Авторизация
 

Язненскаму ПМС — 55

+
Язненскому ПМС — 55Такую юбілейную дату калектыў Язненскага ПМС адзначыў 26 мая. Адбыўся ўрачысты сход, на якім нашых меліяратараў шчыра вітаў генеральны дырэктар  "Віцебскмеліяводгаса" Э.М. Герасіменка. Словы ўдзячнасці за старанную працу ён выказаў усім работнікам, у першую чаргу нашым ветэранам. Добрую памяць пра сябе пакінулі ў арганізацыі былыя загадчык гаража Уладзімір Іванавіч Бондал, бухгалтар Валянціна Іванаўна Бервячонак, вадзіцель Міхаіл Іванавіч Вайцяховіч і многія іншыя, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
 
Працягваюць паспяхова працаваць і з'яўляюцца прыкладам для мала-дзейшых рабочы Аляксандр Сцяпанавіч Карповіч, за плячыма якога 40-гадовы стаж меліяратара, блізкія да такой напрацоўкі памочнік машыніста экскаватара Мікалай Мілецьевіч Лукашэвіч, трактарыст Юльян Зыгмундавіч Ластоўскі, які пастаянна дапамагае хлебаробам навакольных гаспадарак у правядзенні пасяўных і ўборачных кампаній, машыніст аўтакрана Мікалай Пятровіч Ізаітка. 26 гадоў таму ўлілася ў наш калектыў і два дзесяцігоддзі ўзначальвае бухгалтарскую службу Валянціна Яўгенаўна Пучынская. Салідны стаж у загадчыка майстэрняў Сяргея Віктаравіча Якушына.

Прыклады самаадданасці і адказнасці дэманструюць майстар Міхаіл Міхайлавіч Бамко, машыніст аўтакрана Павел Васільевіч Осіпаў, вадзіцель Іван Васільевіч Шчарбіцкі, якія ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта. Шкада, што не магу назваць імёны дзясяткаў іншых работнікаў, на якіх сёння трымаецца наша меліярацыйная арганізацыя. Дзякуючы ім і ў цяперашні няпросты час Язненская ПМС за чатыры месяцы забяспечыла выручку на ўзроўні 101,2% да адпаведнага перыяду летась.

Так, сёлета фінан-саванне непасрэдна меліярацыйных работ праблематычнае, таму шукаем іншыя заказы. Выручку ў 2,8 млрд. рублёў ці больш за 80% усёй з пачатку года забяспечыла супрацоўніцтва са сталічнай кампаніяй "Белтрубаправодбуд", якая займаецца пракладкай прадуктаправода Наваполацк-Фаніпаль. Удзельнічаем у рэалізацыі праектаў на Полаччыне, выконваем заказы рыбгаса "Навінкі" ў Пастаўскім раёне, пашыраем колькасць і аб'ёмы паслуг насельніцтву, у першую чаргу ў правядзенні землярыйных работ і нарыхтоўцы дроў.
Што асабліва прыемна, працуем эфектыўна. Чысты прыбытак за першы квартал склаў 111 мільёнаў рублёў, а за чатыры месяцы ўжо 118 мільёнаў.

Пётр РАДЗЮК, дырэктар Язненскага ПМС.
Ад рэдакцыі: Пётр Баляслававіч таксама з'яўляецца ветэранам Язненскага ПМС, працуе ў арганізацыі 46 гадоў, з іх 27—на пасадзе кіраўніка. Шчырыя віншаванні яму асабіста і язненскім меліяратарам 
з прафесійным святам.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 656
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 635
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта