Авторизация
 

Беларуская міліцыя адзначае 100! Якія задачы сёння ў Міёрскім аддзеле ўнутраных спраў?

Белорусская милиция отмечает 100! Какие задачи сегодня в Миорским отделе внутренних дел?Беларуская міліцыя адзначае 100-гадовы юбілей. Дата, безумоўна, асаблівая. Якія задачы пастаўлены сёння перад праваахоўнікамі і як спраўляюцца з імі ў Міёрскім раённым аддзеле ўнутраных спраў?

 

—У ліку асноўных клопатаў сучаснай міліцыі—забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку кожнага грамадзяніна краіны,—адзначае начальнік РАУС Андрэй ПАТАПЕНКА.— Аддзел унутраных спраў складаецца са служб, кожная з якіх ведае сваю справу. Карупцыю і злачынствы ў сферы эканомікі выяўляе група па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. У аператыўна-дзяжурную службу звяртаюцца грамадзяне, якім патрэбна дапамога міліцыі. Супрацоўнікі ДАІ сочаць за парадкам на дарогах. І так далей. Разам у паўсядзённай зладжанай рабоце вырашаем пастаўленыя перад органамі ўнутраных спраў задачы. З кожным годам іх более, але невыканальных няма. У аддзеле 75 супрацоўнікаў, з іх 65 атэставаны. Кожны робіць свой унёсак у агульную справу. Сёлета чакаем у свае рады маладое папаўненне. Двое супрацоўнікаў зараз праходзяць падрыхтоўку ў вучэбным цэнтры ў сталіцы, яшчэ адзін на стажыроўцы ў нашым аддзеле.


Як ахарактарызаваць крымінагенную абстаноўку ў раёне на цяперашні момант?
—Стабільная. Нельга назваць яе вельмі неспрыяльнай ці наадварот. Як і ва ўсёй краіне ў цэлым, крымінагенная абстаноўка ў раёне падкантрольная. Штодня паступаюць званкі на 102 ад грамадзян, і кожны прымаецца пад увагу. Калі гаварыць пра найбольш распаўсюджаныя на тэрыторыі раёна злачынствы, большую іх частку складаюць крадзяжы.


Пяройдзем ад будняў да свята. Андрэй Міхайлавіч, што для Вас азначае сённяшняя дата?
—Прыемна, што міліцыянерам- ветэранам і тым, хто ў страі—пашчасціла сустрэць важны і значны юбілей. З хваляваннем рыхтаваліся да мерапрыемства, якое адбылося 2 сакавіка ў раённым Доме культуры. Урачыстаць падзеі з намі падзялілі кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна. З імі цесна супрацоўнічаем у паўсядзённым жыцці. Асабіста я нямала год прысвяціў службе ў міліцыі. Сёлетняе прафесійнае свята ўпершыню сустракаю на пасадзе начальніка аддзела.


Што пажадаеце калегам?
—У першую чаргу моцнага здароўя. Кожнаму міліцыянеру абавязкова быць у добрай фізічнай форме, а без здароўя гэта немагчыма. Для кожнага праваахоўніка важны надзейны тыл, дзе заўсёды чакаюць, разумеюць і падтрымліваюць. Жадаю ветэранам і цяперашнім супрацоўнікам аддзела цёплага і сонечнага надвор'я ў дамах, дабрабыту, гармоніі з сабой і мірнага неба над галавой.

 

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта