Авторизация
 

Міёрскі вакальны гурток "Бэмс" на сцэне

Миорский вокальный кружок "Бэмс" на сценеАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Новыя галасы і дуэты — гэта вакальны гурток "Бэмс", якім кіруе маладая артыстка Дар'я ШУК. Другі год пад яе апекай дашкаляты і школьнікі вучацца спяваць. 30 мая ў раённым Доме культуры гурток зрабіў своеасаблівую справаздачу, паказалі лепшае, на што здатныя. На канцэрт сабраліся бацькі, родныя і блізкія выхаванцаў, шчыра апладзіравалі і радаваліся за малых, некаторых на раённай сцэне бачылі ўпершыню.

 

Миорский вокальный кружок "Бэмс" на сценеУжо знакамітымі маленькімі зоркамі, у многім дзякуючы і гуртку, сталі Соф'я Шук, Вікторыя Пухальская, Дар'я Каралькова, Анастасія Карніцкая, адзіны мужчына ў групе Станіслаў Швяцоў... Паліна Крук з вопытнай сяброўкай Анастасіяй Дзмітрыевай спявалі па-англійску. Лізавета Уткіна і Валерыя Бунта выступалі ў квартэце з мамамі. Да таго ж, маленькая прынцэса Валерыя наладзіла кастынг 148 прынцаў і правяла мерапрыемства з напарнікам Елісеем Станкевічам. Спачатку яны знайшлі мех цукерак, пасля разважалі пра перспектывы дарослага жыцця і доблесць смелых рыцараў… Сталейшымі вядучымі выступілі іх калегі па творчасці Марта Кліпацкая і Мілана Шымко. Усіх зорак не пералічыць. У студыі іх займаецца больш за 30, і кожнае дзіця паказала сябе толькі з лепшага боку.


Миорский вокальный кружок "Бэмс" на сценеДар'я Шук падзякавала бацькам выхаванцаў за падтрымку і разуменне. Бачна, што маладая настаўніца літаральна жыве сваёй справай, пра гэта сведчылі фотаздымкі з насычанага творчага жыцця, дзе ў эпіцэнтры — гурткоўцы, і кожны асаблівы па-свойму. Миорский вокальный кружок "Бэмс" на сценеНачальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін у знак шчырай удзячнасці ўручыў Дар'і кветкі, а дзецям — падзякі.
Наперадзе — новыя творчыя эверэсты, галоўнае захаваць бадзёрасць, энтузіязм і развіваць талент. Сіла ў руху, а рух моцны сам па сабе.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта