Авторизация
 

Дзевяностагоддзе адзначыла доўгажыхарка з Міёр Тамара Пашкевіч

 У апошні дзень ліпеня ў дагледжанай хаце Тамары Пашкевіч на ціхім завулку ў райцэнтры сабраліся дзеці і ўнукі, суседзі і сябры. Нагода для віншаванняў і застолля надта паважаная – гаспадыні споўнілася 90. 

Тамару Васільеўну старажылы Міёр ведаюць як нязменнага работніка гандлю. Працы прадаўца аддала, здаецца, усё жыццё. Тут стварыла сям’ю, разам з мужам будавала дом, расціла дачок. Але тых, хто памятае яе за прылаўкам, ужо не надта шмат: больш за тры дзесяткі гадоў, як на заслужаным адпачынку.


Між тым Тамара Васільеўна не мясцовая. У Міёры яе прывёў пошук найлепшых умоў для жыцця ў бедны пасляваенны час. Ліхалецце застаецца цяжкім успамінам: варожая навала, прымусовы вываз на паднявольную працу ў непаўналетнім узросце. Толькі не пра гэта ішла гаворка за святочным сталом. У Тамары Васільеўны нямала светлых успамінаў пра мірнае жыццё. Усё добра склалася ў дачок. Засталіся трывалыя адносіны з былымі калегамі. Заўсёды можна разлічваць на суседзяў.


Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта выказаў ветэрану начальнік аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вячаслаў Бялько і ўручыў дадатак да яго – канверт. Што раённая арганізацыя не забывае свайго актыўнага члена, гаварыла сакратар раённага савета гэтага грамадскага аб’яднання Зоя Родзіна. Яна падарыла сувенір.


Свята ў ветэрана прайшло сярод родных людзей, суседзяў і сяброў.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта