Авторизация
 

Гадоў няма чаго пужацца, бо імі дзеткі ганарацца

Лет нечего пугаться, ибо ими детки гордятся Нашай дарагой матулі-Вользе Фёдараўне Шыманскай-30 кастрычніка спаўняецца 90 год. Нарадзілася на Магілёўшчыне ў шматдзетнай сям'і, дзе выхоўвалася адзінаццаць дзетак (мама другая). Яе тата прайшоў тры вайны, старэйшы брат Віктар ваяваў у Вялікай Айчыннай. Цяжка прайшлі матуліны маладыя гады. Як старэйшая, спазнала жахі і пазбаўленні. Шмат разоў яе заганялі ў Германію, ды збягала, доўга хавалася ў падвале ад немцаў. Прыгадваючы, расказвала нам, як паўзла па бульбяным полі і двое сутак не магла вярнуцца дадому, каб не наклікаць катаў на сям'ю.  

 

 

асля ваеннага ліхалецця скончыла Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, размеркавалася на Брэстчыну. Пачынала рускім філолагам, праз тры гады прызначылі на дырэктарства ў школе-інтэрнаце. У 1948-м пазнаёмілася з будучым спадарожнікам-нашым татам Віктарам Іосіфавічам Шыманскім, які вярнуўся з фронту сур'ёзна параненым, доўга лечыўся ў шпіталі. Ажаніліся і пераехалі ў Мсціслаў на Магілёўшчыну. Узвялі дом, нарадзілі траіх дзетак. Мама настаўнічала на палову стаўкі, тата-бібліятэкар у школе механізацыі. Матэрыяльныя, будаўніцкія, выхавальніцкія цяжкасці перажыты, бо маладыя ішлі да мэты-вырасціць харошых нашчадкаў, даць адукацыю. 
Самыя цёплыя і радасныя ўспаміны дзяцінства: шчыравалі разам, гадавалі гаспадарку. Пакуль бацькі працавалі, нам сорамна было адпачываць. Ва ўсім ім дапамагалі. Разам і забаўляліся. Яркія згадкі: гульні з мамай і татам у "кошкі-мышкі", "хованкі", "гарадкі", рыбачылі на Сожы, збіралі грыбы і ягады. У дзіцячай свядомасці прыжыўся назаўсёды прынесены татам вялізны кавун, аб'ёмны пакет кедравых арэхаў. Наша дзяцінства дзякуючы бацькам пахне і зараз антонаўкай, чорнымі парэчкамі, свежым скошаным сенам і флоксамі. Мелі вялікі сад, асноўныя прадукты таксама свае, куплялі толькі хлеб. Ды колькі сіл укладзена!
Усе мы, трое дзяцей, вучыліся не толькі ў агульнаадукацыйнай, але і музычнай школах. З цяжкасцю бацькі набылі фартэпіяна. У мамы цудоўны голас, тата меў прыгожы тэнар, да таго ж іграў на ўсіх інструментах. Часта вечарамі так час і бавілі. Калі гасцяваў бацькаў сябар-скрыпач, чаравалі квартэтам, а за акном разліваўся дзівосны водар маціёлы. 
Мы, дзеці, падраслі. Абралі прафесіі, прычым у дваіх-музычныя. Мама пайшла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы 40 гадоў мсціслаўскім пачаткоўцам. Засталіся бацькі адны. І як часта надараецца, у хаце пацішэла, ды дум паболела. Дзякуючы якаснаму і прыкладнаму выхаванню мы атрымалі добрую адукацыю, абзавяліся сем'ямі, дзеткамі, і нават унукамі. 
У 1993 годзе пайшоў у іншасвет наш тата. Яму было толькі 68. Усё ўмеў рабіць сваімі рукамі, нічога не шкадаваў для родных, з намі "размаўляў сэрцам", мы яго разумелі з аднаго погляду. Засталася матуля адна, доўга трымала вялікую гаспадарку. Часта прыязджалі ў родны дом дапамагаць ёй. Адпрацаваўшы ўсё жыццё, цяжка ўсведамляе, што з узростам сіл менее, а клапаціцца пра здароўе трэба больш. Ужо амаль 15 гадоў, як мама пераехала да старэйшай дачкі Святланы ў Міёры. 

Пасля ваеннага ліхалецця скончыла Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, размеркавалася на Брэстчыну. Пачынала рускім філолагам, праз тры гады прызначылі на дырэктарства ў школе-інтэрнаце. У 1948-м пазнаёмілася з будучым спадарожнікам-нашым татам Віктарам Іосіфавічам Шыманскім, які вярнуўся з фронту сур'ёзна параненым, доўга лечыўся ў шпіталі. Ажаніліся і пераехалі ў Мсціслаў на Магілёўшчыну. Узвялі дом, нарадзілі траіх дзетак.

 

Мама настаўнічала на палову стаўкі, тата-бібліятэкар у школе механізацыі. Матэрыяльныя, будаўніцкія, выхавальніцкія цяжкасці перажыты, бо маладыя ішлі да мэты-вырасціць харошых нашчадкаў, даць адукацыю. Самыя цёплыя і радасныя ўспаміны дзяцінства: шчыравалі разам, гадавалі гаспадарку. Пакуль бацькі працавалі, нам сорамна было адпачываць. Ва ўсім ім дапамагалі. Разам і забаўляліся. Яркія згадкі: гульні з мамай і татам у "кошкі-мышкі", "хованкі", "гарадкі", рыбачылі на Сожы, збіралі грыбы і ягады. У дзіцячай свядомасці прыжыўся назаўсёды прынесены татам вялізны кавун, аб'ёмны пакет кедравых арэхаў. Наша дзяцінства дзякуючы бацькам пахне і зараз антонаўкай, чорнымі парэчкамі, свежым скошаным сенам і флоксамі. Мелі вялікі сад, асноўныя прадукты таксама свае, куплялі толькі хлеб. Ды колькі сіл укладзена!Усе мы, трое дзяцей, вучыліся не толькі ў агульнаадукацыйнай, але і музычнай школах.

 

З цяжкасцю бацькі набылі фартэпіяна. У мамы цудоўны голас, тата меў прыгожы тэнар, да таго ж іграў на ўсіх інструментах. Часта вечарамі так час і бавілі. Калі гасцяваў бацькаў сябар-скрыпач, чаравалі квартэтам, а за акном разліваўся дзівосны водар маціёлы. Мы, дзеці, падраслі. Абралі прафесіі, прычым у дваіх-музычныя. Мама пайшла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы 40 гадоў мсціслаўскім пачаткоўцам. Засталіся бацькі адны. І як часта надараецца, у хаце пацішэла, ды дум паболела. Дзякуючы якаснаму і прыкладнаму выхаванню мы атрымалі добрую адукацыю, абзавяліся сем'ямі, дзеткамі, і нават унукамі. У 1993 годзе пайшоў у іншасвет наш тата. Яму было толькі 68. Усё ўмеў рабіць сваімі рукамі, нічога не шкадаваў для родных, з намі "размаўляў сэрцам", мы яго разумелі з аднаго погляду. Засталася матуля адна, доўга трымала вялікую гаспадарку. Часта прыязджалі ў родны дом дапамагаць ёй. Адпрацаваўшы ўсё жыццё, цяжка ўсведамляе, што з узростам сіл менее, а клапаціцца пра здароўе трэба больш. Ужо амаль 15 гадоў, як мама пераехала да старэйшай дачкі Святланы ў Міёры. 

 

Любімая, дарагая матулечка! 90-цудоўны ўзрост! Тут і камедыі, і драмы, і трагедыі. Уся наша вялікая сям'я-дзеці, унукі, праўнукі-жадаем табе моцнага здароўя, 

радасных світанкаў, заходаў без фізічнага болю, светлых думак і лёгага смутку пра былое. Мы вельмі любім цябе і хочам, каб ты, родная наша, жыла вельмі доўга, а ў душы…панаваў дзівосны водар маціёлы. 


 

З віншаваннямі, ВЯЛІКАЯ СЯМ'Я…

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта