Авторизация
 

У праекцыі "Літаратурнага падарожжа" — Міёры

В проекции "Литературного путешествия" — МиорыЛеанід МАТЭЛЕНАК

Пяты год Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ажыццяўляе праект "Літаратурнае падарожжа". Навукоўцы гэтай установы разам з пісьменнікамі і паэтамі, якія з імі супрацоўнічаюць, прайшлі і праехалі шляхамі самых вядомых беларускіх творцаў і творцаў з беларускімі каранямі, пачынаючы з Францішка Багушэвіча і Адама Міцкевіча. Увогуле асвоены 21 маршрут, 22-м стаў візіт 27 красавіка ў нашы Міёры.

 

Як аказалася, ніхто з членаў дэлегацыі ў тутэйшых мясцінах не быў, хаця яны людзі цікаўныя і пра Генадзя Цітовіча, Сяргея Панізьніка, Пятра Сушко і іншых нашых літаратараў і наогул творчых асоб ведаюць нямала, з некаторымі сустракаліся асабіста.

 

Запас ведаў прыезджых па гісторыі Міёршчыны і пра яго славутасці папоўніў ля стэндаў гісторыка-краязнаўчага музея СШ №3 яго стваральнік Вітольд Ермалёнак. Потым пачалася сустрэча дэлегацыі з вучнямі школы. Пры адкрыцці яе загадчыца аднаго з аддзелаў Дзяржаўнага музея Лідзія Шагойка прадставіла сваіх спадарожнікаў і са спасылкай на Уладзіміра Караткевіча запрасіла школьнікаў да падарожжаў, каб лепш пазнаць родны край і яго людзей.


Тэму падхапіў паэт, журналіст і выдавец Генадзь Пашкоў, які мае вопыт паездак па Беларусі. Нярэдка падарожжы натхняюць на стварэнне літаратурных твораў. Адзін такі верш вучні паслухалі ў аўтарскім выкананні.


Пра тое, як нараджаюцца празаічныя творы, расказала Людміла Рублеўская, пісьменніца і журналістка. Яе зачаравала наша беларуская даўніна, у якой было нямала цікавага. Таму і піша пра повязь стагоддзяў. Людміла Іванаўна школьнікам параіла глыбока "пакапацца" ў сваёй сямейнай гісторыі. Яна пераканана, што кожны даведаецца шмат незвычайнага.


Міхаіл Бараноўскі — паэт і выканаўца. Свой аповяд падмацаваў песнямі ўласнага сачынення пад гітару. Размову прадоўжылі музейныя навукоўцы, журналісты творчых сталічных выданняў.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта