Авторизация
 

85-годдзе адзначае наш пазаштатны аўтар Фадзей Шымуковіч з Дзісны

 27 лютага споўніцца 85 гадоў Фадзею Лаўрэнцьевічу ШЫМУКОВІЧУ. 

Нялёгкае, апаленае вайной вясковае дзяцінства навучыла яго паважаць сялянскую працу і ўпэўніла, што толькі стараннем, імкненнем да вучобы можна пракласці паспяховы шлях у жыццё. Цвёрдасць перакананняў і арганізатарскія здольнасці правераны камсамолам і кампартыяй. Адказнасць сфарміравана кіраўніцкай работай – узначальваў Акунёўскую СШ і Дзісненскую школу-інтэрнат. Зносіны з людзьмі адшліфаваны педагагічнымі навыкамі і практыкай, шматгадовай працай прапагандыстам камсамольскай і партыйнай палітычнай вучобы, лектарам і дакладчыкам. Па ўласным памкненні стаў адным з самых актыўных няштатных карэспандэнтаў нашай раённай газеты і іншых СМІ. Сцвярджае, што надрукаваным свой першы допіс пабачыў 20 лютага 1956 года, гэтым перыядычным выданнем было дзісненскае «Новае жыццё».


У адной з публікацый у «Міёрскіх навінах» Фадзей Шымуковіч акрэсліў сваё жыццёвае крэда: не люблю крывадушніцтва; не цярплю падману і хамства, тым больш здзекаў; не паважаю людзей, што не маюць сваёй думкі, бо яны не могуць быць апорай сям’і і дзяржавы; нельга забараняць выказвацца іншым, асабліва тым, з чыёй думкай не згодны. Такія прынцыпы выклікаюць павагу. І разуменне, што прытрымлівацца іх у рэальным жыцці вельмі няпроста. Аднак Фадзей Лаўрэнцьевіч змог у якасці настаўніка, дырэктара, грамадскага актывіста, нарэшце – мужа і бацькі. Заўсёды дэманстраваў адказнасць, нераўнадушнасць, працавітасць, любоў да родных мясцін і іх гісторыі. Шмат сіл аддаў абавязкам старэйшыны ў Дзісне, удзелу ва ўсіх гарадскіх і многіх раённых справах. Па ўласнай ініцыятыве вырабляў дэкор для дзіцячых пляцовак і ўстаноў. Пры гэтым паспяваў рыхтаваць допісы ў многія перыядычныя выданні, плён яго пяра проста здзіўляе. Як і шырыня тэматыкі матэрыялаў.


Што кіруе гэтым чалавекам? Фадзей Лаўрэнцьевіч адказвае: пакуль ёсць нейкія фізічныя сілы, розум і памяць, салідны жыццёвы вопыт, лічу сваім абавязкам быць карысным. Лепш не скажаш!

Паважаны Фадзей Лаўрэнцьевіч, калектыў рэдакцыі раённай газеты «Міёрскія навіны» шчыра віншуе Вас з юбілеем і жадае заставацца такім жа няўрымслівым, актыўным, нераўнадушным. Бадзёрасці духу і моцнага здароўя Вам.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 519
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 670
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта