Авторизация
 

Узброеным Сілам — 95

Вооружённым Силам — 95 23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца знамянальная дата — 95-годдзе

Узброеных Сіл. У іх багатая гісторыя, а таму ўзгадаем некаторыя яе вехі.

Наша краіна па праву з'яўляецца духоўным правапераемнікам усяго найлепшага, што было створана ў Савецкім Саюзе. Сімвалічна, што менавіта ў Беларусі ўпершыню на ўсёй постсавецкай прасторы дадзены моцны імпульс адраджэння сэнсу значных падзей, у тым ліку Вялікай Перамогі — самай галоўнай падзеі гісторыі апошняга стагоддзя. Гэтая дата сёння сімвалізуе пераемнасць мінулых, цяперашніх і будучых пакаленняў абаронцаў Айчыны. Калі ў большасці краін, якія ўваходзяць у склад СНД, адзначалася 20-годдзе з моманту стварэння нацыянальных Узброеных Сіл, то Беларусь і Расія, як адзіная саюзная дзяржава, маюць больш багатую гісторыю арміі. З ёй у кожнага жыхара рэспублікі асацыіруюцца гераізм беларускіх чырвонагвардзейскіх палкоў, воінаў рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, праяўлены імі ў баях з германскімі войскамі пад Полацкам, Барысавам, Асіповічамі, Гомелем і Калінкавічамі, з белапалякамі пад Лепелем і Маладзечнам, Мінскам і Бабруйскам; міралюбства і гуманізм пры вызваленні Заходняй Беларусі; знамянальныя перамогі Савецкай Арміі, мужнасць партызан і падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай, якія ратавалі чалавецтва ад фашызму; сілай савецкіх Узброеных Сіл, якія паставілі трывалую заслону новай вайне, перш за ўсё ракетна-ядзернай, што на паўстагоддзе забяспечыла стратэгічны парытэт на планеце, дапамагло захаваць супакой у Еўропе да гэтага часу.

Узброеныя сілы суверэнных дзяржаў Беларусі і Расіі з'явіліся не ў дырэктыўным парадку. Іх калыскай стала праслаўленая Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга, якая з першых дзён свайго зараджэння з'яўлялася адначасова і ваеннай акругай, і фронтам. Сведчаннем яе баявых заслуг з'яўляецца ордэн Чырвонага Сцяга, якім акруга ўзнагароджана ў 1968 годзе. Дарэчы, яна на працягу 70 гадоў называлася "Беларускай", "Асобнай" і "Заходняй", бо выконвала важныя задачы па абароне Радзімы і заўсёды першай сустракала ворага на заходніх межах роднай зямлі.

 

Для воінаў нашых Узброеных Сіл маральным сілкаваннем баявога духу з'яўляецца прыклад Чырвонай і Савецкай Армій. Беражліва захоўваюцца баявыя традыцыі папярэднікаў: у нас агульны колер баявых сцягоў, — чырвоны; агульны знак адрознення на пагонах і галаўных уборах — пяціканцовая зорка; на баявых сцягах многіх праслаўленых воінскіх злучэнняў і часцей Узброеных Сіл РБ ззяюць ордэны за Маскву, Сталінград, Арол, Мінск; некаторыя злучэнні носяць назвы вызваленых гарадоў, еўрапейскіх сталіц і гвардзейскія адрозненні.

 

23 лютага сімвалізуе яшчэ і непакорны маральны дух абаронцаў Брэсцкай крэпасці і Дняпроўскага рубяжа, мужнасць і трываласць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, боль спаленых вёсак, тысяч вязняў гета і лагераў смерці, і, разам з тым, народную радасць пры вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння на кожным квадратным кіламетры тэрыторыі Беларусі ляжаць астанкі 17 чалавек, якія загінулі ў гады вайны. Гэтага мы ніколі не павінны забываць!

 

Летапіс Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачаўся адначасова з набыццём рэспублікі статусу незалежнай дзяржавы ў 1991 годзе. Аднак найбольш сістэмным працэс рэарганізацыі стаў рэалізоўвацца пасля зацвярджэння ў 2001 годзе пакета базавых нарматыўна-прававых дакументаў: Канцэпцыі будаўніцтва арміі РБ да 2010 года, Праграмы завяршэння рэфармавання і Плана яе да 2006 года. У выніку створаны мабільныя Узброеныя Сілы, якія маюць усе сістэмы, неабходныя для ўстойлівага функцыянавання як у мірны, так і ў ваенны час, удасканалена ваеннае заканадаўства.

 

Ва Узброеных Сілах РБ захаваны навуковы патэнцыял арміі і працягваецца яго якаснае ўмацаванне, над чым паспяхова працуюць 28 дактароў і 323 кандыдаты навук. Сфарміравана прынцыпова новае разуменне грамадскіх адносін у галіне выканання грамадзянамі рэспублікі воінскіх абавязкаў, што знайшло адлюстраванне ва ўдасканаленні сістэмы камплектавання Узброеных Сіл салдатамі і сяржантамі. Акрамя тэрміновай службы і службы па кантракце ў краіне дзейнічае новы від службы — у рэзерве, які зрабіў магчымай падрыхтоўку дадатковага ваеннанавучанага рэзерву без адрыву высокакласных спецыялістаў ад вытворчасці. Прычым 95% рэзервістаў, што прызываюцца на зборы, маюць вышэйшую адукацыю.

 

Важнейшай часткай мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца адпаведна з Планам абароны РБ, і эфектыўным сродкам павышэння магчымасцяў ваеннай арганізацыі дзяржавы сёння стала тэрытарыяльная абарона. Яе канцэптуальныя асновы закладзены яшчэ ў 2000 годзе, а ў 2002-ім у ходзе аператыўна-тактычнага вучэння "Беразіна" ўпершыню адпрацаваны практычныя дзеянні гэтых войскаў. За перыяд з 2006 па 2010 год ваенныя зборы ў вайсковых часцях Узброеных Сіл прайшлі больш за 33 тысячы ваеннаабавязаных. Прынцыпова важна тое, што тэрытарыяльныя войскі не падмяняюць Узброеныя Сілы, іх роля — забеспячэнне абароназдольнасці дзяржавы цалкам. Здольнасць эфектыўна выконваць гэтую задачу пацвердзілася падчас праверкі, праведзенай у 2011 годзе пад кіраўніцтвам Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі — Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі.

 

Цяпер ва Узброеных Сілах Беларусі сфарміравана шматузроўневая і шматпрыступкавая сістэма падрыхтоўкі ваенных кадраў. Яе прадстаўляюць Ваенная акадэмія і сем ваенных факультэтаў у вядучых вышэйшых навучальных установах. Пры акадэміі адкрыты вышэйшыя акадэмічныя курсы, створаны факультэт Генеральнага штаба. Менавіта з яго адкрыццём у 2006 годзе завяршылася стварэнне беларускай нацыянальнай ваеннай школы, якая дазваляе рэалізоўваць поўны цыкл падрыхтоўкі афіцэраў — пачынаючы з тактычнага і да аператыўна-стратэгічнага ўзроўняў.

 

Вялікі ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны ўносяць выхадцы і жыхары нашага раёна. Цяпер больш за 200 нашых землякоў праходзяць ваенную службу на пасадах афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат кантрактнай і тэрміновай службы, службы ў рэзерве, вучацца ў Ваеннай акадэміі і на ваенных факультэтах ВНУ. Многія пасля звальнення ў запас працягваюць службу ў органах унутраных спраў, МНС, на граніцы, удзельнічаюць у патрыятычным выхаванні моладзі. Нашы жыхары прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах тэрытарыяльнай абароны раёна, падтрыманні мабілізацыйнай гатоўнасці на належным узроўні. Практычныя заняткі па тэрытарыяльнай абароне ў студзені мінулага года паказалі, што мы здольны выканаць пастаўленыя задачы.

 

Паважаныя жыхары раёна, ветэраны арміі, усе, хто прайшоў школу армейскай вывучкі, хто зараз знаходзіцца ў страі ці хто рыхтуецца да службы, хто мірнай працай умацоўвае абароназдольнасць нашай Радзімы — усіх вас віншую з 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, росквіту, поспехаў ва ўсіх добрых справах і самае галоўнае — мірнага неба над галавою!

 

С. І. ЖАБЁНАК,

ваенны камісар Міёрскага

 раённага ваеннага камісарыята,

падпалкоўнік.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта