Авторизация
 

Напярэдадні Новага года скончыліся ўнутраныя рамонтныя работы ў цэнтральнай раённай аптэцы № 111

 Папярэдніцай аптэкі ў Міёрах была ўстанова пана Вішнеўскага на завулку Віленскім, якая месцілася ў пачатку цяперашняй вуліцы Горкага. А непасрэдна фармацэўтычная ўстанова з’явілася ў студзені 1954-га на вуліцы Леніна, 2. Яе будынак захаваўся да гэтага часу, ужо тады меў электраасвятленне, тэлефон, неабходнае абсталяванне, а яшчэ нетыпавыя падвал і хлеў для паліва.


Штат аптэкі складалі сем чалавек: кіраўнік Вера Антонаўна Шаўчэнка, асістэнт Ганна Лук’янаўна Кузняцова, рэцэптар Тамара Сямёнаўна Бахмед, фасоўшчык Ларыса Мядзялян, касір Зінаіда Аляксандраўна Голубева, бухгалтар Лідзія Аркадзьеўна Паўлюканец і санітарка Ядвіга Казіміраўна Відакова.
Захаваліся запісы пра паступленне ў 1965 годзе халадзільніка «Днепр», аўтаклава, рэфектометра. 12 верасня 1967-га атрымалі балгарскі асістэнцкі стол на два рабочыя месцы, камплект штангласаў, сушыльную шафу. Праз год з’явілася пішучая машынка «Масква». Штат вырас да 14 работнікаў. Тавараабарот з 1966 года да 1970-га павялічыўся з 69,1 тысячы рублёў да 95,6 тысячы, абслугоўванне рэцэптаў з 69,3 да 206,3 тысячы. Гатовых лекаў было 67,5 %, стала 75 %. Гэтыя змяненні забяспечвалі кіраўнік М. М. Красоўскі, асістэнты К. С. Сураўнева і О. В. Баршчова, рэцэптары Б. І. Красоўская, М. В. