Авторизация
 

Маладая душой

Молодая душой 9 лютага споўнілася 85 год Лідзіі Антонаўне Бунта — цудоўнай жанчыне з маладою душой. Знаёмства адбылося ў яе дома з падачы суседкі, якая адзначыла, што пенсіянерка многае можа расказаць пра вайну, ведае шмат песень, ды і проста выдатная субяседніца.

                                                

Сказана — зроблена. Не адразу атрымалася сустрэцца з жанчынай, але чаканне гэтага візіту таго каштавала.

Дык вось, Лідзія Бунта нарадзілася ў вёсцы Казлы, дзе і прайшло яе дзяцінства. У сям'і было восем малых. Дзяўчынцы было 13 год, калі пачалася вайна. Многае давялося перажыць.

— Памятаю, як пачыналася вайна. Немцы спалілі 12 вёсак. Вакол лес, дзе стаялі партызаны. Жылі яны каля сядзібы памешчыка Харчанкі. Часта рабілі вылазкі на бальшак, пераймалі немцаў, адбівалі ў іх прадукты і зброю. Палонных везлі ў Зялёнку.

 

Аднойчы здарылася, што партызаны ўжо змянілі месца дыслакацыі, а прыехалі фашысты. Яны сагналі людзей у хату з намерам спаліць. Жанчына дакладна не ведае, што ўратавала вяскоўцаў. А яе сям'я капала бульбу ля Моху. Сюды ж збеглася моладзь, якая ўратавалася. Дадому ісці баяліся, начавалі на полі.

— Было вельмі страшна, мы ляжалі на зямлі, а немцы стралялі… Непадалёку разрываліся снарады…

 

Быў выпадак, калі немцы ў вёсцы спалілі 5 дамоў. Сярод іх была і хата бацькоў Лідзіі Антонаўны. Дзесяць душ засталіся без прытулку. Са слязамі на вачах жанчына расказвала, як спачатку жылі ў пуні. Потым аднавясковец Сымон запрасіў іх да сябе на зіму. Летам сям'я начавала ў сушні, дзе стаялі снапы. Дзве зімы яны былі без пастаяннага жылля, а на трэцюю зноў прыехалі немцы, пачалі паліць хаты. Фашысты стралялі людзей у Папковым Лузе, хто мог, той уцякаў, хаваўся. А тых, хто застаўся, сагналі ў школу. Моладзь вывозілі ў Германію. На шчасце, Лідзія Антонаўна не трапіла ў той жудасны спіс.

 

З вайны вярнуўся бацька, праўда, інвалідам. Быў паранены ў правую руку, таму, калі сталі будаваць хату пад яго кіраўніцтвам, уся цяжкая праца лажылася на дзяўчат. Мужчына адмяраў і паказваў, як трэба рабіць. Атрымалася годна. Уся вёска дзівілася, што дзяўчынкі ўзвялі хату…

 

У 1948 годзе Лідзія Антонаўна выйшла замуж. Жыла ў Пестунах, была занята ў паляводстве. Яе дачка Лілія са школы даіла кароў, а калі вырашыла шукаць лепшай долі і паехала з сяброўкай у Акцюбінск, маці загадалі ісці на яе месца. 20 гадоў завіхалася на ферме (кароў даілі ўручную!) Але яшчэ і на пенсіі не кідала працу. Заўсёды трымала гаспадарку, даглядала калгасныя караняплоды.

У сям'і двое дзяцей, унук і праўнук. Даўно ўжо не стала мужа. Зараз Лідзія Антонаўна пераехала жыць да дачкі ў Міёры, бо цяжка спраўляцца адной. Сын застаўся ў Пестунах.

 

Раней жанчына вязала, ткала прыгожыя дываны. Кажа, што цяпер неабходнасці такой няма, усяго хапае, ды і ўзрост ужо не той. Лідзія Антонаўна ведае шмат абрадавых песень. Пастаянна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, цяпер жа пяе толькі дома па просьбе родных.

 

Згадзіўшыся сфатаграфавацца, жанчына какетліва стала папраўляць хустачку, прыгладжваць валасы. А паглядзеўшы на вынік, засмуцілася, што выглядае старавата. Дазволю сабе не пагадзіцца, Лідзія Антонаўна. У сваім паважаным узросце Вы выглядаеце дастойна. Віншуем Вас з юбілеем і жадаем моцнага здароўя, спагадлівых людзей побач і яшчэ шмат адзначаных круглых дат!

 

Алена ВАРОНІНА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта