Авторизация
 

Нашаму земляку - паэту і пісьменніку Славаміру Даргелю - споўнілася 70!

 Славамір Даргель нарадзіўся ў вёсцы Белеўцы Новапагосцкага сельсавета. З дзяцінства зведаў цану сялянскай працы, загартаваны службай у арміі і органах унутраных спраў, выпрабаваны вернасцю юрыспрудэнцыі.

 Даўно перасягнуў пенсіённы рубеж, аднак не паддаўся спакусам заслужанага адпачынку. Працуе юрысконсультам, са школьных часоў займаецца літаратурнай дзейнасцю. Друкавацца пачаў у нашай раёнцы, працягваў у іншых перыядычных выданнях. Выдаў 12 кніг прозы. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Неаднаразовы пераможца літаратурных конкурсаў. Узнагароджаны медалём СПБ «За вялікі ўклад у літаратуру».


Да свайго юбілею падрыхтаваў падарунак сабе і землякам-міярчанам: выдаў новую кнігу прозы «Мой и только мой».

Калектыў «Міёрскіх навін» шчыра віншуе Славаміра Даргеля з юбілеем і жадае земляку далейшых творчых дасягненняў, шмат сіл, трывалага здароўя і вострага пяра!

Фота з архіва Славаміра ДАРГЕЛЯ.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта