Галоўная > Юбілей > Майстар на ўсе рукі

Майстар на ўсе рукі


15-01-2013, 15:42. размясціў: gazeta

Мастер на все руки Спецыялістам на ўсе рукі можна назваць Эдварда Мікалаевіча Кажана. Так, асноўнае для яго — вадзіцель аўто. Але ж гэта не проста машына, а аўтамабільны кран на базе ЗІЛа, здольны ўзнімаць на значную вышыню грузы вагой у 6,3 тоны. Такія намаганні нярэдка патрабуюцца, калі трэба ўстанаўліваць высакавольтавыя слупы, мацаваць да іх папярэчкі-траверсы, дэманціраваць слупы электраліній, устанаўліваць ці здымаць падстанцыі... Хіба ўсё пералічыш.

 

А яшчэ за Эдвардам Мікалаевічам замацавана машына-гідрапад’ёмнік. На вялікі груз яна не разлічана, але і ёй работ хапае, калі трэба абразаць галіны дрэў паблізу правадоў, мяняць ізалятары ці электраліхтары, нацягваць правады.

 

 

 


Вярнуцца назад