Авторизация
 

Сын камісара. 70-годдзе святкуе Віктар Паляк з Міёр

 З-за пераблытаных некалі падзей і дат Віктар ПАЛЯК святкуе свой дзень нараджэння з 11 да 27 лютага. Напярэдадні 70-годдзя распытаў гэтага вядомага на Міёршчыне чалавека пра жыццёвы шлях. Значны перыяд Віктар Антонавіч узначальваў малаказавод, камбікормавы завод, быў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Юбіляр размову пачаў не з сябе – з сям’і. Гэта невыпадкова. Менавіта ў бацькоўскай хаце сфарміравалі яго светапогляд, характар, што потым дапамагала знаходзіць агульную мову з лю- дзьмі, дабівацца поспехаў, пераадольваць цяжкасці. Першы сямейны запавет: можаш дапамагчы чалавеку – дапамажы.

Гісторыя сям'і

Бацька Антон Паўлавіч паходзіць з хутара Велянцеі, што знаходзіўся паблізу больш вядомых Шкунцікаў у Шаркаўшчынскім раёне. Пасляваенная меліярацыя не пакінула ад месцейка і следу. Працаваў на зямлі, малатабойцам у вясковай кузні. З прыходам Саветаў стаў міліцыянерам у Шаркаўшчыне. Узяў шлюб з Валянцінай Юльянаўнай – дачкой арандатара.


Першынец у маладой сям’і нарадзіўся ў пачатку снежня 1941-га, ужо пры нямецкай акупацыі. Паступова ўзнімалася хваля супраціўлення захопнікам, на пачатку 1942-га партызаніў і былы міліцыянер. Арганізаваным і масавым гэты рух стане крыху пазней, але з’яўленне першых груп лясных салдат выклікала ў акупантаў і мясцовых прыслужнікаў жорсткую рэакцыю. У сакавіку ў хату ў Велянцеях уварваліся паліцэйскія. На просьбу зачыніць дзверы ў пакой, дзе стаяла калыска з трохмесячным немаўляці, яны расчынілі іх насцеж. Маці паспела толькі цяплей ухутаць сыночка, як яе і сястру Антона павялі ў Шаркаўшчыну. Ім – членам сям’і партызана – пагражаў расстрэл. Так і здарылася б, каб паліцэйскі, звязаны з партызанамі, не ўпіхнуў жанчын у састаў, што вёз нявольнікаў у Нямеччыну.


 Добра, што ў апусцелую і ўжо настылую (на вуліцы яшчэ ляжаў снег) хату на хутары на наступны дзень наведалася бабуля. Унучок не падаваў прыкмет жыцця, яна выслухала слабае біццё сэрцайка. Ухутала, адагрэла, уратавала…
Валянціна Юльянаўна трапіла на лесараспрацоўкі на граніцы Германіі і Чэхаславакіі. Натруджвалася там галодная, дрэнна апранутая і абутая, вярнулася пасля вызвалення з хваробай ног, якую потым не змагла вылечыць.


Антон Паўлавіч у верасні 1943-га стаў камісарам атрада № 1 партызанскай брыгады «Кастрычнік». Кніга «Партызаны Вілейшчыны» сведчыць, што гэта невялікае партызанскае фарміраванне было баявітым, разграміла некалькі моцных нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, вытрымала дзве карныя экспедыцыі, працяглы час абараняла рубяжы Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Але пра барацьбу з ворагам дома былы камісар успамінаць не надта любіў. На ўрачыстасці заўсёды апранаў касцюм толькі з ордэнам Чырвонай Зоркі (тлумачыў, што ён заслужаны крывёй), хаця меў яшчэ два ордэны Айчыннай вайны. У пасляваенны час загадваў млынам, узначальваў сельскі Савет і Пліскі райпрамкамбінат, быў абраны старшынёй калгаса імя Хрушчова, які ў выніку рэарганізацый стаў аддзяленнем саўгаса «Гарадзец».

 Любіў тэхніку

У такой сям’і ў 1950 годзе нарадзіўся Віктар. Сцвярджае, што з маленства пераняў ад бацькоў іх сямейныя маральныя каштоўнасці і традыцыі, спазнаў вясковае жыццё і сялянскую працу. Любіў тэхніку, шмат чаму навучыўся ад старэйшага брата-механіка. Таму свядома выбраў факультэт механізацыі Вялікалуцкага сельгасінстытута. Пры размеркаванні выпускнікоў на Віцебшчыну было толькі адно накіраванне, Віктар Антонавіч дабіўся яго. Найперш для гэтага быў асабісты стымул: у Лужках чакала жонка з дачушкай.
Малады спецыяліст пачынаў інжынерам калгаса «Свабода» з цэнтрам у вёсцы Сталіца. Узначальваў гаспадарку былы школьны завуч Пётр Сяргеенка, умелы кіраўнік і тактоўны чалавек. Ён разбіраўся ў людзях і карыстаўся павагай сярод падначаленых. Найлепшыя якасці прыкмеціў за некалькі месяцаў перад службай у арміі і ў маладога інжынера, бо паабяцаў да вяртання для яго сям’і пабудаваць дом. Слова стрымаў. Калі праз год службы ў Аршанскім ракетна-зенітным палку на Далёкім Усходзе сяржантам станавіўся на ўлік у райваенкамаце, знаёмыя калгасныя вадзіцелі паведамілі: жыллё чакае.

Фотаматэрыял з сямейнага альбома Віктара ПАЛЯКА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Чытайце поўнасцю ў № 15 раённай газеты, электронны варыянт http://belkiosk.by/mirnov

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 637
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 103
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта