Авторизация
 

Улюбёны ў энергетыку

Влюблённый в энергетику Верш “Нам лёс канву жыцця снуе...” паэт Віктар Лагун прысвяціў галоўнаму інжынеру Міёрскага раёна электрасетак Раману Іванавічу Сіняўскаму да юбілейнага 50-годдзя. Першае ўражанне ад твора хто ж гэта “яна”, у якую так закахаўся “ён”? Нібы ўсё зразумела, бо заўсёды побач жонка Лідзія Мікалаеўна, дома і на працы. І толькі потым прыходзіць разуменне, што некалі так імкліва і на ўсё жыццё захапіў Рамана Іванавіча раман з энергетыкай, якая стала сутнасцю яго існавання.

Р. І. Сіняўскі нарадзіўся ў вёсцы Вазаўнікі. Бацька быў калгасным будаўніком, а маці — паляводам. Сябры па Дварнасельскай школе марылі стаць аграномамі, механікамі ці механізатарамі, заатэхнікамі ці жывёлаводамі. А вось Рамана больш прываблівалі спецыялісты, якія нацягвалі правады да вясковых хат, да калгасных майстэрняў і ферм, якія прымушалі працаваць станкі, зернеачышчальныя машыны, даільныя ўстаноўкі, давалі святло і цяпло. Таму для паступлення выбраў адпаведны тэхнікум Латвіі, пасля — інстытут у Рызе. Праўда, закончыць яго не паспеў з-за рэзкіх перамен у асабістым жыцці. Калі ажаніўся, вярнуўся ў родныя мясціны і перавёўся давучвацца ў Ленінград.

 

У Латвіі стаў працаваць па абранай спецыяльнасці электраманцёрам. Захапленне справай, уменне абыходзіцца з энергетычным абсталяваннем, разуменне прынцыпаў дзейнасці электрычных сетак прывялі яго на пасаду дыспетчара, а потым ён узначаліў гэтую службу.

 

І ў нашых мясцінах зноў заняў рабочае месца дыспетчара ў Міёрскім РЭС. Гэта быў 1984 год. І тут неўзабаве ўзначаліў такую клопатную службу. Яе прадстаўнікі лепш іншых ведаюць, куды і як бяжыць электрычны ток па правадах. Першымі даведваюцца пра абрывы, паломкі, аварыі на лініях. Так, розныя сітуацыі прадугледжаны ў інструкцыях, рэкамендацыях, указаннях. І пры гэтым трэба прыняць уласнае правільнае рашэнне, як найлепш адключыць пашкоджаны ўчастак, забяспечыць спажыўцоў энергіяй з іншых крыніц, стварыць бяспечныя ўмовы для электраманцёраў, якія будуць выпраўляць няспраўнасці.

 

Раман Іванавіч выдатна асвоіў усе тонкасці работы ў энергетычнай службе. Вось таму на рубяжы новага тысячагоддзя яму прапанавалі новую пасаду — быць галоўным інжынерам РЭС. А гэта іншыя абавязкі. Трэба было самаму вучыцца планаваць дзейнасць вялікага калектыву, забяспечваць рамонт ліній і абсталявання, вучыць падначаленых бяспечна і кваліфікавана абыходзіцца з электраэнергіяй.

 

Зразумела, што папяровай работы стала больш, але перш чым планаваць будучую дзейнасць, неабходна ведаць сітуацыю, стан электраліній. Перш, чым вучыць бяспечным метадам працы, неабходна ацаніць кваліфікацыю работнікаў непасрэдна ў справе. Даводзіцца прымаць адрамантаваныя аб’екты, нанава ўведзеныя.

 

Вось так колішняе юнацкае захапленне стала сэнсам і зместам усяго жыцця. Ды і не толькі самога Рамана Іванавіча. У гэтую ж энергетычную сістэму перайшла працаваць жонка, спецыяліст бухгалтарскага профілю. На іх раўняюцца дзеці. Дачка таксама стала бухгалтарам вышэйшай кваліфікацыі, — “пайшла ў маму”. А на тату раўняецца сын, ён студэнт-першакурснік, таксама будучы энергетык.

 

Раману Сіняўскаму

Нам лёс канву жыцця снуе...

...Квітнелі яблыні і грушы,

Як толькі ён сустрэў яе

І зразумеў, што ўліп.

Па вушы.

Крыніцай біў, хмяліў дурман,

Іграў на рызыках і рысках.

І пачынаўся іх раман

Магчыма што на ўзмор’і Рыжскім.

Камусьці пад марскі наплыў

Прысніцца пальма ў Дэ-Маёрка.

А як ён сам з Міёраў быў,

То беларускую сніў зорку.

Нібыта крылы ён займеў,

Працяты пачуццём палётным,

І канчаткова зразумеў,

Што іх раман не мімалётны.

Па згодзе трапіць у палон,

Дзе шчасця напаткаць падкову...

Ён і яна, яна і ён,

І іх раман не выпадковы.

Ён свята верыў аднаму:

Няма ў прыгажосці межаў.

Яна належыла яму,

І сам ён толькі ёй належыў.

Тады любоў не ёсць падман,

Як невычэрпная ў запасах.

Вось так і доўжыцца раман

Іх да цяперашняга часу.

І ўжо гучыць

Жыцця шансон

Пад паяднанне душ і сэрцаў.

Іх сэрцы б’юцца ва ўнісон

І з частатой паўсотні герцаў.

Мо расчарую вас цяпер,

Аднак усё па этыцы:

Герой рамана — інжынер,

Адданы Энергетыцы.

І множыцца з гадамі плён,

Яны мінаюць неўпрыкметак.

Цераз гады

Праносіць ён

Любоў да электрычных сетак.

 

 

Для тэматычнай старонкі работнікі Міёрскага РЭС падабралі вершы Віктара Лагуна — паэта з Шаркаўшчыны. Гэта невыпадкова, бо адчулі ў аўтары роднасную душу — Віктар Ільіч працуе галоўным інжынерам у суседніх электрасетках. Удала спалучае прызванне энергетыка з творчым натхненнем лірыка.

 

Апраўданне надзей

Я, званком тэлефонным разбуджаны,

Шпарка крочу праз цемру начы.

Недзе знікла электранапружанне,

Ды яму ад мяне не ўцячы.

Цераз танец віхуры мне мрояцца

Светла-шэрыя вочы твае.

Ты не можаш заснуць, супакоіцца,

Бо цяпла ад мяне не стае.

Патыхае з вышынь дрогкім холадам,

І завея б’е снегам у твар.

Вецер грае жалобна на провадзе,

Вырывае з рукі мой ліхтар.

Мышцы, нервы і думкі напружана

Балансуюць на крайняй мяжы,

Я схапіў і трымаю напружанне,

І яно ад людзей не збяжыць!..

... Гаснуць зоркі на небе світальныя,

Вецер сцішыўся, як не было.

Недзе там, за снягамі бяскрайнімі

Ты запаліш электрасвятло.

І даруеш мне, так атрымалася.

Сёння ноч апраўдання надзей,

І цяпло, што адной прызначалася,

Падзяліў я на многіх людзей.

 

Прызванне нашае

Жыць не рызыкаваць,

У гэтым ёсць рэзон.

Плыве пад небам нітка жураўліная...

Што цягне нас ісці за сіні гарызонт,

Туды, куды пайшла электралінія?

Мы, ідучы наўпрост,

Губляем вёрстам лік

Цярністым, а не тым, што ўсланы ружамі.

А спадарожнік наш —

Яно ж і праваднік,

Зласлівае каварнае напружанне.

Нам некалі спачыць,

Не дзеля нас прывал.

Ідзём навобмацак таемнай сцежкаю.

Правадніка свайго

Драпежніцкі аскал

Мы папярэдзім смелаю ўсмешкаю.

Маланкавы разрад —

Мы удыхнем азон.

Залева, вецер нам прад некім каяцца:

Павінны людзям мы

Адсунуць гарызонт,

За ім цяпло і сонечнасць хаваюцца.

Не ў пошуках выгод

Згубілі мы спакой

Аднойчы,

Проста лёс нам выпаў гэтакі.

Прафесіі няма

Ў даведніках такой,

Затое ёсць прызванне энергетыка.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта