Авторизация
 

Раіса ШУЛЬГА: "Заўсёды адчувала падтрымку"

Раиса Шульга: "Всегда чувствовала поддержку" Вось і надышло Раісе Уладзіміраўне Шульга 75. Нібы непрыкметна, але імкліва бяжыць час. Настаў, як кажуць, паважаны ўзрост, калі нібыта можна пажыць для сябе. Толькі што гэта азначае для жанчыны, якая засталася адна ў даволі вялікай уласнай хаце на ціхай вулачцы райцэнтра? 

 

 

Вось пра тое і гутарым з гаспады
няй за сталом у прасторнай 
утульнай зале.
Так, у першую чаргу гэта рыхтавацца да прыезду дзяцей, рэгулярна перагаворвацца з імі і радавацца, што ў іх усё добра. А Раісу Уладзіміраўну яны не забываюць. Сын —былы ваенны, жыве з сям'ёй ў Баранавічах. Часта прыязджае на ўласнай машыне і адразу бярэцца за рамонтныя работы: будынак пастаянна патрабуе мужчынскіх рук, бо гаспадара ў яго даўно няма —мужа Уладзіміра Ануфрыевіча забрала нечаканая хвароба ў 57, ужо 24-ы год без яго.
Дачка жыве ў Мінску, працавала ў педінстытуце, а з атрыманнем другой вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці фінансы і крэдыт не так даўно перайшла ў камерцыйную індыйска-расійскую кампанію. 
Дзве ўнучкі—дарослыя, адна перакладчык, другая—цырульнік, а яшчэ заканчвае вучобу. Ёсць падстава ганарыцца праўнучкам.
А так жанчына жыве звычайнымі дамашнімі клопатамі. Летась займалася падвядзеннем прыроднага газу. Летам не вылазіць з невялікага агародчыка, на які, на жаль, не можа заехаць тэхніка, таму там поўнасцю ўладарыць рыдлёўка. Вясной змагаецца з разводдзем, якое чамусьці палюбіла яе двор. У планах—афарбоўка дома ўнутры і звонку. Усё астатняе—у перапынках паміж вось гэтым галоўным.
Падпітвае сябе ўспамінамі. Так, мінулае было не простае і не лёгкае, але ў маладосці на ўсё хапала сіл. Працавала ў дружных калектывах пад кіраўніцтвам умелых кіраўнікоў, а таму расла сама, можна сказаць, зрабіла ўдалую кар'еру, працяглы час займала пасаду намесніка старшыні  райвыканкама па эканоміцы.
Але аб усім па парадку.

Вось пра тое і гутарым з гаспады няй за сталом у прасторнай  утульнай зале.Так, у першую чаргу гэта рыхтавацца да прыезду дзяцей, рэгулярна перагаворвацца з імі і радавацца, што ў іх усё добра. А Раісу Уладзіміраўну яны не забываюць. Сын —былы ваенны, жыве з сям'ёй ў Баранавічах. Часта прыязджае на ўласнай машыне і адразу бярэцца за рамонтныя работы: будынак пастаянна патрабуе мужчынскіх рук, бо гаспадара ў яго даўно няма —мужа Уладзіміра Ануфрыевіча забрала нечаканая хвароба ў 57, ужо 24-ы год без яго.Дачка жыве ў Мінску, працавала ў педінстытуце, а з атрыманнем другой вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці фінансы і крэдыт не так даўно перайшла ў камерцыйную індыйска-расійскую кампанію. 

 

Дзве ўнучкі—дарослыя, адна перакладчык, другая—цырульнік, а яшчэ заканчвае вучобу. Ёсць падстава ганарыцца праўнучкам.А так жанчына жыве звычайнымі дамашнімі клопатамі. Летась займалася падвядзеннем прыроднага газу. Летам не вылазіць з невялікага агародчыка, на які, на жаль, не можа заехаць тэхніка, таму там поўнасцю ўладарыць рыдлёўка. Вясной змагаецца з разводдзем, якое чамусьці палюбіла яе двор. У планах—афарбоўка дома ўнутры і звонку. Усё астатняе—у перапынках паміж вось гэтым галоўным.Падпітвае сябе ўспамінамі. Так, мінулае было не простае і не лёгкае, але ў маладосці на ўсё хапала сіл. Працавала ў дружных калектывах пад кіраўніцтвам умелых кіраўнікоў, а таму расла сама, можна сказаць, зрабіла ўдалую кар'еру, працяглы час займала пасаду намесніка старшыні  райвыканкама па эканоміцы.Але аб усім па парадку.

 

Раиса Шульга: "Всегда чувствовала поддержку" Вясковы пачатак

Нарадзілася Раіса Уладзіміраўна ў вёсцы Кавалькі былога Даўгінаўскага сельсавета. Калі ехаць па шашы на Узмёны, да яе трэба павярнуць у Мальцах направа за ферму. З тых колішніх васьмі хат там засталася цяпер толькі адна. А тады дзятва спярша хадзіла за тры кіламетры ў пачатковую Варанькоўскую школу, потым за такія ж вёрсты—у Палякоўскую сямігодку. Раісе Уладзіміраўне давялося нават за 15 км дабірацца пешшу ці на кані ў 8-ы клас у райцэнтр.

Пасля курсаў рахункаводаў пачалася яе самастойная праца ў калгасе "Савецкая Беларусь", які неўзабаве ўліўся ў склад больш паспяховай сельгасарцелі імя Чапаева з цэнтрам ў Даўгінаве. У гэтай гаспадарцы рахункавод вырасла да памочніка бухгалтара, а як завочна закончыла Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум (нагадвае, што ёй як практыку вучоба давалася лёгка, гуляючы), узначальвала бухгалтарскую службу, была і эканамістам.


З удзячнасцю ўспамінае Раіса Уладзіміраўна тагачаснага старшыню калгаса імя Чапаева Акіма Аляксеевіча Чувікава—быў працавіты і сумленны сам, патрабавальны да спецыялістаў. Нярэдка яшчэ прыцемкам з раніцы верхам на кані аб'едзе ўсе палі ці фермы, а потым учыніць разбор недахопаў з брыгадзірамі, пазней—з начальнікамі ўчасткаў або загадчыкамі, сваімі іншымі памочнікамі. Усе працавалі без выхадных, канторскія нярэдка знаходзіліся побач з паляводамі на льняных палях—церабілі даўгунец, рассцілалі і ўзнімалі трасту. У час жніва выходзілі ў начную змену на збожжаток. Разам удзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці, спартыўных мерапрыемствах. І вынік быў, калгас лічыўся эканамічна моцным на Міёршчыне.


Акім Аляксеевіч рэўнасна адносіўся да рэйтынгу гаспадаркі ў раёне, літаральна патрабаваў ад сваіх спецыялістаў таксама быць першымі сярод калег. Напрыклад,  перад Раісай Уладзіміраўнай, калі яна працавала галоўным бухгалтарам, ставіў задачу першай здаваць гадавую справаздачу ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі, нават калі дзеля гэтага трэба было дамовіцца, каб яе прынялі ў гадзін 8 вечара.

—Тады прэстыжна было калгасу мець уласнага Героя Сацыялістычнай Працы, быў ён і ў нас,—нагадвае Раіса Уладзіміраўна,—гэта звеннявая па лёну Леакадзія Зімнік. Яна спаборнічала з Еўдакіяй Тамашэвіч, вельмі працавітай, стараннай жанчынай, якая таксама пастаянна хадзіла ў перадавіках. Але паказчыкі ў Леакадзіі Баляславаўны аказаліся лепшымі. Цяпер можна прызнацца, што іх мы яшчэ крышку "палепшылі", але дасягненні гаспадаркі ў ільнаводстве дазвалялі гэта зрабіць.  


Раиса Шульга: "Всегда чувствовала поддержку" Раённы этап

Сям'я Шульгоў перабралася ў райцэнтр ў 1976 годзе. Да гэтага часу абодва былі вядомымі людзьмі не толькі ў сваёй гаспадарцы. Уладзімір Ануфрыевіч прайшоў шлях ад брыгадзіра, начальніка ўчастка да сакратара пярвічнай партыйнай арганізацыі -- намесніка старшыні калгаса. Уладкаваўся прадстаўніком упраўлення сельскай гаспадаркі на мясакамбінаце. Раіса Уладзіміраўна стала эканамістам гэтага ж упраўлення. Каб зрабіць яшчэ больш трывалым сваё становішча, паступіла завочна вучыцца ў Вялікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут. З гэтай навучальнай установай у раёна былі наладжаны трывалыя сувязі, яе закончылі многія нашы спецыялісты. Хаця вучылася на зоаінжынера, эканамістаў і бухгалтараў там не рыхтавалі, дыпломную работу пісала аб перспектывах развіцця жывёлагадоўлі ў калгасе "Парыжская камуна", якім тады кіраваў І.З. Майдзін. Як сцвярджае, яе аналіз быў высока ацэнены, а многія прагнозы для гэтай гаспадаркі спраўдзіліся.


Між тым, кар'ерны рост працягваўся. Раіса Уладзіміраўна перайшла працаваць галоўным эканамістам райфінаддзела, потым ёй прапанавалі пасаду інструктара райвыканкама, нарэшце, у 1978-м яна ўзначаліла планавую камісію. Яшчэ праз тры гады выбрана членам райвыканкама і атрымала партфель намесніка старшыні райвыканкама—загадчыка аддзела эканомікі.


Многія падзеі таго часу памяць не захавала, сведчыць, як няпроста было рыхтаваць пытанні для пасяджэнняў бюро райкама партыі ці райвыканкама: шмат пакрытыкуеш недахопы—адзначаць, што ў іх ёсць і твае пралікі; мала пра іх скажаш—не разабралася ў сітуацыі, слаба падрыхтавалася. А працаваць даводзілася з усімі кіраўнікамі, спецыялістамі розных галін. Вось з дырэктарам хлебазавода П.Н. Капусцёнкам нярэдка вырашала праблемы павелічэння выпуску хлеба, хаця тры змены прадпрыемства выпякалі яго штодзень 28-30 тон. Не хапала, бо насельніцтва выкарыстоўвала боханы на корм статку. 


Амаль усю прадукцыю мясакамбіната адпраўлялі спажыўцам, даводзілася "выбіваць" фонды для мясцовых магазінаў. Развівалася сфера бытавога абслугоўвання, пашыраўся лесамэблевы цэх. Сетка комплексна-прыёмных пунктаў на вёсцы аказвала шырокі спектр бытавых паслуг насельніцтву. Лясгас не толькі нарошчваў пасадкі лясных культур, выпускаў піламатэрыялы, У.У. Дзехцяронак захапіўся вытворчасцю журавін ў цукровай пудры. Падобна, цяпер можам вярнуцца да гэтай ідэі.

Увогуле, прамысловыя прадпрыемствы штогод спраўляліся з вытворчымі праграмамі, хіба што льнозаводу іншы раз для гэтага не хапала сыравіны.

Больш складана стала працаваць з развалам Саюза. Невыносна цяжка было дзяліць тавары па толонах, адным словам, настаў жахлівы час. Але пераадолелі і яго. Што падтрымлівала жыццёвы аптымізм?


—Заўсёды былі ўзаемаразуменне і падтрымка не толькі кіраўнікоў, усіх, з кім побач працавала,—адзначае Раіса Уладзіміраўна.—Прыйшла я ў апарат райвыканкама, калі старшынёўскую пасаду займаў Мікалай Яўстаф'евіч Шкляр. Ён меў за плячыма вопыт кіраўніцтва райсельгастэхнікай, тады вельмі вялікай арганізацыі. Добра разбіраўся ў эканоміцы, умеў арганізаваць справу. Для даклада ці справаздачы яму патрэбны былі толькі лічбы, потым за ім машыністка ледзь паспявала друкаваць тэкст.

Лічу, што не толькі добрую памяць у мяне, але і належны след ў раёне пакінулі М.В. Каляга, В.Л. Дзятлаў, І.У. Паплаўскі, У.Ю. Скавародка. З такімі кампетэнтнымі і кантактнымі людзьмі працавалася лёгка.


Заўсёды можна было разлічваць на падтрымку намеснікаў старшыні райвыканкама Г.М. Маняка, М.М. Баніфатавай, Б.Р. Шыманскага, загадчыкаў аддзелаў Марыі Пятроўны Гаравец і Раісы Васільеўны Парфёненка, інструктараў Галіны Іванаўны Нікалаёнак і Веры Мікалаеўны Матылёнак, старшага эканаміста аддзела эканомікі Марыі Казіміраўны Лях, эканаміста па цэнах Анастасіі Ермалаеўны Лукоўскай. Нярэдка сітуацыя патрабавала прыходзіць значна раней рабочага часу і затрымлівацца пазней работнікаў аддзела эканомікі Ганну Яўстаф'еўну Сівіцкую і Людмілу Антонаўну Завадскую. Умела добрым словам падтрымаць за кубачкам чаю галоўны бухгалтар Яніна Фамінічна Болтач. Усіх іх успамінаю з удзячнасцю.


Ценявы бок прыватнага жыцця

Раіса Уладзіміраўна вельмі сціплы чалавек, не любіць афішыраваць асабістыя, сямейныя праблемы. І мне даводзілася яе ведаць больш па працы, грамадскіх справах. Але як сусед удзельнічаў у яе хаце ў пахаванні Вольгі Антонаўны Матэленак. Гэта зусім чужая адзінокая жанчына, калісь яна адклікнулася на просьбу маладой сям'і Шульгоў, якая жыла  тады разам з мужавымі  бацькамі ў Званках, дапамагчы даглядаць маці Уладзіміра Ануфрыевіча, калі тая пасля трох інсультаў больш года не магла ўстаць з ложка. Вось так стала амаль роднай, разам перабралася ў Міёры, да апошніх дзён была атулена ўвагай і цяплом.


Дагадоўвала Раіса Уладзіміраўна бацькоў мужа, сваіх маці (яна надоўга злягла пасля пералому тазасцегнавага сустава) і бацьку— інваліда другой групы. Перанесла раннюю, амаль раптоўную смерць мужа, калі яшчэ трэба было вучыць дачку ў сталічным інстытуце. Гэта ж колькі ёй патрабавалася цярпення і вытрымкі!


Эпілог

—Цяпер жыццё стала іншым,—падводзіць вынік гутаркі Раіса Уладзіміраўна.—Не скажу, што некалі была асабліва заможнай, проста раней лягчэй пераадольваліся цяжкасці, весялей крочылася ў будучыню, відаць, маладосць падтрымлівала. Зараз задавальняе спакойная сітуацыя ў краіне, палітычная стабільнасць. Так, праблем хапае і ў нашай Беларусі, толькі хіба іх няма ў суседзяў, у свеце наогул? Але ці маглі мы яшчэ не так даўно нават марыць пра прыгожыя аграгарадкі, сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы, такі ўраджай! Гэта натхняе.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

Здымкі з сямейнага альбома Р.У. ШУЛЬГА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта