Галоўная > Юбілей > Ратавала ўзаемавыручка

Ратавала ўзаемавыручка


15-01-2013, 15:35. размясціў: gazeta

Спасала взаимовыручка У 1975 годзе пачаў працаваць у брыгадзе па эксплуатацыі ліній электраперадачы напружаннем 10-0,4 кВ Міёрскага РЭС. Ездзілі на аўтамабілі ГАЗ-51, самі ў фанерна-брэзентавай “будцы”, устаноўленай у кузаве, і тут жа перавозілі абсталяванне, матэрыялы, інструмент. Надта прымітыўнымі былі рабочыя бытоўкі на ўчастках і вытворчай базе.

 

Цяпер з зайздрасцю паглядаю на забеспячэнне энергавытворчасці найноўшымі механізмамі, інструментам, прыборамі. Нам у 70-х усё гэта і не снілася. Хаця маладому пакаленню энергетыкаў параіў бы прыгле-дзецца да нашага вопыту, энтузіязму. Шмат карыснага можна знайсці таксама ў арганізацыі і правядзенні работ, самаахвярнасці, адказнасці за даручаную справу. ВЛ-10 кВ часта адключаліся, пашкоджваліся. Прыбораў для пошуку месц аварый не было. Прымяняўся асноўны спосаб — знешні агляд пешшу. Ці варта гаварыць пра яго эфектыўнасць пры працягласці ліній электраперадач у 80-100 км?! Каб паскорыць такі абход, “дэсант” абходчыкаў размяркоўвалі на 3-4 кропкі.

 

З уводам новых падстанцый, больш дасканалых ліній электраперадач на жалезабетонных апорах, з выкарыстаннем новых марак правадоў сітуацыя мянялася да лепшага. Аднак справу тармазіла адсутнасць прыбораў дакладнага кантролю і фіксацыі энергетычных параметраў, у тым ліку напрамкаў і месц абрываў.

Брыгадзе ў дадатак да асноўнай работы па эксплуатацыі паветраных ліній даводзілася займацца іх рамонтам, заменай абсталявання.

 

Надта цяжкім для нас быў 1993 год. Стыхія літаральна “паклала” многія лініі. На ліквідацыю аварыі было накіравана ўсё: людзі, тэхніка, брыгады суседніх РЭС. Працавалі па 12-14 гадзін у 2-3 змены. Узаемавыручка і выратавала.

Цяпер у РЭС больш дасканалая арганізацыя працы, выкарыстоўваюцца сучасныя сродкі інфармацыі і сувязі, непараўнальна вырасла культура вытворчасці, умацавалася тэхнічная база. Рады, што прафесія энергетыка стала больш ганаровай і прэстыжнай. Толькі і цяпер ёсць праблемы. Іх таксама неабходна вырашаць, пераадольваць дзеля надзейнага забеспячэння энергіяй людзей і вытворчасці.

 

Мне пашчасціла працаваць пад кіраўніцтвам вопытных спецыялістаў, якія былі прыкладам прафесіяналізму і чалавечнасці. А такія не здрадзяць, не пакінуць у бядзе, за імі ідуць людзі.

 

Г. А. Красікаў знаходзіцца на пенсіі, аднак з-за вытворчай неабходнасці дапамагае былым калегам у якасці трактарыста.

Генадзь КРАСІКАЎ,

майстар, працоўны стаж

у энергасістэме больш за 35 гадоў.

 

 


Вярнуцца назад