Отмечает дату

Отмечает дату Сёння святкуе юбілей і прымае шчырыя віншаванні ад родных, калег па працы, сяброў адказны работнік, клапатлівая маці і проста добры чалавек — Тарэса Пятроўна Валеўка. За плячыма жанчыны 55 год, але калі вочы іскрацца радасцю, пра ўзрост нават і не ўспамінаеш.

Тарэса Пятроўна нарадзілася ў вёсцы Вята, дзе і прайшло яе дзяцінства. Пасля заканчэння СШ №2 прайшла курсы падрыхтоўкі бухгалтараў Даўгаўпілскага вучэбна-вытворчага камбіната ЦСУ.

 

Усю сваю працоўную дзейнасць Тарэса Валеўка прысвяціла роднай Міёршчыне. Пачынала ў 1974 годзе ў райспажыўсаюзе, дзе атрымала пасаду інвентарызатара. Завочна скончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум, а праз некаторы час яе паставілі бухгалтарам, потым — узначаліла адпаведную службу ў аб’яднанні грамадскага харчавання. У 1987 годзе скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут, дзе таксама была звязана з лічбамі, вучылася на факультэце “Бухгалтарскі ўлік і аналіз”. Пасля жыццёвая сцяжынка прывяла яе ў санаторый “Расінка”, дзе жанчына працавала эканамістам. Спазнавала тонкасці прафесіі эканаміста па фінансаванні ў ААТ “Міёрскі малочны завод”.

 

А ўчора споўнілася 13 год, як Тарэса Валеўка прыйшла ў наш калектыў. Кажуць, што не бывае людзей, якія складаюцца толькі з “плюсаў”. Аднак гэта не так, Тарэсу Пятроўну характарызуюць толькі са станоўчага боку: яна адказны і добрасумленны работнік, добрая і чулая маці і жонка — разам з мужам Яўгенам Мікалаевічам выхавалі траіх цудоўных дзяцей, старэйшы сын Леанід працуе ў Полацку ў ваеннай часці, а двайняты Вольга і Алег жывуць у Мінску.

 

Добрыя вынікі ў рабоце галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара аддзела ўліку падаткаў і эканамічнага аналізу  адзначаны граматай абласной падатковай інспекцыі МПЗ і граматай райвыканкама.

Хачу адзначыць, што гэты юбілей — яшчэ не падстава для выхаду на пенсію. Спадзяемся, што Тарэса Пятроўна яшчэ доўга будзе працаваць побач з намі, дзяліцца багатым вопытам з моладдзю, даваць дзейсныя парады старэйшым калегам.

 

М. ЛАКОТКА, начальнік

 інспекцыі МПЗ

па Міёрскім раёне.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.