Авторизация
 

На Міёрскай выратавальнай станцыі працуюць

На Миорской спасательной станции работаютДа 145-годдзя АСВОДа

Нагледзеўшыся мастацкіх і дакументальных фільмаў пра аквалангістаў, якія даследуюць у моры жывёльны і раслінны свет, мяркуем, што ў падобнай ідэальна-празрыстай вадзе працуюць і нашы вадалазы. Між тым, начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі Алег Рубанік расказвае пра зусім адрозны падводны асяродак, дзе часам нават нельга разгледзець пальцы ўласнай рукі, максімальна набліжанай да вачэй.

 

На Миорской спасательной станции работают—У лепшай сітуацыі нашы вадалазы бачаць на глыбіні толькі размытыя абрысы на адлегласці выцягнутай рукі,—гаворыць кіраўнік выратавальнай станцыі.—У нашай мясцовасці дно вадаёмаў вельмі глеістае. Пры руху мутнее настолькі, што ніводны ліхтар не можа прабіць заслону. Падчас пошуку тапельцаў, ачыстцы дна даводзіцца навобмацк абследаваць кожны квадратны метр, натыкаючыся на камяні, карчы, блытаючыся ў расліннасці ці рыбалоўных сетках браканьераў.


На Миорской спасательной станции работаютНекалькі тыдняў таму міёрскія вадалазы шукалі тапельца ў Верхнядзвінскім раёне. Працавалі на глыбіні каля 6 метраў, а каб не зносіла цячэннем, экіпіроўку дапоўнілі спецыяльным грузам, агульная вага якога склала 50 кг. За плячыма—12-кілаграмовы вадалазны апарат. Хуткасць цячэння 1,5 метра ў секунду. Самым складаным за 12-гадовую прафесійную дзейнасць начальніка выратавальнай станцыі было вызваленне з-пад карчоў занесенае водным грунтам цела на хуткаплыннай Заходняй Дзвіне. З-за магутнага патоку вады раскопваемае месца за лічаныя хвіліны запаўнялася пяском.


На Миорской спасательной станции работаютЛюдзі, якім вадалазы дапамагаюць адшукаць у вадзе родных, бывае, дзякуюць, іншыя раўнадушна маўчаць, а хтосьці кажа: "Што ж вы нарабілі?! Вы не пакінулі ніякай надзеі на тое, што ён жывы, аднойчы вернецца дадому…" Выратавальнікі разумеюць іх роспач і не крыўдуюць.
Штогод міёрскім вадалазам даводзіцца падымаць тапельцаў са дна вадаёмаў. Самым напружаным запомніўся 2011-ы год. Стаяла спякотнае лета, за купальны сезон у раёне загінулі 19 чалавек. Пасля гэтага з парадку дня было знята пытанне аб закрыцці выратавальнай станцыі з-за цяжкага фінансавага становішча.


Шляхам станаўлення

Міёрская выратавальная станцыя—структурнае падраздзяленне АСВОДа. Створана ў 2005 годзе. Першапачаткова ў штаце значыліся матарыст Віктар Васюцёнак, вадалаз Алег Рубанік і Дзяніс Скавародка, які асвойваў вадалазную работу. Сабраў калектыў старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Віктар Букіс. На станцыі мелі мінімальны рыштунак: вяроўкі, выратавальныя кругі і камізэлькі, металічную маторную лодку. Пошукі пад вадой вялі сумесна з Браслаўскімі асводаўцамі. Работа накіроўвалася не толькі на папярэджанне ўтапленняў і пошук загінуўшых у ва-дзе, але і рамонт будынка станцыі, дзе патрабавала замены падлога, не было электрычнасці і ацяплення. Востра паўстала пытанне аб прызначэнні кіраўніка, які б займаўся і гаспадарчымі пытаннямі, вёў дакументацыю. Алег Рубанік падыходзіў па ўсіх крытэрыях. Меў педагагічную адукацыю і стаж настаўніка працоўнага навучання. Прайшоў армейскую загартоўку ў сапёрным падраздзяленні інжынерных войск, дзе дасканала асвоіў прафесію вадалаза.


—З 2005 года станцыя ўкамплектавана неабходным для работы рыштункам, будынак асвятляецца і ацяпляецца, тут можна кругласутачна дзяжурыць. Ёсць тэлефон 4 97 18,—расказвае начальнік выратавальнай станцыі.—Вельмі радаваліся, калі атрымалі для падводных работ першы ўніверсальны гідракасцюм расійскай вытворчасці старога ўзору і два апараты для падводнага дыхання. Цяпер у штаце шэсць вадалазаў і ў кожнага поўны камплект экіпіроўкі для работы ў цёплую пару года, які каштуе прыкладна 2000 у.е. Зімовых касцюмаў напалову менш, але для пошукаў хапае. Якасць выдатная—італьянскай і французскай вытворчасці. На плаву дзве маторныя лодкі і столькі ж лафетаў для іх транспарціроўкі, дзве лодкі на вёслах. Ёсць кампрэсар для напампоўвання паветрам балонаў дыхальных апаратаў. У ліку неабходнага рыштунку—прыборы вымярэння часу знаходжання пад вадой, хуткасці пад'ёму і апускання вадалазаў, глыбінямеры, падводныя ліхтары, ласты, нажы…--усё небходнае для паўнацэннай выратавальна-пошукавай дзейнасці. Летась атрымалі новы паўнапрывадны аўтамабіль, на якім даязджаем на аддаленыя вадаёмы.
У вырашэнні шматлікіх задач пастаянна адчуваецца падтрымка раённых структур і абласнога АСВОДе. Цесна супрацоўнічаем з РАУС, РАНС, Браслаўскай інспекцыяй па маламерных суднах, прыродаахоўнымі і экалагічнымі службамі.


