Авторизация
 

У Міёрскім музеі адкрылася выстава “Рарытэты музеяў Дзісеншчыны”

В Миорском музее открылась выставка "Раритеты музеев Дисенщины"Лапці з покрыўкі, спіртавы прас і падатак на бараду... У раённым гісторыка-этнаграфічным музеі 11 мая адкрыецца выстава “Рарытэты музеяў Дзісеншчыны”. Гасцям пакажуць рэдкія і нават эксклюзіўныя рэчы з пяці музеяў паўночна-заходняй Віцебскай вобласці.

 

 

Сярод экспанатаў — спіртавы прас пачатку 20 стагоддзя і лапці ваеннага часу з падэшвай з покрыўкі падбітага фашысцкага аўтамабіля. Ідэя стварыць экспазіцыю, у якой будуць сабраныя самыя незвычайныя рэчы з музеяў наваколля, належыць супрацоўнікам Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

 

У дзень адкрыцця выставы перад гасцямі выступіць краязнаўца Вітаўт Ермалёнак. Акрамя ўсяго іншага, пакажа "барадавы знак" (металічны жэтон, які з’яўляецца квітанцыяй аб аплаце пошліны на нашэнне барады) і раскажа пра яго шмат цікавых гісторый.

 

Пачатак у 14 гадзін. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых. Выстава працягнецца да канца чэрвеня.

 

Фота для ілюстрацыі.

Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта