Авторизация
 

Прадпрыемству — 70

Предприятию — 70! Прадстаўнічая дэлегацыя Міёрскага вытворчага участка ААТ "Полацкі малочны камбінат" (на здымку) удзельнічала 17 кастрычніка ў святкаваннях, прысвечаных 70-годдзю прадпрыемства.  У ліку ганаровых гасцей, запрошаных на мерапрыемства, былі механік па транспарце Міхаіл Іванавіч Арол, старшы майстар вытворчасці Марыя Анатольеўна Юршэвіч, складальнік сумесі Лілія Анатольеўна Аўласевіч, майстар вытворчасці Таццяна Казіміраўна Шокель, прыёмшчык малочнай прадукцыі Валянціна Рыгораўна Крупенька, вадзіцелі Арцём Алегавіч Пірог і Юрый Леанідавіч Скавародка, Уладзімір Антонавіч Давыдовіч і Валянцін Станіслававіч Свідэрскі, машыніст-качагар кацельні Пётр Віктаравіч Вайдашэвіч. Узначаліў группу перадавікоў начальнік вытворчага ўчастка Антоній Мінавіч Іваноў.

 

А.М. Іваноў адзначыў, што трое работнікаў прадпрыемства вярнуліся з урачыстасці з Ганаровымі граматамі, а аднаму аб'яўлена падзяка з уручэннем адпаведнага ліста. Увогуле ж у ліку тых, чыя праца прыносіць плён і вартая высокай адзнакі, — большасць работнікаў мясцовага невялікага калектыву. Кіраўнік прыгадаў, што гісторыя прадпрыемства пачынаецца з 1944 года, калі быў створаны раймаслапрам, службы якога закуплялі і размяркоўвалі па дзяржзаказах малочную прадукцыю і масла, вырабляемае Міёрскім, Лявонпальскім і Друйскім маслазаводамі.


У пэўны перыяд малаказавод у райцэнтры быў адным з важных прадпрыемстваў вобласці, які выпускаў розныя віды малочнай прадукцыі. У выніку праводзімых у малочнай галіне рэформ ён неаднаразова мяняў свой статус, а ў 2004-ым стаў вытворчым участкам Полацкага малочнага камбіната, які ўваходзіць у склад Віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты".


— Юбілей стаў памятным для нашых работнікаў: ім ўручаны каляровыя кнігі "ОАО "Полоцкий молочный комбинат. 70-лет", дзе ёсць аповяд пра гісторыю Міёрскага вытворчага ўчастка, пра ветэранаў калектыву і сённяшніх работнікаў. На старонках выдання размешчаны шматлікія фотаздымкі, на якіх ёсць і многія нашы міярчане—кажа А. М. Іваноў і падкрэслівае, што на прадпрыемстве працавалі і працуюць прафесіяналы сваёй справы, многія з якіх маюць вытворчы стаж больш за 30 гадоў.
 

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 956
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 614
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 995
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 275
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта