Авторизация
 

"Дзве пяцёркі" настаўніцы Міёрскай СШ №3

+
"Две пятёрки" учительницы Миорской СШ №3Высокая чалавечнасць, узрушлівая эмацыянальнасць, непадробная шчырасць, скурпулёзная зацікаўленасць рускай мовай і літаратурай—найперш гэтымі якасцямі можна ахарактарызаваць філолага СШ №3 Марыю Барэйка. На Дзень працы, 1 мая, жанчыне спаўняецца 55. Хоць гэты ўзрост афіцыйна прызнаны не пенсіённым, усё роўна цяжка паверыць, што хударлявай, рухавай, апантанай настаўніцы жыццё адзначыла ў пашпарце дзве пяцёркі. 
 
У чым сакрэт маладосці?
—У рухавым ладзе жыцця, не люблю сядзець на месцы, займаюся спортам. З лёгкасцю праязджаю на веласіпедзе 18 кіламетраў у адзін бок і столькі ж назад. Штомесяц абавязкова вандроўнічаю, хоць недалёка—у Полацк, Наваполацк, Віцебск. Пабывала ў бліжнім замежжы. Думаю, неўзабаве ажыццяўлю мару і наведаюся ў Вялікабрытанію, там жыве радня. Да паездак прызвычаілася яшчэ з дзяцінства: тата вадзіў аўтобус і шмат куды браў мяне з сабой, пад сваёй пільнай увагай дазваляў нават паруліць. Таму люблю тэхніку, з паўналецця кірую машынай, язда за рулём супакойвае. Хоць ёсць уласны аўтамабіль, усё роўна аддаю перавагу двухколаму таварышу, які часта суправаджае мяне ў Новы Пагост, дзе пажылыя бацькі. Рух трымае ў форме. У слодычы сабе ніколі не адмаўляю, ем шакаладкі. Набраныя калорыі абменьваю на актыўнасць. 

"Людей неинтересных в мире нет"
На чацвёртым курсе Віцебскага педуніверсітэта Марыя Барэйка практыкавалася ў Павяцкай школе, хораша сябе зарэкамендавала. Завуч Алена Рачыцкая прапанавала выкладаць падчас вучобы. У ВНУ маладому філолагу прызначылі вольнае наведванне. Паспяхова здавала сесіі, атрымала дыплом, праз год запрасілі ў СШ №3—новую і самую вялікую школу райцэнтра.
—Дзеці ў вёсцы спакайнейшыя, больш працавітыя, а вучоба і ёсць—праца. Аднак не шкадую, што настаўнічаю ў гарадской школе. 
У Марыі Барэйка двое дзяцей. Сын жанаты жыве ў Міёрах. Дачка сёлета заканчвае эканамічны факультэт сельскагаспадарчай акадэміі, вельмі цягнулася да мовы і літаратуры, але, як банальна б ні гучала, заўважыла пастаянную матуліну занятасць, стосы сшыткаў і выбрала іншую спецыяльнасць. 

Стаж настаўніцы ў СШ №3—больш за 30. Два гады выкладала філалагічны цыкл і справаводства ў Наваполацкім палітэхнічным тэхнікуме. 
—Студэнты больш матываваныя за вучняў, бо прыйшлі ў прафесію. Дачка вучылася ў гімназічным класе, цудоўна вызначалася па роднай мове, настаўніца яе называла малайчынкай-зорачкай. Я таксама вельмі прырасла душой да Наваполацка, займела шмат сяброў, але на Міёршчыне пажылыя бацькі, глядзець за імі няма каму, старэйшая сястра з сям'ёй даўно атабарылася ў Віцебску. Мне трэба было вярнуцца. Разам з тым у Наваполацку прапанавалі вакансію спецыяліста аддзела кадраў у гарвыканкаме. Сказалі падумаць ноч. Патэлефанавала маме, яна катэгарычна адмовіла, настойваючы на вяртанні ў Міёры. Я перажыла той момант, калі разрывалася паміж унутраным жаданнем і змушэннем абставін, якія перамаглі. І ўсё-ткі Наваполацк застаўся вельмі блізкім. Але тое, што не пагадзілася на "папяровую" пасаду—мала шкадую. Бо больш люблю дзяцей і творчасць, праз якую, нібыта прызму, перадаюцца веды. У настаўніцтве таксама шмат дакументацыі, але крэатыўны падыход—перш за ўсё. 

З вялікай сумкай за плячыма
—З маленства мроіла пра тры прафесіі: педагога, журналіста і юрыста. Паважаю журналістаў. Калі іх бачу, адразу ў думках: "Які правільны і цікавы занятак выбралі". Рэпарцёр шмат вандруе, што мне таксама блізка. Люблю справядлівасць, таму абараняць правы—таксама маё. Любы выпадак аналізую псіхалагічна, паглыбляюся ў нетры. Вобразна кажучы, у многіх учынках можна адшукаць псіхалагічную жылінку і абумовіць яе ўздрыгванне… 

Але ні адвакатам, ні журналістам Марыя Барэйка не стала. Пераважыла педагогіка. У дзяцінстве шмат гуляла ў школу, "садзіла" папарна фотаздымкі артыстаў і вучыла, умоўна выклікала да дошкі…
Філолаг—натура лірычная. Уражваецца вершамі, асабліва Эдуарда Асадава. Некалі сама іх пісала, напрыклад, пра першыя пачуцці. Як і цяпер, моцна зачытвалася. Педагогі прарочылі сваё: быць дзяўчыне бібліятэкаркай, вельмі часта з вялікай сумкай прыходзіла ў кніжны дом.

Вучні і ўспаміны…
—"Вайну і мір" тры разы перачытала. Школьніцай не надта зразумела, студэнткай—упадабала, а настаўніцай—захапілася. Вучні цяпер чытаюць менш чым раней. Ёсць залатыя дзеці. Бывае, нават з пятага класа пераканаўча бачна, што абавязкова стануць медалістамі. Выкладала ў леташніх выпускнікоў з вядомымі Юляй Кураш, Таняй Панізнік, Уладам Нарэйка… Прыгадваю трохразовую пераможцу абласных алімпіяд Марыну Шумілаву. Мой вучань—цяперашні намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін. Якім адказным, прыстойным і разважлівым быў у школе, такім застаўся. Граматна пісаў вялікія сачыненні—аж на 8 лістоў. 
—Памятаеце ўсіх сваіх вучняў?
—Так, некаторых вельмі ярка. Толькі бывае, іх не пазнаць. Стаю аднойчы ў Віцебску на прыпынку, спыняецца шыкоўны аўтамабіль, з яго выглядае салідны мужчына: "Марыя Уладзіміраўна, Вас падвезці? Як пажываеце?—Добра. Прабачце, а хто Вы?
—Не памятаеце мяне, вучань Ваш". Пытаюся, у якім класе, з кім сядзеў за партай—і прыгадваю… Канечне, за ўсе гады шкаляроў шмат. Раней у пэўных класах больш чым па 30 чалавек было. Цяпер выкладаю ў дзетак сваіх колішніх вучняў. Напэўна, для гэтага і трэба жыць, каб выхаванцы пазнавалі праз гады. 

Прынцыпы Марыі Барэйка—справядлівасць, адказнасць, чэснасць, патрабавальнасць, якой дзеці ва ўчобе не надта цешацца, затое радуюцца пасля, калі пры паступленні іх прозвішчы абводзяць у кружок для пазнакі выключнай граматнасці. 
Аднадумцы і паплечнікі з СШ №3 шчыра віншуюць дарагую калегу з юбілеем. Прыемна, калі чалавек урастаецца ў прафесію душой. Заставайцеся заўсёды здаровай, маладой і прыгожай, наша Марыя Уладзіміраўна!

Калектыў СШ №3. 
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта