Авторизация
 

Сяргей ПАНІЗНІК: "Сельскую працу трэба цаніць"

Сергей Понизник: "Сельскую работу надо ценить" Сяргей Георгіевіч Панізнік толькі што ўзначальваў участковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Паташнянскага ўчастка для галасавання №20 і не ў першы раз. У склад яе зараз трапіў ад ветэранскай арганізацыі. І не дзіўна, бо нядаўна адзначыў 65.  Гэта шмат, ці не надта? 

 

 

ледзячы па чым ацэньваць,—разважае,—калі па пенсіянерскім стажы—зусім мала, а як браць усю працу—атрымліваецца салідна.
Сапраўды, раней сялянскія дзеці працаваць пачыналі рана. Вось і хлопчык з Чурылава разам з такімі ж юнымі аднавяскоўцамі яшчэ ў школьныя гады быў заняты ў час летніх канікул у калгасе на конях—баранаваў, грабіў, зямлю прыкатваў цяжкай калодай пад кукурузу,  вазіў сена і снапы. І, вядома, з зайздрасцю паглядваў на дарослых, якія авалодалі тэхнікай. Прасіўся ў іх не толькі пакатацца, а нават самому праехаць за рулём. Першыя ўрокі кіравання колавым трактарам атрымаў на транспартыроўцы кукурузнай масы да сіласных ям. Усё будучае жыццё бачылася калгаснае, на тэхніцы.
Як закончыў Чурылаўскую васьмігодку, папрасіўся ў прыцэпшчыкі. Стаў памочнікам Мікалая Уладзіміравіча Па-нізніка, стрыечнага брата, і Віктара Браніслававіча Качана, якія на гусенічным трактары ДТ-54 працавалі з прычапнымі пяцікорпуснымі плугамі. Мяняліся яны праз суткі. Праўда, днём баранавалі ці дыскавалі глебу, а ворывам займаліся па начах. Вось і прыцэпшчыку даводзілася хадзіць у начную змену. На сон адводзіў мала часу, днём больш цікава было самастойна пасядзець за рычагамі пад наглядам вопытных настаўнікаў.
Заканамерным стала паступленне праз некалькі месяцаў пасля школы, у кастрычніку 1965 года, на механізатара шырокага профілю ў Глыбоцкае СПТВ. Так, былі падобныя вучылішчы і бліжэй, але на сустрэчу з васьмікласнікамі-выпускнікамі ў Чурылава чамусьці трапілі выкладчыкі з Глыбокага, яны і сагітавалі чатырох хлопцаў. Усе праз два гады вярнуліся ў свой калгас.
І зноў работа на трактары па сутках з напарнікам Генадзем Васільевічам Шуком. Толькі цяпер гэта быў колавы       МТЗ-50. На ім ноччу рыхтавалі глебу, а днём сеялі. Выконвалі транспартныя і іншыя работы. Але толькі працоўнымі абавязкамі інтарэсы Сяргея Георгіевіча  не абмяжоўваліся, ён імкнуўся атрымаць больш грунтоўныя спецыяльныя сельскагаспадарчыя веды. І калгас даў накіраванне ў Смальянскі саўгас-тэхнікум, які рыхтаваў для гаспадарак кіруючыя кадры. 
З дыпломам агранома-арганізатара С.Г. Панізнік прыступіў да выканання абавязкаў агранома-насеннявода ў калгасе "Светлы шлях" пад кіраўніцтвам вопытнага спецыяліста Ніны Пятроўны Пухальскай. Была яшчэ адна падстава, асабістая, вярнуцца ў родную гаспадарку. Вельмі прыглянулася маладая касірка, а затым інспектар па кадрах Ала Іванаўна Аніська. Праз два гады, на вялікае дзяржаўнае свята 7 лістапада 1975-га, яна стане яго жонкай, з якой выгадуюць траіх сыноў.
А тады ў аграномах Сяргею Георгіевічу доўга затрымацца не атрымалася: адбывалася чарговая рэарганізацыя вытворчасці, замест брыгад стваралі вытворчыя ўчасткі, якімі павінны былі кіраваць не ранейшыя брыгадзіры-самавучкі, а дыпламаваныя спецыялісты. Вось такімі начальнікамі сталі ў Паташні і навакольных населеных пунктах Аляксандр Аляксандравіч Дзедушкевіч, а ў Чурылаве, Чамярах, Вяце з вясны 1974-га—Сяргей Георгіевіч Панізнік. Нагадвае, што пачынаў з невялікіх ураджаяў збожжавых у 15-18 цэнтнераў з гектара. Знаходзіўся на палях днём і ноччу, бо трактары былі ў справе кругласутачна. Аднак найбольшых клопатаў патрабавала не столькі жывёлагадоўля наогул, колькі  фермы ў Чамярах і Чурылаве, дзе ўтрымлівалася 2300 авечак. Вельмі шмат ручной працы было пры доглядзе за імі: віламі выдалялі гной, а яго ўтваралася шмат, стрыглі простымі нажніцамі. Ужо пазней з'явіліся спецыяльныя машынкі, з якімі сталі ўпраўляцца мужчыны.
Выручала тады хіба тое, што хапала рабочых рук.
Між тым, закончыў завочна Вялікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут і зноў вярнуўся ў раслінаводства, быў прызначаны галоўным аграномам гаспадаркі, а пасля гадавой практыкі парторгам у суседнім саўгасе "Міёрскі", вярнуўся старшынёй "Светлага шляху", якім кіраваў з перапынкам з 1984 да 1997 года. А той перапынак выкліканы тым, што калгас на восем гадоў быў далучаны да "Гіганта", самастойным стаў ужо пад назвай "Новы шлях".
—Патрабавалася шмат будаваць,—дзеліцца ўспамінамі Сяргей Георгіевіч.—Вось і ўзводзілі гараж, сацыяльныя аб'екты—дзіцячы сад, магазін са сталовай, пошту, жыллё, аж пяць дамоў. Да Чурылава нельга было даехаць у непагадзь, зрабілі дарогу. Асабліва цяжка стала пасля развалу Саюза—засталося мала буйной рагатай жывёлы, паменела і авечак.
Да выхаду на пенсію працаваў намеснікам кіраўніка па ідэалагічнай рабоце. Гаворыць, што асноўным лічыў забяспечыць разуменне людзьмі той палітыкі, якую праводзіць кіраўніцтва дзяржавы і гаспадаркі. Поспеху можна дабіцца толькі агульнымі намаганнямі і пры ўмове, што ёсць давер у "нізоў і вярхоў". Шмат даводзілася займацца вытворчасцю і катэгорыяй так званых нядобранадзейных на рабоце і ў сем'ях.
І пасля вёсцы не здрадзіў, жыве ў Паташні ў доме, які з даўніх часоў перадавалі старшыні гаспадаркі адзін другому. Праўда, дабудаваў яго, павялічыў амаль удвая. Гэта каб было дзе збірацца сынам (мясцоваму механізатару, галоўнаму інжынеру ДРБУ-203 з Міёр і чыгуначнаму электрамеханіку з Полацка) з сем'ямі. Мае агарод і трымае гаспадарку, справіцца з усім дапамагае асабісты трактар з навяснымі прыладамі. Вось і сёлета парадаваў ураджай бульбы.
Паспеў набраць восеньскіх маслякоў, як толькі грыбы выкінуліся пасля дажджоў.
Як адпачывае? Вось так, у працы і клопатах. Бо ля хаты, у хлявах і на агародзе вяскоўцу заўсёды ёсць што рабіць. Ля тэлевізара прыпыняецца калі толькі паглядзець навіны. Выпісвае і чытае "Камсамолку", "Віцебскія весці" і, вядома, раёнку.
Плануе адзначыць 40-ю гадавіну сямейнага жыцця. Дарэчы, што патрэбна, каб яно было шчаслівым?
—Узаемаразуменне,—сцвярджае ветэран.
Дапытваюся, што з улікам яго ўласнага кіраўнічага і жыццёвага вопыту патрэбна для далейшага  развіцця нашай сельскай гаспадаркі? Што неабходна, каб людзі імкнуліся ў вёску, а не пакідалі яе?
—Калі будуць дысцыпліна і парадак на кожным рабочым месцы, у кожным, нават самым маленькім калектыве—пабачым аддачу ў вытворчасці і, адпаведна, у заробках. Калі глядзець на гэтую праблему ў маштабах краіны, для аграрыяў неабходны або парытэт цэн на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, або больш эфектыўная падтрымка дзяржавы. Ва ўсякім выпадку, селянін павінен прыстойна зарабляць, сельская праца—больш цаніцца грамадствам, а тады самі па сабе будуць вырашаны праблемы з жыллём, сацкультбытам і замацаваннем кадраў.
—Бачу і яшчэ адну праблему,—працягвае Сяргей Георгіевіч.—Добра, што эфектыўнасць нашай сельскай гаспадаркі ўсё больш залежыць ад спецыялістаў—аграномаў і заатэхнікаў, механізатараў і аператараў машыннага даення. Толькі калі раней маладое пакаленне паступова набывала веды і навыкі сельскагаспадарчай працы побач з бацькамі, то цяпер такіх магчымасцяў становіцца ўсё менш з-за шматлікіх, не заўсёды добра аргументаваных забарон і па прычыне, што нізкакваліфікаваная праца мала дзе выкарыстоўваецца, даўно няма патрэбы ў прыцэпшчыках, розных памочніках-падвозчыках. Летам старшакласнікі могуць папрацаваць і падзарабіць калі толькі на зернетаках. А канікулы за камп'ютарам, на жаль, сапраўдных хлебаробаў не вырошчваюць.  
Выбары камісія Паташнянскага ўчастка для галасавання пад кіраўніцтвам С.Г. Панізніка правяла арганізавана. У урны апусцілі бюлетэні 225 выбаршчыкаў з 230, занесеных у спісы. Абсалютная большасць з іх падтрымала Аляксандра Лукашэнку.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымку—С.Г. Панізнік. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

— Гледзячы па чым ацэньваць,—разважае,—калі па пенсіянерскім стажы—зусім мала, а як браць усю працу—атрымліваецца салідна.Сапраўды, раней сялянскія дзеці працаваць пачыналі рана. Вось і хлопчык з Чурылава разам з такімі ж юнымі аднавяскоўцамі яшчэ ў школьныя гады быў заняты ў час летніх канікул у калгасе на конях—баранаваў, грабіў, зямлю прыкатваў цяжкай калодай пад кукурузу,  вазіў сена і снапы. І, вядома, з зайздрасцю паглядваў на дарослых, якія авалодалі тэхнікай. Прасіўся ў іх не толькі пакатацца, а нават самому праехаць за рулём. Першыя ўрокі кіравання колавым трактарам атрымаў на транспартыроўцы кукурузнай масы да сіласных ям. Усё будучае жыццё бачылася калгаснае, на тэхніцы.Як закончыў Чурылаўскую васьмігодку, папрасіўся ў прыцэпшчыкі. Стаў памочнікам Мікалая Уладзіміравіча Панізніка, стрыечнага брата, і Віктара Браніслававіча Качана, якія на гусенічным трактары ДТ-54 працавалі з прычапнымі пяцікорпуснымі плугамі. Мяняліся яны праз суткі. Праўда, днём баранавалі ці дыскавалі глебу, а ворывам займаліся па начах. Вось і прыцэпшчыку даводзілася хадзіць у начную змену. На сон адводзіў мала часу, днём больш цікава было самастойна пасядзець за рычагамі пад наглядам вопытных настаўнікаў.

 

Заканамерным стала паступленне праз некалькі месяцаў пасля школы, у кастрычніку 1965 года, на механізатара шырокага профілю ў Глыбоцкае СПТВ. Так, былі падобныя вучылішчы і бліжэй, але на сустрэчу з васьмікласнікамі-выпускнікамі ў Чурылава чамусьці трапілі выкладчыкі з Глыбокага, яны і сагітавалі чатырох хлопцаў. Усе праз два гады вярнуліся ў свой калгас.І зноў работа на трактары па сутках з напарнікам Генадзем Васільевічам Шуком. Толькі цяпер гэта быў колавы МТЗ-50. На ім ноччу рыхтавалі глебу, а днём сеялі. Выконвалі транспартныя і іншыя работы. Але толькі працоўнымі абавязкамі інтарэсы Сяргея Георгіевіча  не абмяжоўваліся, ён імкнуўся атрымаць больш грунтоўныя спецыяльныя сельскагаспадарчыя веды. І калгас даў накіраванне ў Смальянскі саўгас-тэхнікум, які рыхтаваў для гаспадарак кіруючыя кадры. З дыпломам агранома-арганізатара С.Г. Панізнік прыступіў да выканання абавязкаў агранома-насеннявода ў калгасе "Светлы шлях" пад кіраўніцтвам вопытнага спецыяліста Ніны Пятроўны Пухальскай. Была яшчэ адна падстава, асабістая, вярнуцца ў родную гаспадарку. Вельмі прыглянулася маладая касірка, а затым інспектар па кадрах Ала Іванаўна Аніська.

 

Праз два гады, на вялікае дзяржаўнае свята 7 лістапада 1975-га, яна стане яго жонкай, з якой выгадуюць траіх сыноў.А тады ў аграномах Сяргею Георгіевічу доўга затрымацца не атрымалася: адбывалася чарговая рэарганізацыя вытворчасці, замест брыгад стваралі вытворчыя ўчасткі, якімі павінны былі кіраваць не ранейшыя брыгадзіры-самавучкі, а дыпламаваныя спецыялісты. Вось такімі начальнікамі сталі ў Паташні і навакольных населеных пунктах Аляксандр Аляксандравіч Дзедушкевіч, а ў Чурылаве, Чамярах, Вяце з вясны 1974-га—Сяргей Георгіевіч Панізнік. Нагадвае, што пачынаў з невялікіх ураджаяў збожжавых у 15-18 цэнтнераў з гектара. Знаходзіўся на палях днём і ноччу, бо трактары былі ў справе кругласутачна. Аднак найбольшых клопатаў патрабавала не столькі жывёлагадоўля наогул, колькі  фермы ў Чамярах і Чурылаве, дзе ўтрымлівалася 2300 авечак. Вельмі шмат ручной працы было пры доглядзе за імі: віламі выдалялі гной, а яго ўтваралася шмат, стрыглі простымі нажніцамі. Ужо пазней з'явіліся спецыяльныя машынкі, з якімі сталі ўпраўляцца мужчыны.Выручала тады хіба тое, што хапала рабочых рук.Між тым, закончыў завочна Вялікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут і зноў вярнуўся ў раслінаводства, быў прызначаны галоўным аграномам гаспадаркі, а пасля гадавой практыкі парторгам у суседнім саўгасе "Міёрскі", вярнуўся старшынёй "Светлага шляху", якім кіраваў з перапынкам з 1984 да 1997 года. А той перапынак выкліканы тым, што калгас на восем гадоў быў далучаны да "Гіганта", самастойным стаў ужо пад назвай "Новы шлях".—Патрабавалася шмат будаваць,—дзеліцца ўспамінамі Сяргей Георгіевіч.

 

—Вось і ўзводзілі гараж, сацыяльныя аб'екты—дзіцячы сад, магазін са сталовай, пошту, жыллё, аж пяць дамоў. Да Чурылава нельга было даехаць у непагадзь, зрабілі дарогу. Асабліва цяжка стала пасля развалу Саюза—засталося мала буйной рагатай жывёлы, паменела і авечак.Да выхаду на пенсію працаваў намеснікам кіраўніка па ідэалагічнай рабоце. Гаворыць, што асноўным лічыў забяспечыць разуменне людзьмі той палітыкі, якую праводзіць кіраўніцтва дзяржавы і гаспадаркі. Поспеху можна дабіцца толькі агульнымі намаганнямі і пры ўмове, што ёсць давер у "нізоў і вярхоў". Шмат даводзілася займацца вытворчасцю і катэгорыяй так званых нядобранадзейных на рабоце і ў сем'ях.І пасля вёсцы не здрадзіў, жыве ў Паташні ў доме, які з даўніх часоў перадавалі старшыні гаспадаркі адзін другому. Праўда, дабудаваў яго, павялічыў амаль удвая. Гэта каб было дзе збірацца сынам (мясцоваму механізатару, галоўнаму інжынеру ДРБУ-203 з Міёр і чыгуначнаму электрамеханіку з Полацка) з сем'ямі. Мае агарод і трымае гаспадарку, справіцца з усім дапамагае асабісты трактар з навяснымі прыладамі. Вось і сёлета парадаваў ураджай бульбы.Паспеў набраць восеньскіх маслякоў, як толькі грыбы выкінуліся пасля дажджоў.Як адпачывае? Вось так, у працы і клопатах. Бо ля хаты, у хлявах і на агародзе вяскоўцу заўсёды ёсць што рабіць. Ля тэлевізара прыпыняецца калі толькі паглядзець навіны. Выпісвае і чытае "Камсамолку", "Віцебскія весці" і, вядома, раёнку.Плануе адзначыць 40-ю гадавіну сямейнага жыцця. Дарэчы, што патрэбна, каб яно было шчаслівым?

 

—Узаемаразуменне,—сцвярджае ветэран.Дапытваюся, што з улікам яго ўласнага кіраўнічага і жыццёвага вопыту патрэбна для далейшага  развіцця нашай сельскай гаспадаркі? Што неабходна, каб людзі імкнуліся ў вёску, а не пакідалі яе?—Калі будуць дысцыпліна і парадак на кожным рабочым месцы, у кожным, нават самым маленькім калектыве—пабачым аддачу ў вытворчасці і, адпаведна, у заробках. Калі глядзець на гэтую праблему ў маштабах краіны, для аграрыяў неабходны або парытэт цэн на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, або больш эфектыўная падтрымка дзяржавы. Ва ўсякім выпадку, селянін павінен прыстойна зарабляць, сельская праца—больш цаніцца грамадствам, а тады самі па сабе будуць вырашаны праблемы з жыллём, сацкультбытам і замацаваннем кадраў.

 

—Бачу і яшчэ адну праблему,—працягвае Сяргей Георгіевіч.—Добра, што эфектыўнасць нашай сельскай гаспадаркі ўсё больш залежыць ад спецыялістаў—аграномаў і заатэхнікаў, механізатараў і аператараў машыннага даення. Толькі калі раней маладое пакаленне паступова набывала веды і навыкі сельскагаспадарчай працы побач з бацькамі, то цяпер такіх магчымасцяў становіцца ўсё менш з-за шматлікіх, не заўсёды добра аргументаваных забарон і па прычыне, што нізкакваліфікаваная праца мала дзе выкарыстоўваецца, даўно няма патрэбы ў прыцэпшчыках, розных памочніках-падвозчыках. Летам старшакласнікі могуць папрацаваць і падзарабіць калі толькі на зернетаках. А канікулы за камп'ютарам, на жаль, сапраўдных хлебаробаў не вырошчваюць.  Выбары камісія Паташнянскага ўчастка для галасавання пад кіраўніцтвам С.Г. Панізніка правяла арганізавана. У урны апусцілі бюлетэні 225 выбаршчыкаў з 230, занесеных у спісы. Абсалютная большасць з іх падтрымала Аляксандра Лукашэнку.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

На здымку—С.Г. Панізнік.

 Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта