Авторизация
 

30 год Міёрскаму дзіцячаму садку №3

З якімі лічбамі выклікае асацыяцыі дзіцячы садок? Упэўнена, большасць 
назаве 3, 4 і 5-гадовы ўзрост маленькіх выхаванцаў. Здаецца, што і самому 
садку заўсёды столькі ж год, бо тут, 
сярод мноства цацак і яркіх кніг, 
маленькіх крэсельцаў і рознакаляровых дзверцаў шаф, вясёлых песенек і завучаных чатырохрадкоўяў знайшла пастаянную прапіску самая цудоўная і бесклапотная пара дзяцінства. 
І як бы ні спяшаліся наперад стрэлкі гадзіннікаў, дзіцячы садок будзе
 верыць у цуды і заставацца 
шчырым і непасрэдным, нават калі размяняў трэці дзясятак.

30 лет Миорскому детскому саду №3 З якімі лічбамі выклікае асацыяцыі дзіцячы садок? Упэўнена, большасць назаве 3, 4 і 5-гадовы ўзрост маленькіх выхаванцаў. Здаецца, што і самому садку заўсёды столькі ж год, бо тут, сярод мноства цацак і яркіх кніг, маленькіх крэсельцаў і рознакаляровых дзверцаў шаф, вясёлых песенек і завучаных чатырохрадкоўяў знайшла пастаянную прапіску самая цудоўная і бесклапотная пара дзяцінства. І як бы ні спяшаліся наперад стрэлкі гадзіннікаў, дзіцячы садок будзе верыць у цуды і заставацца шчырым і непасрэдным, нават калі размяняў трэці дзясятак.

 

30 лет Миорскому детскому саду №3 Са светлымі ўсмешкамі, салодкімі завітушкамі і караваем, рознакаляровымі паветранымі шарыкамі і прыемнымі сюрпрызамі адзначалі 30-гадовы юбілей дзіцячага садка №3 супрацоўнікі, выхаванцы і жаданыя госці. Урачыстасць праходзіла 23 кастрычніка ў цёплай сяброўскай атмасферы.

У гісторыю садка ўпісана шмат імёнаў, і юбілей установы—цудоўная нагода для сустрэчы і ўспамінаў. Прыняла запрашэнне на свята былы загадчык садка Ірына Гедыёнаўна Кодзіс, якая з першага дня на працягу 24 гадоў стаяла на "капітанскім мосціку". Завіталі былыя супрацоўнікі Ірына Уладзіміраўна Палякова, Вера Пятроўна Граковіч, Ліля Якаўлеўна Матэленак. Усе яны складаюць "Залаты фонд дзіцячага садка". Гэтая ж намінацыя па праву прысуджаецца Галіне Мікалаеўне Грыбач, Вользе Генадзьеўне Пахірка, Тэрэсе Францаўне Мурзіч.


30 лет Миорскому детскому саду №3 Словы ўдзячнасці за сумленнасць і адданасць справе гучалі ў адрас кожнага супрацоўніка—ад вартаўніка да загадчыцы ўстановы—і перамога ў пэўных намінацыях прадугледжвалася для ўсіх. Дарылі авацыі "Мэтрам педагогікі"—выхавальнікам  Наталлі Аляксандраўне Танкавід, Людміле Вальдэмараўне Качан, Таццяне Іванаўне Дудалевай, Галіне Пятроўне Смулькевіч. У гэтай жа намінацыі Рыта Усеваладаўна Пахірка і Алена Канстанцінаўна Савуць. Віталі кіраўнікоў фізічнай культуры Аляксандра Анатольевіча Зінкевіча, Юлію Францаўну Пушчакову, якая цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, і музычнага кіраўніка Ірыну Уладзіміраўну Арсоба.

Правая рука выхавальніка—памочнік, што ў пастаянных клопатах пра камфорт і ўтульнасць для дзетак. Сапраўдныя "Майстры "Клопат"—гэта Алена Ігнатаўна Сапун, Вераніка Юр'еўна Клішкова, Валянціна Аляксандраўна Тычка, Наталія Міхайлаўна Бойка, Алена Васільеўна Смагіна.


30 лет Миорскому детскому саду №3 Трэба добра пастарацца, каб пасля абеду маленькія гурманы пакінулі пустыя талеркі. І гэта па-майстэрску ўдаецца пераможцам намінацыі "Пальчыкі абліжаш, або ніхто лепш не гатуе" паварам Марыі Уладзіміраўне Сцепулёнак, Надзеі Іванаўне Чарневіч і кухоннаму работніку Таццяне Кандратаўне Грыбун.

Прыемную   порцыю ўдзячнасці, кветак і апладысментаў атрымалі намеснік загадчыка Надзея Міхайлаўна Мацвеева, загадчык гаспадаркі Алена Паўлаўна Афанасьева, касцялянша Галіна Казіміраўна Вайдашэвіч, медыцынская сястра Наталля Іосіфаўна Зінькевіч.

Добрых слоў у свой адрас заслугоўваюць кладаўшчык Святлана Міхайлаўна Давідовіч, рабочы Аляксандр Алегавіч Даргель, дворнік Міхаіл Часлававіч Крупко, вартаўнікі Аляксандр Іосіфавіч Альхімовіч, Віктар Аляксандравіч Барок, Славамір Казіміравіч Падабыцька.


30 лет Миорскому детскому саду №3 Кажуць, блізкі сусед лепш за далёкага родзіча, і ў адносінах да садка №3 гэта сапраўды так. Дружна жывуць пад адным дахам з Цэнтрам карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. На юбілей "Цудоўныя суседзі" прыйшлі з песняй і падарункамі.

Усмешкі і добры настрой праз песні, танцы і вершы дарылі ўсім гасцям выхаванцы садка. Вясёлы матыў падхапілі супрацоўнікі ўстановы і разам праспявалі "Гімн выхавальніка". Павіншаваць садок завіталі героі любімых кніг—эфектная Страказа і сімпатычны Карлсан. Гэтыя вобразы прымерылі на сябе Галіна Смулькевіч і Наталля Танкавід, чым у чарговы раз даказалі, што выхавальнік—асоба творчая і шматгранная. Па прапанове Карлсана дзеці адправіліся ў Краіну ласуноў, спяваючы ўсім добра вядомы "Каравай", і пачаставаліся духмянай выпечкай. Салодкія моманты прадугледжваліся і для дарослых. 


 

30 лет Миорскому детскому саду №3 За 30 год са сцен дзіцячага садка №3 выйшлі сотні хлопчыкаў і дзяўчынак. Некаторыя з іх цяпер прыводзяць сюды сваіх сыноў і дачушак. Зараз у садку 78 выхаванцаў, якія займаюцца ў старэйшай, сярэдняй і дзвюх малодшых групах. У калектыве 27 супрацоўнікаў. З 2009 года загадвае ўстановай дашкольнай адукацыі Валянціна Рыгораўна Аляксеева.

 

30 лет Миорскому детскому саду №3 —Мы працуем для дзяцей, аддаём ім свае сэрцы,—гаворыць загадчыца.—У калектыве няма выпадковых людзей. Кожны на сваім месцы, адказна і добрасумленна адносіцца да абавязкаў. Ганаруся нашым калектывам і ўдзячна ўсім супрацоўнікам за вернасць выбранай справе. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці  аддзелу адукацыі, спорту і турызму  за дапамогу ў стварэнні камфортных умоў у садку. Заменены вокны і дах, забяспечаны неабходным абсталяваннем харчаблок, засцелены новы лінолеум у памяшканнях. І абавязкова за ўзаемаразуменне і дапамогу трэба падзякаваць бацькам нашых выхаванцаў, якія давяраюць нам самае дарагое—сваіх дзетак.


Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта