30-летие народного фольклорного коллектива "Язынка"

30-летие народного фольклорного коллектива "Язынка"Алена БАСІКІРСКАЯ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У апошнюю з красавіцкіх пятніц культработнікі, прадстаўнікі з вобласці з'ехаліся на раённае свята фальклору "Нам засталася спадчына". Мерапрыемства праходзіла ў Цвецінскім і Язненскім Дамах культуры. Асноўная нагода — 30-годдзе народнага фальклорнага гурта "Язынка", да таго ж цвецінцы пазнаёмілі журы са сваім Домам фальклору ў праграме абласнога агляду-конкурсу.

 

Якіх толькі жартаў і песень не гучала ў гэты дзень. Адказны работнік клубнай сістэмы Васіль Мядзюха зняў відэаролік па матывах свята, глядзіце яго ў "ютубе".
На фестываль прыехалі госці з абласнога метадычнага цэнтра. Яго дырэктар Зоя ГУКАВА, метадыст па народнай творчасці Надзея УЛІНОВІЧ, кіраўнік праекта "Культура Віцебшчыны" на тэлеканале "Арт-відэа" Святлана ПАЦЯНКОВА.


На парозе Дома культуры ў нацыянальным касцюме і з караваем прадстаўнічую дэлегацыю сустрэла дырэктар Цвецінскага Дома культуры Зінаіда КАДУШКА. Кіраўнік Дома фальклору Ія ЯЛЕНСКАЯ расказала, як іх установа зберагае народную спадчыну. Гэта перш за ўсё адраджэнне традыцый, абрадаў, песень, знаёмства з носьбітамі фальклору. Пасля адукацыйнага семінару цвецінскія гаспадыні паказалі гасцям, як у вёсцы святкуюць Вялікдзень. Усе разам спявалі святочныя песні і частаваліся традыцыйнымі хатнімі прысмакамі. Перабродскія дзяўчаты Ларыса КАРПАВА і Жанна МАСЛЯКОВА правялі рухавыя гульні.


30-летие народного фольклорного коллектива "Язынка"Затым удзельнікі адправіліся ў Язна, дзе іх сустрэлі музыкі з ансамбля "Павятчанка" і выстава майстроў з Дзісенскага Дома рамёстваў. Галоўным фаварытам язненскай сцэны стаў народны фальклорны гурт "Язынка", які сёлета адзначае 30-годдзе творчасці. За гэты час калектыў выступаў па ўсёй Беларусі, у тым ліку на "Славянскім базары ў Віцебску", "Дажынках" і іншых значных святах. У асноўным скла-дзе "Язынкі"—16 спевакоў. Тым часам падрастаюць новыя пераймальнікі народнай творчасці.


Сваіх калег па фальклоры павін-шаваў народны аўтэнтычны гурт "Іставіца". Яго кіраўнік Раіса Налівайка сціпла заўважае, пакуль Іст спявае—Іст жыве. А ў народзе гуляе прыпеўка: "Заспяваем, заспяваем і прытопнем ножкамі. Іст і Язна ходзяць разам роднымі дарожкамі". Ухваляла Беларусь слаўнае трыа з Дзісны ў складзе дзядулі, бацькі і сына Астукевічаў. Дзісенскі Дом рамёстваў падарыў юбілярам змайстраванае дрэва. Павяцце і Паташня сыгралі тэатралізацыі. Артысткі з РДК Дар'я ШУК і Святлана АТОПКІНА праспявалі дуэтам. Цёплыя словы гаварыла кіраўнік жаночага клуба "Вера. Надзея. Любоў" Саламея СІНЯЎСКАЯ, спяваў для юбіляраў артыст Леанід ГОМЕЛЬСКІ. Чэраскі Дом культуры выпусціў на сцэну новых "рускіх бабак", якія не маглі вызначыць, хто ў рэшце рэшт фальшывіць.


30-летие народного фольклорного коллектива "Язынка""Язынка" таксама паказала сваю праграму "Не жыццё, а масленіца", дзе не сфальшывіў ніхто. Больш за тое, кожны з удзельнікаў мае вялікі досвед у выступленнях. Усё жыццё на сцэне культработнікі Ларыса КАРПАВА, Міхаіл КАРПАЎ, Ларыса БЕРВЯЧОНАК, Вольга АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ, Аляксандр БУРШТЭЙН, Раіса НАЛІВАЙКА. Ганарыцца сваім творчым калектывам і выступае ў ім старшыня Язненскага сельвыканкама Валянціна ФЯДЗЬКОВІЧ. Незаменны артыст—галоўны ўрач Язненскай бальніцы Уладзімір ПАШКОВІЧ. Заўсёды разам з "Язынкай" эканаміст Анатоль ДУБОЎСКІ, гаспадыня эграэкасядзібы Тамара КАСАТАЯ, медработнік Валянціна БЫКАВА, а таксама Лілія СПІРКОВІЧ, Аксана САМУСЁНАК, Ганна КАЗЛОЎСКАЯ, Ірына КОЛАСАВА, Валянціна МАРОЗ.


За захаванне традыцыйнай спадчыны "Язынку" ўзнагародзілі абласная госця Зоя ГУКАВА, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр ТРОНЬКІН уручыў Ганаровыя граматы кожнаму ўдзельніку гурта.


Сыпалі жартамі як з рогу багацця, спявалі прыпеўкі, ігралі на балалайцы вядучыя мерапрыемства, адказныя работнікі клубнай сістэмы Ірына КУБАРКА і Васіль МЯДЗЮХА. З фестывалю ясна вынікае, што народныя традыцыі—галоўная спадчына, якую належыць берагчы.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.