Авторизация
 

Ардэнаносец Уладзімір Васільевіч Брыцікаў з Міёр

+
Орденоносец Владимир Васильевич Брытиков из МиорНа днях вялікая сям'я Уладзіміра Васільевіча Брыцікава збіралася ў Міёрах за шчодрым сталом, каб адсвяткаваць 90-годдзе ветэрана. Гэты чалавек заслужыў шчырую павагу за працавітасць і адданасць справе не толькі сярод родных людзей, ён у ліку сямнаццаці перадавікоў вытворчасці Міёршчыны, якія па вартасці і з гонарам носяць адну з вышэйшых урадавых узнагарод былога СССР—ордэн Леніна.  

Між тым, дзень нараджэння ў яго ўжо мінуў, да 5 чэрвеня ён за актыўную жыццёвую пазіцыю, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення ўшанаваны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта, якую ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак і кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Ч.С. Кашкур. Гэта стала для юбіляра падставай яшчэ раз перагарнуць старонкі 
ўласнага мінулага і прадэманстраваць, што на памяць ў такім узросце можна скардзіцца, але яна па-ранейшаму надзейная.
 
Уладзімір Васільевіч нарадзіўся ў Клімавіцкім раёне на Магілёўшчыне ў беднай сялянскай сям'і. Мясціны гэта лясістыя, цяністыя дубравы з вялізнымі дрэвамі цягнуліся сюды з-пад Бранска. У іх і днём было змрочна і вільготна. Гэта ўсходняя, а значыць савецкая Беларусь. Па ўласных дзіцячых успамінах, а больш па расказах старэйшых у яго адклаліся самыя раннія і не лепшыя ўспаміны аб калектывізацыі з высяленнем не толькі кулакоў, а ў прынцыпе самага эканамічна актыўнага насельніцтва. А тут у 1932-ім яшчэ засуха, на наступны год пачаўся голад. Трэба было сем'ям выжываць на 50 сотках прысядзібных участкаў, палову з якіх займаў лён. Яго таксама вырошчвалі для ўласных патрэб, бо ўсё адзенне мелі даматканае. Даваенны перыяд і запомніўся лапцямі з анучамі, якія насілі ўсе, нават моладзь на танцы. Што з таго, калі пад польку маглі развязвацца аборы.

Орденоносец Владимир Васильевич Брытиков из МиорУладзімір закончыў 7 класаў з адзнакай. Вучыўся добра, бо меў выдатную памяць. І яшчэ імкнуўся дайсці да ўсяго сваім розумам, разабрацца. Настаўнікі ведалі, што пасля тлумачэння новай тэмы пытанні будуць толькі ў самага дапытлівага вучня—Брыцікава, які заўсёды надта ўважліва слухаў выкладчыка. Затое з высвятленнем ўсіх падрабязнасцяў ён не меў патрэбы чытаць падручнікі ці рабіць запісы ў сшытку.

Школа нагадваецца яшчэ адным момантам. Час ад часу настаўнік гісторыі прыходзіў на ўрок, патрабаваў адкрыць падручнік на пэўнай старонцы і на здымку выкалаць вочы пяром з чарнілам чарговаму маршалу, герою рэвалюцыі ці грамадзянскай вайны. Так было з Якірам, Тухачэўскім, Блюхерам…

Прызвалі У.В. Брыцікава ў Чырвоную Армію як родныя мясціны вызвалілі ад нямецкіх захопнікаў, а юнаку споўнілася 17, у 1943-ім. Запомнілася, што лапці і даматканае адзенне пакінулі пры ўваходзе ў лазню, а пры выхадзе атрымалі заношаныя іншымі армейскія бялізну, галіфэ і гімнасцёрку, чаравікі з абмоткамі, брызентавыя рамяні, пілотку і шынель. Гэта было рабочае, паўсядзённае і святочнае абмундзіраванне адначасова, вельмі хутка пасля штодзённай 12-гадзіннай страявой і баявой падрыхтоўкі яно гадзілася толькі для агароднага пудзіла. Не лепшы і паёк. Вось такога жыцця Уладзімір Васільевіч доўга не вытрымаў і быў адпраўлены на год дадому лячыцца. Гэта ўратавала яго ад фронту, затое падоўжыла службу аж да 1950-га.

Да часу яго дэмабілізацыі родныя мясціны яшчэ не акрыялі ад вайны. Мужчын у іх не засталося, толькі жанчыны і дзеці. Не было і коней, а таму ўпрагаліся кабеты вясной у плуг. Добра, што Уладзімір Васільевіч вярнуўся з войска шафёрам, усё ж перспектыўная спецыяльнасць. Але машын было мала, на мясцовай МТС толькі дзве, і ўжо з вадзіцелямі. Затое патрабаваліся камбайнеры. А раз умеў абыходзіцца з тэхнікай, давялося пагадзіцца на іх абслугоўванне. Аднак тыя першыя "стэпавыя караблі" вызначаліся недасканаласцю, мелі мноства недахопаў, часта ламаліся. Праца на іх—гэта бясконцы рамонт і, адпаведна, мізэрны заробак. Не выпадкова як толькі з'явілася магчымасць, скіраваўся малады камбайнер у Магілёўскую школу механізацыі сельскай гаспадаркі. Вучылі там даволі доўга, больш года, веды давалі трывалыя і па вялікай праграме ў 15 дысцыплін, пачынаючы, вядома, з палітзаняткаў і заканчваючы практычнымі навыкамі. А ўлічваючы прыродную дапытлівасць і цягавітасць, па ўсіх прадметах У.В. Брыцікаў меў "круглыя" пяцёркі. Гэта пацвярджае пасведчанне і Пахвальная грамата з партрэтамі правадыроў ад 29 снежня 1953 года навучэнцу аддзялення брыгадзіраў трактарных брыгад за выдатныя поспехі ў вучобе і добрыя паводзіны.

Новы год Уладзімір Васільевіч пачаў брыгадзірам брыгады №11 Дзісенскай МТС, якая размяшчалася ў Язне, бо выпускнікоў Магілёўскай школы механізацыі накіравалі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і кадравай базы заходніх раёнаў рэспублікі, дзе толькі што таксама закончылася калектывізацыя. Вядома, механізатарам спраў хапала, а брыгадзір меў імпэт, адказнасць і здольнасці, каб самому старанна працаваць і весці за сабой іншых. Гэта пацвярджае Ганаровая грамата дырэкцыі МТС, якая сведчыць, што на 20 кастрычніка 1954 года брыгада пад яго кіраўніцтвам выканала гадавы вытворчы план на 101,2% пры добрай якасці работ. Маляўнічая выпіска на спецыяльным бланку з загаду ад 30 снежня 1956-га сцвярджае аб забеспячэнні гадавога задання на 110%. 

Орденоносец Владимир Васильевич Брытиков из МиорЗатое і жыццё стала весялейшым, пры напружанай працы задавальняў заробак грашыма, была даплата зернем.
Дарэчы, у Дзісенскай МТС Уладзімір Васільевіч сустрэў аднакурсніцу Ліду, трактарыстку, з якой адначасова вучыўся ў Магілёве. Яна тутэйшая, з вёскі Ціханава, што колісь месцілася непадалёку ад Галомысла. Вось Лідзія Іванаўна Хахолка і стала яго жонкай, з якой разам вырасцілі пяцярых дзяцей.

Між тым, на калгасныя палеткі прыходзіла новая тэхніка, у прыватнасці, зернеўборачны камбайн СК-4. Каб яго асвоіць, едзе У.В. Брыцікаў у Мсціслаўскую школу механізацыі. Тут хаця важнейшым прадметам, калі лічыць па пасведчанні, таксама была палітграмата, аднак за ёй ішлі прыкладны статут сельгасарцелі, будова камбайна і тэхналогія яго рамонту, асновы агратэхнікі, практыка ваджэння. І зноў па ўсіх—адны пяцёркі. Паспеў дыпламаваны камбайнер набыць пэўны вопыт на жніве 1957 года, як ў наступным такіх прывычных машына-трактарных станцый не стала. Тэхніку ад іх выкупілі калгасы, давялося і механізатарам па большасці мяняць месца працы і жыцця.

У 1958 годзе ўжо з сям'ёй У.В. Брыцікаў перабраўся ў Мікалаёва, цэнтр калгаса "Запаветы Леніна", якім тады кіраваў А.В. Костык, былы франтавік-танкіст са шрамамі ад апёкаў— гарэў у танку. Жыў спачатку на кватэры, пазней пабудаваў уласны дом. Гаспадарцы дасталіся патрыманыя шэсць трактараў і зернеўборачны камбайн, вось гаспадаром над імі—механікам—і быў прызначаны Уладзімір Васільевіч.
—Майстэрні няма, металаапрацоўчых станкоў таксама,—нагадвае ветэран.—А тэхніка ламаецца. Тады якраз пачыналася ўзвядзенне Наваполацка, там у будаўнікоў за 22 тысячы рублёў наяўнамі набылі САК, перасоўны зварачны апарат, толькі на ім ніхто працаваць не ўмеў. Давялося самому зваршчыкам стаць. У пастаянным пошуку запчастак калясіў па ўсёй Беларусі. Адным словам, з раніцы да цямна дома не спатыкаўся. А там уласная гаспадарка, дзеці. Добра, што здароўе не падводзіла.

Такі жыццёвы ўклад вясковага спецыяліста цяперашняй моладзі можа паказацца невыносным. Тады гэта было звычайным, усе памяталі, што нядаўняй вайной і адразу пасля яе жылі значна цяжэй. Таму працавалі ў калгасе, выконвалі мноства партыйных і грамадскіх даручэнняў, займаліся сям'ёй і асабістай падсобнай гаспадаркай. Калі хочаш нечага дабіцца ў жыцці, і цяпер не інакш.
Вядома, умовы працы мяняліся. Узвялі майстэрню і абсталявалі машынны двор, болела тэхнікі, механізацыя прыйшла на фермы. Толькі для механіка ўсё гэта адначасова павялічвала аб'ёмы і памеры клопатаў. Памятным засталося для Уладзіміра Васільевіча, як нервова ўспрымала паломку трактара на полі "ў баразне" ў напружаны час веснавой сяўбы старшыня Алена Аляксееўна Скрабатун, пад кіраўніцтвам якой працаваў на працягу 18 гадоў. Дарэчы, гаспадарка тады стала адной з самых эканамічна моцных у раёне, забяспечвала вялікія аб'ёмы рэалізацыі малака, мяса, зерня. Майстэрню і машынны двор не раз называлі лепшымі на Міёршчыне.
Далейшае развіццё "Запаветы Леніна" атрымалі пад кіраўніцтвам Васіля Пятровіча Шастакова. І стыль працы ў яго быў іншы: умеў старшыня знайсці падыход да кожнага…

Не заставаліся незаўважанымі і намаганні механіка. Юбілейным медалём да 20-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай узнагароджаны ў 1966-ым. Ганаровай граматай Міні-стэрства сельскай гаспадаркі рэспублікі за актыўны ўдзел у развіцці сельгасвытворчасці адзначаны ў канцы 1968-га. Да 50-годдзя БССР заўважаны райкамам партыі і райвыканкамам, ды і пазней грамат ад іх атрымліваў нямала. Потым— ленінскі медаль "За доблесную працу"—гэта 1970-ы. Ордэн "Знак Пашаны" ўручылі  вясной 1971-га. Указ аб узнагароджанні ордэнам Леніна падпісаны 12.12.1973-га. Мог стаць і Героем Сацыялістычнай Працы, ва ўсякім разе пачаў весці абавязковы для атрымання гэтага звання дзённік…
Заслугоўваў стараннем, адказнасцю, працавітасцю, арганізатарскімі здольнасцямі, дасягненнямі.

Ды настаў час, калі запатрабавалі, каб адказныя пасады ў калгаснай вытворчасці  займалі людзі з адпаведнай спецыяльнай адукацыяй. Тут нібы нечакана высветлілася, што механік гаспадаркі— практык, і вучыцца яму ўжо пазнавата. Нейкі час раённае і калгаснае кіраўніцтва прымала да ўвагі -- выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі. Але ўрэшце і яно здалося. Прапанавала "больш лёгкую пасаду". Толькі заставаўся ён сам сабой, такім жа няўрымслівым і адказным, як стаў загадчыкам майстэрняў, начальнікам пункта тэхнічнага абслугоўвання, выконваў абавязкі кіраўніка групы народнага кантролю, навёў парадак з вызначэннем тлустасці малака ў якасці малаказборшчыка.
На заслужаны адпачынак Уладзімір Васільевіч Брыцікаў пайшоў у 70. Пасля сябе пакінуў наладжаную інжынерную службу, абсталяваныя майстэрні і дагледжаны машынны двор. Гэта ў гаспадарцы.

Усіх пяцярых дзяцей вывучыў у інстытутах, а старэйшы сын нават атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі. Дачка Валянціна, Валянціна Уладзіміраўна Рудзёнак—педагог-арганізатар Цэнтра дзяцей і моладзі, у якой цяпер жыве ветэран, успамінае:
—Бацьку мы амаль ніколі не бачылі дома, ён рана ішоў на працу і позна вяртаўся. Нам з маці даводзілася займацца дамашняй гаспадаркай, аднак патрабаванні да вучобы былі жорсткія. Але потым такія адносіны дапамаглі нам у самастойным жыцці.
Сам Уладзімір Васільевіч і ў 90 трымаецца бадзёра, можа здзівіць дакладнымі ўспамінамі і эрудыцыяй. Хаця хваробы ўжо даймаюць. Ганарыцца, што ўнучка падрыхтавала да юбілею маляўнічае "радавое дрэва"—радаслоўную. А як ацэньвае свой жыццёвы шлях?
—Не піў, не курыў і шмат працаваў.
Значыць, ёсць што і людзям пра яго ўспомніць.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках: у час узнагароджання У.В. Брыцікава Ганаровай граматай райвыканкама; ля радавога дрэва; жонка—трактарыстка Ліда.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта