Авторизация
 

Вера Іванаўна Рамза ўсё жыццё прысвяціла родным Узмёнам

+
Вера Ивановна Рамза всю жизнь посвятила родным УзмёныУсё жыццё прысвяціла родным Узмёнам Вера Іванаўна Рамза. І цяпер яе хата з абноўленым яр-кім аранжавым фасадам, акружаная мноствам кветак, радуе вока.
 
Вось сюды і завітала днямі прадстаўнічая дэлегацыя ў складзе кіраўніка раённай ветэранскай арганізацыі Часлава Станіслававіча Кашкура, галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага ўрача раёна Мікалая Пятровіча Масала і старшыні Узмёнскага сельскага Савета Таццяны Сяргееўны Смулько, каб павіншаваць клапатлівую гаспадыню з 85-годдзем. Да сваіх цёплых слоў яны далучылі Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за актыўную грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад ў развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі, прэзент ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, кветкі. Вядома, гэта звязана не толькі з "круглай" датай ў жыцці працавітай вясковай жанчыны. Вера Іванаўна найперш засталася не толькі для аднасяльчан адной з лепшых даярак былога калгаса імя Кірава, у свой час адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

—Вера Іванаўна была фанатычна адданая сваёй прафесіі і ідэальна выконвала службовыя абавязкі, магчыма, нават нешта недадаючы ўласнай сям'і,—нагадвае пра гады сумеснай працы колішні кіраўнік гаспадаркі Анатоль Мікалаевіч Матэленак.—Таму каровы ў яе заўсёды лепш дагледжаны і забяспечвалі па тым часе вельмі добрыя паказчыкі. Заўсёды была ў ліку перадавых даярак калгаса і раёна. Па характары гэта ўраўнаважаны чалавек. Дарэчы, і ўвесь тагачасны калектыў на ферме "Узмёны" вызначаўся працавітасцю і стараннем. Кожная сустрэча з даяркамі і даглядчыкамі прыносіла радасць.

Вера Іванаўна працавала на ферме разам з мужам, на жаль, яго ўжо няма сярод нас. Яны вырасцілі чацвёра дзяцей. Сыны Міхаіл, Аляксандр і Іван засталіся трактарыстамі ці вадзіцелямі, механізатарамі шырокага профілю ў гаспадарцы, а адзіная дачка Таццяна выкладае беларускую мову ў адным са сталічных універсітэтаў.

У свой час Вера Іванаўна вельмі любіла спяваць народныя песні і саліравала ў жаночым вакальным калектыве "Сябровачка". Яе пастаянным захапленнем былі кветкі, а таму дом акружала стракатая вясёлка з вясны да позняй восені. Але чаму, уласна кажучы, акружала? І цяпер яе сядзіба ва ўзорным парадку, дагледжаны хата, двор і агарод. Вялікую гаспадарку трымаць не хапае сіл, аднак і без жыўнасці падвор'е не застаецца.

З юбілеем Вас, паважаная Вера Іванаўна!

Леанід МАТЭЛЕНАК. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 612
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 410
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 558
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 576
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта