Авторизация
 

60-годдзе адзначыў старшыня ААТ "Папшулі" Васіль Кухцінскі

 14 студзеня 60-годдзе афіцыйна адзначыў кіраўнік ААТ «Папшулі». Дата пазначана ў дакументах, а па сямейнай традыцыі дзень нараджэння Васіль КУХЦІНСКІ святкуе на дзесяць дзён раней. Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна ўручыў юбіляру першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі. Вышэйшую прафсаюзную ўзнагароду прывёз старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель (на здымку).

Адразу пасля віншаванняў пайшла размова пра справы ў гаспадарцы. Дырэктар настроены аптымістычна: у 2019-м намалочана 3 800 тон зерня – на 50,3 % больш папярэдняга года; ураджайнасць атрымалася нават вышэйшая за сярэднераённую – 29,7 ц/га; з восеньскім комплексам работ у асноўным справіліся. Глебу ўзаралі, дзякуючы пасяўным агрэгатам пры меншай колькасці апрацовак зямлі своечасова пасеялі азімыя. Вытворчасць малака за мінулы год павялічылі на 13 %, рэалізацыю – на 17 %.


У мясной галіне плюсы большыя: па вырошчванні буйной рагатай жывёлы 22 %, па яе продажы нават 31 %. Таму адны з першых у раёне выплацілі снежаньскі заробак, ёсць сродкі на паліва.


Аператыўна вырашаць фінансавыя пытанні дазваляе рэгулярнае паступленне сродкаў ад рэалізацыі малака і кормнікаў. Нядаўна паставілі на мясакамбінат групу быкоў сярэдняй вагой 419 кілаграмаў, на чарзе наступная.


– Раней многія праблемы за нас вырашала ўпраўленне сельскай гаспадаркі, цяпер вучымся самі, – падвёў вынікі Васіль Аляксеевіч. – Але каб лепш гаспадарыць, трэба нарошчваць вытворчасць сельгаспрадукцыі. Камбікармы выдзяляем не толькі дойнаму пагалоўю, але і кормнікам, выігрываем на якасці мяса. Кожнае цяля імкнёмся захаваць, здаровым давесці да адкорму. На рабочых месцах усё залежыць ад людзей, ад іх разумення, што ва ўсім неабходны парадак. Цяпер усё вастрэй паўстае пытанне вытворчасці малака гатунку экстра.


Васіль Кухцінскі мясцовы, нарадзіўся ў вёсцы Мядзведзева. Вучыўся ў Акунёўскай школе. У калгасе імя Гастэлы пачынаў працоўны шлях пасля Ветрынскага вучылішча як і бацька – трактарыстам. У арміі пакалясіў на вялікагрузнай машыне, нават перавозіў зерне на цаліне. Потым паступіў у Гарадоцкі саўгастэхнікум.


Яшчэ студэнтам звязаў лёс з Зояй Няпомняшчай. Зоя Міхайлаўна трапіла ў гаспадарку пасля Полацкага сельгастэхнікума і стала тут галоўным бухгалтарам. Яна родам з Галінова, населенага пункта ў тагачасным калгасе імя Кутузава (цяпер ААТ «Дрыгучы»). Родная вёска непадалёк ад вялікай дарогі, таму на першым часе аддаленыя Папшулі здаліся ёй краем свету. Каб уладкавацца лепш, адразу паступіла на завочную вучобу ў сельгасакадэмію ў Горкі. Ды неўзабаве пачалося сямейнае жыццё, з’явілася пастаянная прафсаюзная нагрузка.


З дыпломам спецыяліста па механізацыі сельскай гаспадаркі Васіль Кухцінскі вярнуўся ў родны калгас майстрам-наладчыкам. Тут чакалі маладая жонка з сынам. Спачатку жылі ў яго бацькоў, потым атрымалі калгасны дом. Як і ўсе вяскоўцы на той час, вялі вялікую ўласную гаспадарку. Расла і сям’я, нарадзілася дачка. У вёсцы для ўсіх хапала працы.


Было дзеля чаго старацца Васілю Аляксеевічу. Потым узводзіў дом, клапаціўся пра вучобу і будучыню дзяцей. Набіраў кар’ерную вышыню. Неўзабаве прызначылі загадчыкам машыннага двара, пазней дзесяцігоддзе ўзначальваў мехатрад. Як узгадвае, з кавялой па некалькі разоў абышоў усе палі. Потым пры вызначэнні аб’ёму выкананых механізатарамі работ нават мерыць іх не трэба было: плошчу называў па памяці.


Каля шасці гадоў назапашваў кіраўнічы вопыт намеснікам старшыні. У першыя дні сакавіка 2003-га стаў старшынёй, партфель прыняў ад Мікалая Хмельніка. Тады гаспадарка называлася сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам, з канца 2010-га стала ААТ «Папшулі». І ўвесь час загружанасць, нервовае напружанне, якое нейкі час дазваляў здымаць любімы занятак – паляванне, рэдкія вольныя хвіліны дома, нягледзячы на стан здароўя.


– Што для кіраўніка галоўнае? – пытаюся ў Васіля Аляксеевіча.
– Знайсці падыход да кожнага чалавека, – прагучала ў адказ.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта