Авторизация
 

Юбілей у міярчанкі і настаўніцы матэматыкі Таццяны МАРОЗ

+
Юбилей у миорчанки и учительницы математики Татьяны МорозКалектыў сярэдняй школы №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі шчыра віншуе з юбілеем сваю дарагую калегу, настаўніцу матэматыкі Таццяну МАРОЗ. Ураджэнка Мядзельшчыны больш за 20 гадоў прысвяціла СШ №3, якая ўжо даўно стала роднай. Другім домам. А вучні—сваімі дзецьмі. 

Таццяна Мікалаеўна на мінскай Мядзельшчыне і ў Міёрах, куды прыехала за мужам, паспрабавала на смак многія педагагічныя спецыяльнасці. Выхавальнік групы падоўжанага дня, піянерважатая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, матэматык, сацыяльны педагог...

—Напэўна, у раёне сярод сацыяльных педагогаў мой стаж самы вялікі. Прыступіла ў 1996-м, калі вярнулася з водпуску па доглядзе за дзіцяці. Паралельна выкладала матэматыку. Каля дзесяці гадоў проста настаўнічаю. Вяду па два класы ў пятай і дзясятай паралелях. Малыя больш непасрэдныя, лепшыя па характары, затое няўседлівыя і крыўдлівыя. Тыповы вобраз старшакласніка я б ахарактарызавала словам "індыга". Таленавітыя, адораныя, разумныя, але замкнёныя ў сабе, разгубленыя і адлучаныя ад рэальнага асяродку. Жывуць у сваім свеце. І віной таму—сеціва. Наша пакаленне чытала шмат кніг, зараз іх замянілі электронныя носьбіты. Па-мойму, гэта не адлюстравалася на кемлівасці і розуме. Як заўсёды, кожная асоба інды-відульная. Але ў дваццатым стагоддзі дзеці былі дабрэйшымі, павагу да настаўніка пераймалі з сям'і. 

Ды і педагагічны ўніверсітэт карыстаўся вялікай папулярнасцю. Паступіць туды вясковай школьніцы лічылася за вышэйшую ўзнагароду. Тры чалавекі на месца—мінімальны конкурс. 
Прыемна ўзгадваецца бестурботная маладосць. Цалкам пацвердзілася: ад сесіі да сесіі жывуць студэнты весела. Таццяна Мікалаеўна ведае, чаму сумуем па мінулых часах. Бо былі маладымі. Студэнцтва пакрысе заканчвалася, папрасіла размеркавання ў родны Мядзельскі раён. І адправілася ў вёску Пількаўшчына, вядомую нараджэннем класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Здаецца, усё атрымлівалася і падабалася. Свае карэктывы ў летапіс жыцця ўнесла прапанова рукі і сэрца. Маладуха пагадзілася на шлюб з міярчанінам, з сястрой якога вучыліся ў адной групе інстытута.Так трапіла ў наш горад. Чаму не выбрала Міншчыну? Расказвае, што з замужжам хацелася іншых перамен.
—Распісаліся на Мядзельшчыне і паехалі ў Міёры. У міністэрстве дазволілі перапыніць адпрацоўку, бо стварэнне сям'і—самая ўважлівая прычына. Пра Міёры мала што ведала. Найперш здзівіла мясцовая гаворка. Буду робіць замест рабіць, дзеясловы на канцы з -ушы, шы замест формы мінулага часу (сказаўшы, быўшы) і шмат іншага. У іншым асаблівай розніцы паміж мінчанамі і міярчанамі не заўважыла. Маладому ўсюды добра. Тут з радасцю сустрэлі.  Што да калектыву, напачатку ўладкавалася ў першую гарадскую школу піянерважатай на час дэкрэтнага водпуску. Што прыгадваецца з таго? Не было піянерскага пакоя, затое арганізацыя мела менш фармалізму, дыхала жыццём. Дзеці з энтузіязмам ішлі ў акцябраты. Засталіся ў памяці навагоднія ранішнікі, усе іх рыхтавала піянерважатая. З касцюмамі дапамагалі вучні і бацькі. Для падрыхтоўкі сцэнарыяў і інсцэніровак не карысталіся інтэрнэтам, бо яго тады не было, але ўсё па плане ўдавалася паспець. 
Праз год Таццяна Мікалаеўна пайшла ў дэкрэтны водпуск. Нарадзілася старэйшая дачушка Вольга. Падгадаваўшы яе, зноў паўстала пытанне пра работу. Уладкавалася ў бліжэйшую ад дому СШ №3. Зноў піянерважатай, неўзабаве стала матэматыкам. Затым пагадзілася на нялёгкі хлеб сацыяльнага педагога. Навыкі атрымала на профільных курсах. Не кампенсаваць негатыву, душэўных выдаткаў і перажыванняў, якія міжволі прыйшлі з абавязкамі. З мужам на ўласным транспарце аб'язджалі навакольныя вёскі, правяралі нядобранадзейныя сем'і. Закуплялі ім прадукты, апраналі іх дзяцей. 

—Прыходзім у хату, каб дапамагчы, а гаспадары ся-дзяць за сталом з чаркай, яшчэ і пагражаюць. Радуе, што некаторыя з іх сталі на шлях выпраўлення, вядуць нармальны лад жыцця. Наогул, змяніць сітуацыю няпроста. Яшчэ адна праблема—складаныя ў паводзінах вучні. Арганізоўвала іх вольны час, з псіхолагам займаліся з імі комплексна. Па-мойму, дзіця павінна быць накормленым і занятым, тады лягчэй пазбегнуць бяды. 

Дэвіз, ці педагагічнае крэда Таццяны Мароз—не азмрочыць радасць дзяцінства. Для гэтага пільна падбірае, словы і падыход. Цяпер яна выключна матэматык. І ў тым бачыць больш пазітыву. Хоць у пятым класе няма падручнікаў, а старшакласнікі ўсё часцей імкнуцца скарыстацца рашэбнікамі, плён працы ў прадметніка навідавоку. Вучні паспяхова здаюць тэсціраванне, паступаюць на любімыя спецыяльнасці. Ад гэтага на душы радасна.
 
На вялікія святы—Пакровы і Дзень маці, 14 кастрычніка, Таццяна Мікалаеўна адзначае свой слаўны рубеж, пасля якога яшчэ безліч задумак. На наступны год настаўніца збіраецца на заслужаны адпачынак. Хоць маладая, і яшчэ шмат сіл, іх ёсць куды прыкласці. Вырошчвае 7 кустоўяў руж,  вольным часам развядзе іх больш. Радуюць дзве дачушкі. Старэйшая Вольга працуе медсястрой у бальніцы. Малодшая Людміла па спецыяльнасці інжынер-праекціроўшчык, пасля інстытута выйшла замуж і пераехала ў Мінск. Таццяна Мікалаеўна марыць пра ўнукаў. 

—Сумаваць па школе будзеце?
—Напішыце, што буду. 
—Так і напішу,—жартую ў адказ. І чую прызнанне, што настаўніца любіць школу, паважае калег. З матэматыкамі раюцца, рашаюць тэсты, каб трымаць сябе ў форме. Шмат часу праводзяць з калектывам.  

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 250
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 531
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта