Авторизация
 

40-гадовы юбілей Дзісенскага дзіцячага садка

40-летний юбилей Дисненского детского садаПатрыятызм пачынаецца з пашаны да малой радзімы. Гэтаму сцверджанню знайшлі практычнае прымяненне ў Дзісенскім дзіцячым садку. Стварылі міні-музей гісторыі свайго горада і праводзяць у ім заняткі з выхаванцамі. 

 

Разам з сівым мінулым прыгадваюцца падзеі не вельмі аддаленыя ў часе. Важная дата— 2 лістапада 1976 года. Дзень нараджэння дзіцячага сада. 40-гадовы юбілей адзначалі святочным канцэртам, які падрыхтавалі для ветэранаўі гасцей супрацоўнікі ўстановы.

 

Дзень сённяшні

У Дзісенскім дзіцячым садку 55 выхаванцаў. Займаюцца ў дзвюх рознаўзроставых групах. Дзейнічаюць група інтэграванага навучання і выхавання і лагапедычная—для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Пра развіццё малянят і камфортныя ўмовы клапоцяцца 26 супрацоўнікаў: ад тэхперсаналу да адміністрацыі. Два ці нават тры дзясяткі год складаюць стажы большасці з 12 педагогаў. Загадчыца Святлана Протас у краіне дзяцінства 25 год, у дзісенскім садку з 2010-га.


—Працуе згуртаваны калектыў аднадумцаў. Кожны добра ведае сваю справу і адказна да яе ставіцца. Калі побач вопытныя калегі, усё атрымліваецца,—заўважае Святлана Іванаўна.—Выхаванне дзяцей і належныя ўмовы для іх развіцця—задача не толькі садка. Гэта разумеюць і бацькі, і нашы шэфы, мясцовыя арганізацыі і прадпрыемствы, адміністрацыя горада. Іх дапамога адчувальная і важная.

 

40-летний юбилей Дисненского детского садаНа хвалі супрацоўніцтва і падтрымкі

Дзісенскі садок—краіна асаблівая, але не адасобленая. Цесна супрацоўнічаюць з Домам рамёстваў і мясцовым філіялам Цэнтра дзяцей і моладзі. Педагогі апошняга навучаюць малых асновам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сябруюць з пажарным аварыйна-выратавальным пастом, таму знаёмы з правіламі пажарнай бяспекі. Шэфы ўстановы—участак УП ЖКГ і ЛВДС—падтрымліваюць справай і матэрыяльна. Да прыкладу, альтанка на тэрыторыі садка—падарунак ад лінейнай станцыі. Старанні кіраўніка ЛВДС Віктара Клябанава сёлета адзначаны ўдзячнасцю аддзела адукацыі, спорту і турызму. Інжынер прадпрыемства Віктар Канавальчук таксама ў ліку надзейных сяброў. Да юбілею падрыхтаваў асабісты падарунак—шырокі дыван, якому адразу знайшлося прымяненне. Нераўнадушныя да дзіцячага садка былая гаспадыня горада Вольга Мароз і адзін са старэйшых жыхароў Фадзей Шымуковіч. Драўляных казачных герояў Фадзея Лаўрэнцьевіча можна сустрэць у памяшканнях установы. Дзеці з ахвотай хо-дзяць на экскурсіі ў яго двор, дзе багата цікавых дэкарацый.


Словамі ўдзячнасці ўспамінаюць у садку сям'ю Андрэя і Алены Марынчыных—акты-вістаў і ініцыятараў добрых спраў і мерапрыемстваў. Падраслі дзеці ў Дзмітрыя і Ірыны Шавяковых, але бацькі па-ранейшаму не абмінаюць садок увагай. Памочнік адміністрацыі і выхавальнікаў—старшыня бацькоўскага камітэта Яўгенія Козел. У лікі актывістаў бацькі Вадзім і Святлана Маліноўскія, Таццяна і Антон Слізскія, Святлана Стацэвіч, Аляксей і Наталля Астукевічы.

 

40-летний юбилей Дисненского детского сада"Беларуская хатка"

Так называецца міні-музей. За яго стварэнне ўзяліся ў 2015-м і цяпер папаўняюць экспанатамі. Сабраны прадметы сельскага побыту: лазовыя мэбля і кошыкі, прас, што награваўся вугалямі, калаўрот. На фотаздымках—гарадскія будынкі з цікавай гісторыяй. У папках—інфармацыя пра мінулае горада.


Музей нарадзіўся з праекта пад доўгай назвай—"Інавацыйная дзейнасць. Патрыятычнае выхаванне дзяцей шляхам вывучэння гісторыі роднага горада". Завяршаецца праект у наступным годзе, а заняткі з дзеткамі ў музеі стануць традыцыйнымі. Праводзіць іх намеснік загадчыка Алена Тамашэвіч. Сама нямала намаганняў прыклала да стварэння экспазіцый: малявала бярвеністую хатку на сцяне, шукала экспанаты і гістарычныя звесткі. Ёсць у музеі і яе плеценыя вырабы. Толькі з папяровай лазы.

 

40-летний юбилей Дисненского детского садаМаяк—святло ў вачах дзіцяці

Працаваць з дзецьмі—адказна і весела, складана і непрадказна, строга і творча. Гэта магчыма і пацверджана на прыкладах. Выхавальнік Зінаіда Маняк на працягу 34 год раскрывае малянятам таямніцы навакольнага свету і вучыць іх дабрыні і самастойнасці. Ганаровая грамата райвыканкама, якую атрымала да юбілею садка,—узнагарода за самаадданую плённую працу.


Многія гады агеньчык у дзіцячых вачах свяціў цяперашнім ветэранам. У іх ліку Валянціна Міхайлаўна Маняк, Лідзія Пракоф'еўна Чабор, Зоя Іванаўна Кавалеўская, Надзея Міхайлаўна Бацяноўская, Святлана Сцяпанаўна Зелянкоўская, Зінаіда Васільеўна Заяц, Любоў Васільеўна Глебка, Аліна Юльянаўна Строкава, Ірына Іванаўна Рамановіч, Марыя Казіміраўна Шэнда, Галіна Анатольеўна Цюлька, Вольга Ула-дзіміраўна Кадушка, Ірына Пятроўна Стацэвіч, Леанід Сяргеевіч Галыня, Галіна Васільеўна Ганебная і многія іншыя. Сіл і энергіі на дабрабыт садка і яго выхаванцаў не шкадавалі былыя загадчыкі Тамара Лявонцьеўна Яленская, Вольга Аляксандраўна Давыдзёнак, Алеся Мікалаеўна Сапрончык.
У свой час узначальвала садок цяперашні выхавальнік з 30-гадовым педагагічным стажам Людміла Кураш.


—Прафесія сама мяне знайшла,— адзначае Людміла Мікалаеўна.—У гэтым садку працавала мая цёця. У старэйшых класах я летам давала водпускі выхавальнікам. Тады і зразумела, працаваць з дзецьмі—маё. І цяпер праз столькі год па-ранейшаму цікава прыходзіць да сваіх выхаванцаў, наноў пазнаваць з імі свет, развіваць іх таленты і здольнасці.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара і з архіва Дзісенскага дзіцячага садка.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 612
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 418
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 560
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 579
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 910
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта