Авторизация
 

50 паветраных шароў і 50 руж з цукеркамі ў бутонах для Даны і Адольфа Кукуцёў

+
50 воздушных шаров и 50 роз с конфетами в бутонах для Даны и Адольфа Кукутей—Раней было не так, як цяпер—маладыя гадамі сустракаюцца, вызначаюць падабенства характараў,—разважаюць Дана і Адольф КУКУЦІ.—У нас усё склалася даволі проста і ў сціслыя тэрміны. У красавіку пазнаёміліся, а ў верасні згулялі вяселле. Ужо 50 год дзелім адзін лёс на дваіх.

Сёлетні верасень для Кукуцёў незвычайны: ажаніліся ў залаты раз. Уразілі ўвагай дзеці, падарылі 50 паветраных шароў і 50 руж з цукеркамі ў бутонах, келіхі з галубамі--птушкамі кахання. Уся атрыбутыка менавіта вясельная. Маладзёнам прыемна.
Цяпер прыгадваюць паездку ў Закарпацце, дзе адпачывалі па калгасных пуцёўках як лепшыя прадстаўнікі рабочай моладзі. Дана Мечыславаўна даіла кароў у шаркаўшчынскім калгасе "Свабода", Адольф Іванавіч круціў баранку ў "Парыжскай камуне". Дзве суседскія душы пазнаёміліся ў цягніку і правялі ў адной кампаніі дзесяць дзён. Пасля сустрэліся на Вялікдзень, Пятро, і неўзабаве ажаніліся. У маладосці жылося весела, часта бачыліся з сябрамі. Пасля з'явіліся дзеці, і ўся ўвага ім. 

Дзеці—першачарговае, што цэніць трывалая сям'я. Кантакт, паразуменне, кароткая рука з імі—першая прыкмета шчасця. Дочкі і сын у Кукуцёў самастойныя, атабарыліся непадалёк ад родных пенатаў: Чапукі, Пад'ельцы, Міёры. Да слова, Таццяна і Уладзімір—двайняты, нарадзіліся з розніцай у 7 хвілін. Людміла—старэйшая. У багатых бабулі і дзядулі пяцёра ўнукаў. Гарэзуе праўнучка Ліза, фотаздымкі малой юбіляры разглядаюць з асаблівым трапятаннем. 

Жыццё ў Кукуцёў стасуецца з працай--шчырай, адданай. Як ажаніліся, дзяўчына пераехала да мужа і таксама ўладкавалася ў "Парыжскую камуну". Пасля аператара машыннага даення асвоіла прафесію малаказборшчыцы, 6 гадоў на пенсіі старалася. Расказвае, што і ў адпачынку клікалі на ферму, але не дала згоды, бо не тое здароўе. Іосіф Мечыслававіч—нязменны вадзіцель. Не так даўно пакінуў аўтамабільны руль. 
Прашу расказаць пра ранейшы лад у калгасе. І чую. "Пры нас першым кіраўніком быў Іосіф Зяноўевіч Майдзін. Любіў людзей. І яны не падводзілі. Калі і выпівалі, то гордасць мелі, сваю працу ведалі і паважалі. Пасля кіраваў Часлаў Адольфавіч Вішнеўскі. Гаспадарка заўсёды трымалася ў авангардзе. З тэхнікі на хаду 12 камбайнаў, 20 машын, а гэта ў разы больш чым цяпер. У кожнай брыгадзе фермы, коні.  
Кукуці ніколі не грэбавалі падсобнай гаспадаркай. Нават не намякаюць, што з ёй цяжка. Раней гадавалі па 2 каровы і 6 свіней, цяпер у сельскай "гвардыі" істотна парадзела, і ўсё-ткі… кудахчаць куры, рохкае Васька. Для яго сеюць зерне. Кароўку заўсёды частавалі салёным. Гэта для рагатай на карысць. 

Хто дбае,той і мае. Ці дакладней, хто гадуе жывёлу, мае свае прысмакі на стале. Натуральнае з куплёным ніяк не параўнаеш. Паляндвіца гадамі захоўваецца. Дасталі праз тры гады з зерня, водар неверагодны і смак не перадаць. Сакрэт у сухой солі, якую мяса ўбірае ні больш, ні менш, а колькі патрэбна. 

—Госці-латышы наесціся не могуць нашых дранікаў. У іх моды на гэткую страву няма. Упадабалі рэцэпт і па вяртанні надумалі прыгатаваць самі. "Цэпеліны разваліліся",—паведамляюць нам на другім канцы тэлефоннага провада. Аказваецца, забыліся адціснуць дранку. Першы блін, як кажуць, заўсёды комам. Родзіч амерыканец таксама едзе ў Беларусь паесці дранікаў.

Жывуць юбіляры ў Пад'ельцах. Ад горада недалёка, але "Форд-мандэа" выручае і ў любую кропку даімчыць. За рулём гаспадар. Часта ездзяць у касцёл. Ляжыць шлях і да аптэкі. Цытуюць народнае выслоўе: хвароб набралі цэлы букет. Ціск, арытмія, суставы. Літаральна пенсію аддаюць на таблеткавы "допінг". "Затое прыгожыя",—усміхаюцца пра сябе. Жаніліся маладымі. Ужо салідна націкала часу, бойка трымаюцца на яго плыні. Унук просіць дзеда, каб вышэй падымаў ногі, бо жыццё—гэта рух. А бабулі загад—фарбаваць валасы. 
Газеты, тэлевізар—асноўныя захапленні сям'і. Садзяць агародчык. Дачка Таццяна натхняе вырошчваць кветкі. У свой час ахвотна вандравалі ў Балгарыю, Грузію, Германію. Маладосць успамінаецца з лёгкай настальгіяй, далікатна вярэдзіць душу… Але ў кожным узросце свае бонусы. У залатым—размеранасць і мудрасць. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта