Авторизация
 

Аляксандр Барэйка сустрэў 60-годдзе

+
Александр Борейко встретил 60-летиеКалі можаш дапамагчы—дапамажы і не чакай з гэтага асабістай выгады. Такім правілам кіруецца па жыцці Аляксандр Барэйка. 
 
 Аляксандра Ігнатавіча цікавая і багатая працоўная біяграфія, асноўная частка якой напісана ў Міёрах. Сюды ў 1979 годзе прыехаў выпускнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута. За плячыма засталіся студэнцкія гады і невялікі вопыт работы на… ніве культуры. Калі з першага разу не прайшоў па конкурсе ў інстытут, год загадваў сельскай бібліятэкай у роднай вёсцы Заскаркі, што непадалёку ад Полацка. Выдаючы кнігі чытачам, сам старанна штудзіраваў падручнікі і дапаможнікі. Другая спроба стаць студэнтам удалася.

 У Міёрскім КБА чакалі спецыяліста з дыпломам інжынера-механіка, таму ў просьбе адпусціць на Полаччыну адмовілі. Вырашыў, як адпрацуе па размеркаванні, адразу знойдзе работу бліжэй да родных мясцін, каб быць побач з дарагой матуляй. Кожныя выхадныя спяшаўся на малую радзіму, дапамагаў з хатнімі і гаспадарчымі справамі. Трое братоў і дзве сястры таксама скарыстоўвалі любую магчымасць наведаць маці.
Бацька пайшоў з жыцця рана, Аляксандр яшчэ шасцікласнікам быў. Ва ўспамінах засталіся яго расповяды пра Вялікую Айчынную вайну, пра партызанскі атрад, якім камандаваў. Нават жыллё ў мірны час вырашыў будаваць там, дзе ваяваў. Метраў за 300 ад дома знаходзіцца абеліск з надпісам, што ў гэтым месцы партызанскі атрад імя Лазо брыгады Чапаева на чале з Барэйкам Ігнатам Сямёнавічам раптоўным ударам разграміў батальён ворага. 

Планы Аляксандра Ігнатавіча вярнуцца на Полаччыну не ажыццявіліся. Маці не стала, і сэнсу мяняць месца працы і жыхарства ўжо не было. Пасля трох год у КБА  запрасілі на пасаду інструктара ў арганізацыйны аддзел райкама партыі, які затым узначаліў. Наступная прыступка—сакратар райкама партыі. У 1991-м вярнуўся з водпуску, а працаваць няма дзе. Перамены не палохалі, партыйная работа дала добрую загартоўку. 

—Сустракаліся людзі, якім вельмі ўдзячны за падтрымку і добры прыклад,—гаворыць Аляксандр Ігнатавіч.—Многаму вучыўся ў Арнольда Іванавіча Кавалёнка, Івана Вацлававіча Жука, Алены Аляксандраўны Кавалёнак, Браніслава Эдуардавіча Скубы, Віктара Іосіфавіча Тарасевіча. У тым ліку—уважлівым адносінам да чалавека.
   
У хуткім часе прапанавалі загадваць аддзелам па справах моладзі райвыканкама. Хоць работа не зусім па душы прыйшлася, ёй аддадзены тры гады. Потым сам папрасіў падшукаць іншае месца працы. У маі 1994-га прызначылі дырэктарам УП ЖКГ. Хоць і ведаў, што ў крэсле кіраўніка мякка не будзе, згадзіўся адразу. Зімой уводзілі ў эксплуатацыю кацельную "Паўночная". Можна сказаць, для новага дырэктара гэта было больш чым баявое хрышчэнне. Прыгадвае, што на працягу амаль двух тыдняў спаў па 3-4 гадзіны ў суткі і пахудзеў за гэты час на 8 кілаграмаў. 

Прадпрыемства, працу на якім лічаць адной з самых няўдзячных, бо ў спажыўцоў камунальных паслуг заўсёды багата прэтэнзій, Аляксандр Ігнатавіч узначальваў на працягу 13 год. Сярод калег у вобласці лічыўся "доўгажыхаром". 
Змяніць сферу дзейнасці вырашыў у 2007-м. Па ўласнай ініцыятыве  стаў узначальваць лінейна-дарожную дыстанцыю. Там свая спецыфіка, але ў параўнанні з УП ЖКГ, дзе бясконцы кругазварот афіцыйных папер, тэлефонных званкоў і мноства іншых турбот, на ЛДД можна было, як кажуць, перавесці дух. Калектыў з 22 чалавек абслугоўваў дарогі рэспубліканскага значэння. Людзей няшмат, аб'ём работы вялікі. Аляксандр Ігнатавіч нярэдка разам з падначаленымі працаваў то шуфлём, то касой і нічога незвычайнага ў тым не бачыў. 
Праз 4 гады паступіла прапанова заняць пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ў добра знаёмым УП ЖКГ, цяпер другі год узначальвае раённае аб'яднанне прафсаюзаў.

За няпоўныя 35 год Міёры сталі другой радзімай. Тут нарадзілася ўласная сям'я, якой пайшоў чацвёрты дзясятак, з'явілася шмат сяброў і знаёмых. У Гентаве—родных мясцінах жонкі Яўгеніі Міхайлаўны—уласнымі рукамі пабудаваў дачу, пасадзіў сад. Там праходзяць выхадныя дні і працоўны водпуск. Штогод радуюць яблынькі сакавітымі пладамі, якія ў дбайнага гаспадара захоўваюцца да вясны. 
—Самае лепшае месца ў свеце—гэта родныя Заскаркі, а другое—Гентава,—кажа Аляксандр Ігнатавіч.—Я не гарадскі жыхар, у выхадныя цяжка ў кватэры заставацца. Цягне на зямлі папрацаваць, у лес па грыбы схадзіць ці парыбачыць. Для мяне такі адпачынак куды прывабней за замежныя курорты.

Бацькоўскі дом у Заскарках дзеці не пакінулі. Даглядаюць, рамантуюць. Штогод са сваімі сем'ямі збіраюцца там на Троіцу, прыязджаюць на выхадныя. Тым больш што ад Полацка і Наваполацка недалёка. 
—Тамашнія суседзі здзіўляюцца, як гэта мы за ўсё жыццё ні разу паміж сабой не пасварыліся. Колькі прыкладаў, калі дзеці з-за бацькоўскай спадчыны ворагамі становяцца,—гаворыць Аляксандр Ігнатавіч.—У нас усё па-іншаму. Заўсёды можам разлічваць на ўзаемную падтрымку і дапамогу.

Браты і сёстры частыя госці на дачы ў Гентаве. Шашлыкі для сямейных уікендаў заўсёды гатуе гаспадар. І гэта толькі невялікая частка яго кулінарных уменняў. З лёгкасцю грыбы замарынуе, і кампот закатае, і варэнне зварыць.
—А што ў гэтым такога?!—здзіўляецца.—Мужчына павінен усё ўмець.
 
Век жыві, век вучыся,—сцвярджае народная мудрасць. Шмат "дысцыплін" давялося асвоіць Аляксандру Барэйку на жыццёвым шляху. З кожнай новай пасадай назапашваў неабходныя веды і навыкі. Самай жа галоўнай навукай заставалася—быць годным чалавекам. І пра тое, што засвоіў яе на высокую адзнаку, сведчаць водгукі былых калег і падначаленых і мноства тэлефонных званкоў у дзень нараджэння, які святкуе 2 красавіка. Сёлета віншаванні былі асабліва цёплыя і радасныя, бо сустрэў 60-годдзе. Юбілей адзначыў у коле самых блізкіх родзічаў, якіх налічылася 30 чалавек.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 582
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 604
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта