Витебский филиал РУП «Белпочта» отмечал 20-летие

Витебский филиал РУП «Белпочта» отмечал 20-летиеВіцебскі філіял РУП "Белпошта" 1 красавіка адзначаў 20-годдзе. З нагоды круглай даты святочныя мерапрыемствы адбыліся ва ўсіх структурных падраздзяленнях. 
 
Прыемныя сюрпрызы падрыхтавалі для сваіх кліентаў і міёрскія паштавікі.
Урачыстасці ў інтэр'ер аддзялення паштовай сувязі "Міёры-1" дадавалі паветраныя шары, яркасці—багацце стракатых віншавальных паштовак, утульнасці—ветлівыя ўсмеш-кі супрацоўнікаў. Завітаўшы на АПС, наведвальнікі маглі не толькі скарыстацца паштовымі паслугамі.

Прапаноўвалася паўдзельнічаць у віктарыне. За правільныя адказы на 11 тэставых пытанняў—падарунак. Задача не з простых. Так, калі птушку, якая лічыцца сімвалам паштовай сувязі, ведае кожны, то ў якім годзе з'явілася першае аддзяленне ў Мінску і форму якога колеру насілі паштальёны напрыканцы XVIII стагоддзя, нават самі паштавікі задумваліся.

Увазе наведвальнікаў—багаты асартымент паштовак, падрабязная кансультацыя па карыстанні паслугамі "1 клас", "EMS BELPOST" і іншымі. Тым, хто яшчэ не асвоіў плацёжна-даведачны тэрмінал, давалі практычныя парады. Хутка разыходзіліся лістоўкі са змястоўным апісаннем сучасных паштовых паслуг.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.