Смалякова. 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта