Авторизация
 

Складальнікі паспяховасці Рамуальда Уладзіміравіча Маліноўскага

+
Составляющие успешности Ромуальда Владимировича МалиновскогоНевыпадковая выпадковасць
Рамуальд Уладзіміравіч Маліноўскі нарадзіўся 3 чэрвеня 1951 года ў вёсцы Пазёмкава непадалёку ад горада Нарач у Мядзельскім раёне. Дыплом санітарнага ўрача атрымаў у Мінскім медыцынскім інстытуце і зусім выпадкова аказаўся на Міёршчыне, якая стала яго другой радзімай. Вось як пра гэта расказвае жонка і адначасова падначаленая загадчыца лабараторыі РЦГЭ Зінаіда Іванаўна Маліноўская.
 
— Я займалася на хімфаку БДУ, наш новы корпус факультэта размяшчаўся насупраць сталічнага медыцынскага інстытута. Вось у гэтай навучальнай установе мела сяброўку. Калі аднойчы, ужо на апошнім курсе ў 1974 годзе, наведала яе ў студэнцкім інтэрнаце, сутыкнулася ў пакоі з высокім і сімпатычным хлопцам. Адразу прыглянуліся адзін другому, пачалі сустракацца. Хто за кім "паляваў"? Ды не было ніякага палявання, дзейнічала ўзаемнае прыцягненне. Ды такое, што прызначылі студэнцкае вяселле напярэдадні выпускных экзаменаў, ды яшчэ ў дзень нават не рэспуб-ліканскага, усесаюзнага суботніка 20 красавіка 1975-га. Не варта казаць, якое гэта было адказнае мерапрыемства, маю на ўвазе суботнік, таму нават сабраць гасцей стала праблемай. Ужо гэтым вяселле запомнілася.

А потым—хвалюючае размеркаванне. Яму прапанавалі пасаду галоўнага санітарнага ўрача ў Шклове, а гэта далёка ад яго Нарачы і майго Глыбокага. Затое аднакурсніка накіроўвалі эпідэ-міёлагам у не такія далёкія ад нашых родных мясцін Міёры. Вось і выпрасіў ў размеркавальнай камісіі замену для маладой сям'і.
Пачыналі сямейнае жыццё як і многія на той час—з інтэрната, праз тры гады атрымалі невялікую кватэру на Кастрычніцкай, потым на Азёрнай, пазней пабудавалі ведамасны дом на Зарэчнай.

Составляющие успешности Ромуальда Владимировича МалиновскогоУ Міёрах затрымаліся, бо прывабіла прырода, а муж—аматар збіраць грыбы, лавіць рыбу і хадзіць на паляванне. А тут усяго гэтага хапае, так што трапіў у родную стыхію. Разам корпаліся на градках, у парніку, дзе вырошчвалі не толькі прывычныя памідоры, але і рэдкія на той час перцы і зусім экзатычныя арбузы, дыні ды баклажаны. На дзіва, нешта атрымлівалася. 

Між тым, і сям'я павялічвалася. Старэйшы Віктар таксама стаў медыкам, працаваў хірургам у Полацку, цяпер спартыўны ўрач вядомай футбольнай каманды "БАТЭ". Не, ніякага прымусу пры вызначэнні самастойнага шляху для дзяцей не было. Кожны выбіраў тое, што па душы. Вось і малодшы Павел стаў юрыстам, зараз працуе ў сталічным следчым камітэце.

Муж пачынаў працоўны шлях эпідэміёлагам пад кіраўніцтвам Аляксандра Іванавіча Ганазы. А з 12 красавіка 1976 года самога прызначылі галоўным санітарным урачом, і ўжо 40 гадоў на гэтай пасадзе. Ведаеце, што гэта такое, калі пастаянна ненармаваны рабочы дзень, клопаты, паездкі, адказнасць, шматлікія грамадскія даручэнні. А яшчэ паляванне, рыбалка, збор грыбоў, нават пчальнік. Аднак такое мноства абавязкаў і захапленняў не перашкаджала Рамуальду Уладзіміравічу быць клапатлівым мужам, бацькам і гаспадаром. 

 З ім і ў разведку можна
Размову працягвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна Баніфатава:
—Мне ў якасці намесніка старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях з Рамуальдам Уладзіміравічам Маліноўскім пастаянна даводзілася вырашаць шматлікія пытанні санітарыі найперш ва ўстановах адукацыі і грамадскага харчавання, добраўпарадкавання населеных пунктаў. Заўсёды гэта рабілася па-дзелавому, канкрэтна, аб'ектыўна.
Рамуальд Уладзіміравіх на працягу дзесяцігоддзяў выбіраўся дэпутатам раённага Савета, узначальваў адну з камісій і з'яўляўся членам прэзідыума. Пастаянна вучылася ў яго арганізаванасці, дзелавітасці, упэўненасці, кампетэнтнасці, прыстойнасці. Разлічвала на парады і падказкі як эрудзіраванага спецыяліста.

Рамуальд Уладзіміравіч апошнім часам працаваў членам раённай выбарчай камісіі і ў гэтай якасці праявіў сябе адказным.
Ведаю яго таксама як выдатнага сем'яніна, мужа, бацьку, дзядулю. Увогуле, гэта надзейны чалавек, з якім, як кажуць, не рызыкоўна ісці ў разведку.

Апярэджвае маладых
Што на паляванні Рамуальд Уладзіміравіч апярэджвае маладых, пацвярджае яго калега па захапленні Уладзімір Юр'евіч Скавародка, былы старшыня райвыканкама. Гэта нястомны загоншчык, пройдзе 10-15 кіламетраў без скарг на ногі. Заўсёды ведае, дзе закінуць кручок, каб атрымаць добры ўлоў, а юшку ці шурпу нават у палявых умовах гатуе прафесійна. Душа кампаніі на паляванні. Добры гаспадар, трымае жыўнасць, сабаку, нават умелы садоўнік, здольны правесці прышчэпку пладовых дрэў.

—Я удзячны лёсу, што маю такога суседа,—сцвярджае Уладзімір Юр'евіч.
Сапраўдным прафесіяналам па арганізацыі палявання называе Рамуальда Уладзіміравіча і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і таксама адданы паляванню Леанід Яўгенавіч Хахель. Рамуальд Маліноўскі хаця старэйшы ў калектыве, але пастаянна ходзіць у загон, падтрымлівае гаворку ля вогнішча, а як гатуе паляўнічы далікатэс—губы лася!
 
Найперш — падначаленыя
Установа аховы здароўя "Міёрскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" па паказчыках работы заўсёды ў ліку лепшых у вобласці, а па выніках 2014 года заняў першае месца ў рэспубліцы. Што для гэтага патрэбна? З такім пытаннем звяртаюся непасрэдна да Рамуальда Уладзіміравіча.
—Патрэбна напружаная работа калектыву,—чую ў адказ.—А мне неабходна стварыць для гэтага належныя ўмовы. Вось яшчэ зусім нядаўна, пакуль не падключыліся да цэнтральнага ацяплення, рабочы дзень раннім світанкам заўсёды пачынаў з кацельні. Калі там парадак, то і ад спецыялістаў можна патрабаваць поўнай аддачы. Вядома, на першым плане ў нас папярэджанне інфекцыйных захворванняў, правядзенне прафілактычных прышчэпак дзяцей і дарослых, кантроль за стварэннем належных умоў для плённай працы на рабочых месцах ва ўсіх калектывах, захаванне санітарных норм у школьных і садаўскіх сталовых, аб'ектах грамадскага харчавання і магазінах. Галоўным дасягненнем лічу тое, што за гэтыя 40 гадоў калектывам РЦГЭ не дапушчана ніводнага выпадку інфекцыі.
Па-мойму, усе мы гэтым таксама задаволены. З днём нараджэння і 40-годдзем паспяховай кіраўніцкай дзейнасці, паважаны Рамуальд Уладзіміравіч!

Леанід МАТЭЛЕНАК,
На навагоднім здымку сям'і Маліноўскіх Рамуальд Уладзіміравіч, малодшы сын Павел, Зінаіда Іванаўна і агульная любіміца—унучанька Дашанька. 





рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 636
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта