Авторизация
 

Пра медыцыну Соф'я Кабяк з Мікалаёва марыла з дзяцінства

О медицине Софья Кобяк из Николаёво мечтала с детстваКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота з архіва Соф'і Пятроўны Кабяк

У працоўнай кніжцы медработніка адзіны запіс. Да абавязкаў прыступіла 15 сакавіка 1968 года. У першы месяц вясны святкуе свой дзень нараджэння. Сёлета сустрэла 70-гадовы юбілей.

 

Пра медыцынскую справу Соф'я Пятроўна марыла з дзяцінства. Расла ў шматдзетнай сялянскай сям'і ў вёсцы Новае Сяло Язненскага сельсавета. Бацькі працавалі ў калгасе.


О медицине Софья Кобяк из Николаёво мечтала с детства— Памятаю, як у школу прыходзілі ўрачы. Інтэлігентныя, у белых халатах. Я любавалася імі. Вырашыла стаць медыкам, — расказвае субяседніца. — Паступаць у інстытут пабаялася. Адвезла дакументы ў Полацкае медвучылішча.
Пасля вучобы размеркавалася ў Мікалаёўскі ФАП. Тады ён размяшчаўся ў драўляным будынку праз сцяну з паштовым аддзяленнем. Адтуль выклікалі "хуткую дапамогу". На ФАПе стацыянарнага тэлефона не было.


Абслугоўвала вёскі ў радыусе дзесяці кіламетраў: Фралова, Шарагі, Горкі, Кульвокі, Лугаўцы, Баслакі. Дабіралася на аўтобусе, на веласіпедзе, пешшу. Па асфальце і палявых дарогах. Калі з'явіўся ФАП у Шарагах, частка населеных пунктаў адышла да яго.
— У 70-80-я на ўчастку пражывала каля 1000 чалавек, нараджалася 25-30 дзяцей у год. Кожнага немаўляці да года трэба наведваць некалькі разоў на тыдзень. Цяпер такіх мала. У мінулым годзе чацвёра дзетак нарадзілася, — расказвае Соф'я Пятроўна. — Насельніцтва менее. Непакояць алкагалізацыя і нядобранадзейныя сем'і.


Фельчар сочыць за здароўем жыхароў Мікалаёва і сямі ваколічных вёсак. Дванаццаць год працавала на два ФАПы. Другі знаходзіўся за пяць кіламетраў у вёсцы Дзянісава. Пасля яго зачынілі, а медабслугоўванне засталося за Соф'яй Пятроўнай.
— Люблю сваю работу і перажываю за кожнага падапечнага. Ні разу не пашкадавала пра абраную прафесію. І па начах, і ў выхадныя на дапамогу клікалі. Бывае, пайду на раку бялізну паласкаць, і там мяне знаходзілі. Кідала справу і хутчэй да хворых, — расказвае фельчар.


Работа дапамагла сваю бяду перажыць. У 2002 годзе загінуў сын Аляксей. Яму было 25. У 2003-м не стала мужа Івана Іванавіча. З ім былі знаёмы з юнацтва і пражылі 34 гады. У горы суцяшалі родныя, падтрымлівалі вяскоўцы.


Сорак дзевяць год на працы для фельчара праляцелі неўпрыкмет. ФАП з драўлянага будынка перамясціўся ў цагляны. Калі ў 2006 годзе будавалі аграгарадок, у медустанову правялі паравое ацяпленне і каналізацыю, вакол паставілі бетонную агароджу.
Летам Соф'я Пятроўна збіраецца на адпачынак. Як будзе без любімай справы, не ўяўляе. Ад ФАПа да дома — пара хвілін.


— Па-ранейшаму іду на работу з добрым настроем. Працоўны дзень да 16.00. Калі ў гэты час вяртаюся дадому, вяскоўцы жартуюць, чаму так рана. Заўважылі, што часта затрымліваюся. Не магу пакінуць недаробленыя справы, — гаворыць фельчар. — Першыя два гады працавалі разам з фельчарам Зінаідай Юльянаўнай Будо, тры наступныя — з Раісай Аляксееўнай Белавус. Работа пакінула добрыя ўспаміны. За разуменне і падтрымку ўдзячна былому галоўнаму ўрачу Пятру Аляксандравічу Пазняку і цяперашняму Алене Фёдараўне Сівой, галоўнаму ўрачу Дзісенскай бальніцы Святлане Міхайлаўне Палячэнка, тэрапеўту Таццяне Канстанцінаўне Сіняўскай і галоўнай медсястры Зінаідзе Генадзьеўне Фурс.


О медицине Софья Кобяк из Николаёво мечтала с детстваНа юбілей Соф'я Пятроўна атрымала шмат віншаванняў ад медыкаў і пацыентаў. З Завуцця тэлефанавала Марыя Рыгораўна Мядзвецкая, з якой пачынала працаваць. Былой санітарцы сёлета дзевяноста будзе. Калегам не верыцца, што з дня сустрэчы мінула амаль паўвека.
Круглая дата ў маці — асаблівае свята для дзяцей. У Наваполацку жыве старэйшая дачка Жанна. Малодшы сын Іван — у Дзісне. Часта бывае дома. Даглядае тут пчальнік. З ахвотай едзе да бабулі пяцігадовая Сонечка.


— Мы з ёй лепшыя сяброўкі. Разам кормім курэй, выпякаем хрушчы, чытаем казкі, — расказвае Соф'я Пятроўна. — Унучкі ў мяне тры. Старэйшая Марта замужам у Турцыі. Трэці год праўнуку Тайлану. З імі праз скайп размаўляем. Раз на год у мяне гасцяць. На Вялікдзень прыязджаюць сястра з пляменніцамі з Латвіі і двое братоў. Мой дом замяніў ім бацькоўскі.


Соф'я Пятроўна ведае, што родныя не дадуць ёй сумаваць. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта