Авторизация
 

Прызёры выставы-конкурсу "Сцяжкі майстэрства-2017"

Призёры выставки-конкурса "Стежки мастерства-2017"Алена БАСІКІРСКАЯ

Днямі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылася выстава-конкурс "Сцяжкі майстэрства-2017". Свае таленты там паказалі міярчане і дзісенцы. Рукадзельніца Эвеліна ГРЭЦКАЯ з вязанымі шэдэўрамі заняла ІІІ месца, майстры Павел і Лія КУДРАШОВЫ з цёплымі валёнкамі сталі сярэбранымі прызёрамі. Грамату за арыгінальнасць атрымаў Дзісенскі Дом рамёстваў. Майстры задаволены, што іх праца па захаванні традыцый шануецца. Арганізаваў удзел землякоў у выставе работнік цэнтралізаванай клубнай сістэмы Васіль МЯДЗЮХА.

 

Призёры выставки-конкурса "Стежки мастерства-2017"Эвеліна ГРЭЦКАЯ — вопытная сяброўка народнага клуба "Святліца" пры раённым Доме культуры. Яна займаецца рознымі традыцыйнымі рамёствамі: вяжа арнамент, шые з лапікаў, робіць мяккую цацку, вышывае. Свой вопыт перадае дзецям, кіруе гуртком "Рука-дзельніца". Майстрыца штогод удзельнічае ў міжнародных фестывалях "Славянскі базар у Віцебску", "Звіняць цымбалы і гармонік", абласных "Дажынках". Рэгулярна прадстаўляе свае шэдэўры на выставах у Полацку і Наваполацку, Браславе і Верхнядзвінску, на Міёршчыне. На абласную выставу ў метадычным цэнтры Эвеліна Грэцкая звязала шкарпэткі і рукавіцы па тэхналогіях і з арнаментам, характэрнымі для нашай мясцовасці.


Лія і Павел КУДРАШОВЫ вядомыя ў справе валёнак. Дарогу да іх дома ў вёсцы Малая Кавалеўшчына ведаюць не толькі жыхары нашага раёна. Ужо восем гадоў сям'я займаецца рамесніцтвам і адначасова захоўвае нематэрыяльную культурную спадчыну. Кудрашовы асвойвалі азы яшчэ ў канцы 90-х. Вывучылі і спалучылі са сваёй іншыя пяць тэхналогій валення. Карацей, вядома адно: для ўдалых валёнкаў патрэбны вопыт і набітая рука. За сезон у майстроў выходзіць прыкладна 25 пар цёплага і практычнага абутку. Для хаты, на выхад, на рыбалку. Для сябе, для ўнукаў, аднасяльчан і гараджан. Абутак з Малой Кавалеўшчыны носяць у Прыбалтыцы і Германіі. Для выставы Кудрашовы прапанавалі дарослыя мужчынскія і дзіцячыя валёнкі.


Дзісенскі Дом рамёстваў і яго кіраўнік Алена БАЛАШ завезлі на выставу самаробнае жаночае зімовае адзенне, пашытае на мясцовы манер і з традыцыйнымі атрыбутамі. Адзначаны выключны эскіз дзісенцаў.


На працягу месяца размяшчалася абласная калекцыя ў метадычным цэнтры народнай творчасці. Нямала людзей захапілася вопытам і талентам удзельнікаў з розных рэгіёнаў. Міярчане і дзісенцы паказалі высокі ўзровень, гэта адзначыла журы, у складзе якога слынныя спецыялісты з рэспублікі і акадэмікі.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта