Мероприятие к 55-летию Фонда мира в областной филармонии

Мероприятие к 55-летию Фонда мира в областной филармонииУрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 55-годдзю Фонду міру, адбылося 14 кастрычніка ў абласной філармоніі. Міёршчыну на ім прадстаўляла дэлегацыя ў складзе кіраўнікоў раённых арганізацый фонду Алы Смерцьевай і ветэранаў—Часлава Кашкура, аўтара гэтых радкоў. 

ершым уражвальным момантам стала тое, што гасцей у будынку філармоніі сустракалі дзяўчаты, апранутыя ў сукенкі ў стылі і колерах мясцовых гербаў. Нашага белага лебедзя з раскінутымі крыламі на блакітна-серабрыстым фоне вельмі прыгожа і велічна дэманстравала першакурсніца індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа міярчанка Насця Адамёнак. Будучы майстар-цырульнік расказала, што яна вучылася ў Міёрскай базавай, а затым у СШ №2. Яе бацька працуе ў камунальнай службе, а маці—у гандлі. Як было не сфатаграфавацца разам з ёй!
Беларускі фонд міру вядзе свой летапіс з красавіка 1961 года. Віцебскае абласное аддзяленне налічвае больш за 12 тысяч актывістаў.
 
Мероприятие к 55-летию Фонда мира в областной филармонииСабраныя імі сродкі накіроўваюцца на падтрымку патрыятычнага руху і ветэранаў, сям'і і ўсіх сацыяльна малаабароненых, а таксама здольных і таленавітых, на развіццё народнай дыпламатыі. З гэтай мэтай праводзіцца мноства акцый і мерапрыемстваў, рэалізуецца нямала праектаў і праграм. Пра высакародныя справы Фонду прадэманстраваны відэафільм, пра іх гаварылі прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, партнёрскіх арганізацый, у тым ліку замежных. Уручаны ўзнагароды актывістам. Прыемна адзначыць, што падзяка старшыні абласнога выканаўчага камітэта аб'яўлена і кіраўніку Міёрскай раённай арганізацыі Фонду міру Але Смерцьевай. Звання "Заслужаны міратворца" ўдастоена наша зямлячка Зоя Крот.
Вялікай групе актывістаў уручаны граматы, аб'яўлены падзякі, прысвоены ганаровыя званні. На ўрачыстасці ўшанаваны дзеці міру і іх бацькі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымку: члены раённай дэлегацыі з Насцяй Адамёнак. 
Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.