Галоўная задача раённага АСВОДа—прадухіліць няшчасныя выпадкі на вадзе. Штогод зімой і ў перыяд вясенняга таяння лёду праводзяць рэйды, прафілактычныя гутаркі з парушальнікамі. На працягу года наведваюцца ў працоўныя калектывы, нагадваюць пра бяспеку ў школах. Вучаць дзяцей аказваць першую дапамогу тонучым, даводзяць пра спецыфіку работы выратавальнікаў. А яшчэ ачышчаюць дно вадаёмаў у зонах купання, устанаўліваюць буйкі. Па заяўках выконваюць пэўныя віды платных паслуг, папаўняючы такім чынам рахунак абласной арганізацыі АСВОД.
Міёрская выратавальная станцыя мае другі разрад і абслугоўвае Верхнядзвінскі раён, дзе такой службы няма. На Міёршчыне, пачынаючы з 2007 года, асводаўцы выратавалі 91 чалавека. Загінула на рэках, азёрах і штучных вадаёмах раёна 77 дарослых і дзяцей, з якіх 61 паднялі са дна мясцовыя вадалазы. За гэты перыяд шматразова выязджалі для пошукаў у Верхнядзвінскі і Шаркаўшчынскі раёны, дзе таксама дасталі з вады шмат тапельцаў. У некаторых выпадках працавалі сумесна з Віцебскай манеўрава-пошукавай групай.


—Нярэдка ў нас пытаюцца: "Колькі каштуе пошук тапельцаў?"


Такія работы вядуцца бясплатна! На гэтыя мэты выкарыстоўваюцца ўзносы, сабраныя ў пярвічных арганізацыях, і выдаткаваныя АСВОДу бюджэтныя сродкі,—удакладняе кіраўнік вадалазнай групы.


На Миорской спасательной станции работаютПрафесіяналізм і здароўе
Для выратавальнікаў важна не толькі добрая экіпіроўка, але і высокая прафесійная падрыхтоўка, выдатнае здароўе. Далёка не ўсе з тых, хто працаўладкоўваўся на станцыю, затрымліваліся тут надоўга. Збягалі не з-за невялікага заробку. Адным не хапала адказнасці, другім—здароўя, трэцім—прафесіяналізму. Былі і такія, хто пад вадой не змог пераадолець псіхалагічны бар'ер.


—Адна справа ўздымаць на паверхню вучэбны манікен. Зусім іншыя пачуцці, калі на шматметровай глыбіні ў поўнай цемры вадалаз натыкаецца на цела тапельца, якое трэба выцягнуць на паверхню. У першыя гады работы і ў маёй памяці надоўга застываў "трагічны малюнак". Ды і цяпер кожны такі выпадак не пакідае раўнадушным, хаця не выклікае настолькі вострых эмоцый,—дзеліцца Алег Рубанік.


Вельмі высокія патрабаванні да здароўя. Некаторых вадалазаў менавіта па гэтай прычыне камісуюць пасля медаглядаў. Абавязкова штогод здаюць нарматывы па плаванні, кіданні круга, вядзенні пошукавай работы і іншыя. Тым, хто паказаў недастатковую фізічную і тэарэтычную падрыхтоўку, зніжаюць кваліфікацыю, але даюць магчымасць пераздаць. Калі ж не ўдаецца пацвердзіць прафпрыгоднасць, звальняюць.


У ліку тых, хто прыйшоў на станцыю ў першыя гады пасля яе стварэння, вадалазы Аляксандр Кукуць і Віктар Радзюк. Вучыў іх прафесійнаму майстэрству начальнік выратавальнай станцыі Алег Рубанік. Ён мае напрацоўку работы пад вадой (без уліку працяглага армейскага стажу) больш за 1000 гадзін і з'яўляецца вадалазам першага класа. Аляксандр і Віктар адпрацавалі на глыбіні больш за 500 гадзін і пасля здачы экзаменаў маюць кваліфікацыю "вадалаз другога класа". У ліку высокакласных прафесіяналаў і Мікалай Пірог, які прыйшоў на станцыю пазней. Усе трое могуць самастойна кіраваць ходам нескладаных пошукавых работ. У ліку былых вучняў Алега Віктаравіча вадалазы трэцяга класа Уладзімір Канаплёў і Сяргей Томка. Сталі прафесіяналамі Аляксандр і Дзмітрый Томкі. Яны на станцыі матарысты-рулявыя разам з Іванам Януковічам і Аляксандрам Пірагом. У калектыве два матросы—Андрэй Высоцкі і Сяргей Грыгор'еў, які ўжо шмат гадоў узначальвае раённую арганізацыю АСВОД. Сярод мужчын адзіная жанчына—медработнік Алеся Барэйка. Медыцынскую дапамогу церпячым бедства на вадзе аказвае і вадалаз Сяргей Томка, які калісьці атрымаў адукацыю ў Полацкім медвучылішчы.


На Миорской спасательной станции работают—Калектыў зладжаны і аператыўна вырашае пастаўленыя задачы,—канстатуе Алег Рубанік.—Штогод удзельнічаем у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства. Паказваем высокія вынікі падрыхтоўкі.


Адметнай падзеяй сёлетняга года павінна стаць рэканструкцыя будынка выратавальнай станцыі. Летась зацвердзілі адпаведную праектна-каштарысную дакументацыю, першыя будаўнічыя работы распачнуцца пасля выдзялення фінансаў. Новы будынак не толькі палепшыць умовы працы выратавальнікаў, але і ўпрыгожыць тэрыторыю прыбярэжнай зоны.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта