Авторизация
 

Сумленны шлях

Честный путь 18 снежня былому начальніку аддзела ўнутраных спраў Арсену Макаравічу Філіпаву споўнілася 80. Павіншаваць яго з гэтай падзеяй прыехала прадстаўнічая дэлегацыя. Намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава ўручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта, выказала сардэчныя пажаданні, уручыла падарунак. Прадоўжылі ўрачыстасць кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Ч. С. Кашкур, старшыня ветэранскай пярвічкі РАУС і таксама былы начальнік міліцыі Р. Б. Фурс, цяперашні намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце А. П. Чапулёнак. Гэтыя людзі ведаюць Арсена Макаравіча не адзін дзясятак гадоў, яны адзначалі высокія прафесійныя здольнасці юбіляра, яго сумленную службу і адказныя адносіны да абавязкаў, высокія чалавечыя якасці, увагу да сям’і. Цяжкія пасляваенныя ўмовы і неабходнасць клапаціцца пра кавалак хлеба не дазволілі Арсену Макаравічу развіць свае здольнасці спевака, але яны перадаліся сыну і ўнукам.

 

А. М. Філіпаў нарадзіўся ў сялянскай сям’і на Браслаўшчыне, непадалёку ад Іказні. Кожны дзень за 10 кіламетраў хадзіў у школу. Вучыцца перашкодзіла вайна, а потым давялося давучвацца ўжо ў сталым узросце. Служыў на Балтыйскім флоце амаль 5 гадоў на тральшчыку, які вылоўліваў міны, што засталіся ад вайны. Хаця час ужо быў мірны, побач гінулі маракі-саслужыўцы. Потым з’яўляўся агентам дзяржстраху. Пры падтрымцы жонкі Алены Іванаўны, якая працавала аграномам, паступіў у міліцэйскую школу. 1 кастрычніка 1959-га на яго плячах з’явіліся міліцэйскія пагоны, спачатку курсанцкія, а роўна праз 2 гады прыступіў да выканання абавязкаў оперупаўнаважанага аддзялення барацьбы з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці ў Міёрскім райаддзеле. Набіраўся вопыту, аддаваў службе не толькі рабочы час. Яго старанне і адказнасць заўважыла кіраўніцтва. У 1968 годзе пайшоў на павышэнне ў Докшыцкі райаддзел міліцыі, дзе пэўны час працаваў намеснікам начальніка РАУС, каб потым вярнуцца ў Міёры начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў. Гэтую пасаду займаў 12 гадоў пры агульным службовым стажы ў 26 гадоў 11 месяцаў і 13 дзён. Тэрмін саслужыўцы юбіляру падлічылі дакладны. Яны выказалі ветэрану шмат цёплых слоў, успомнілі нямала цікавых гісторый. Між іншым, міліцэйская служба не перашкаджала Арсену Макаравічу спяваць, нават дапамагала, бо раней і ў ёй вялікае значэнне надавалі развіццю мастацкай самадзейнасці з удзелам членаў сем’яў. Цяпер ужо гісторыяй стала выступленне вялікага міліцэйскага хору і на сцэне нашага РДК.

 

Працоўны шлях А. М. Філіпава з заканчэннем міліцэйскай службы не прыпыніўся, ён яшчэ 8 гадоў узначальваў раённы штаб грамадзянскай абароны. Успамінае, як наладжваў работу, абсталёўваў памяшканне.

Працоўныя і службовыя дасягненні Арсена Макаравіча Філіпава адзначаны медалямі “За бездакорную службу” ўсіх трох ступеняў, юбілейнымі да 50-годдзя савецкай міліцыі і 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, “Ветэран працы”, нагрудным знакам “Выдатнік міліцыі”.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта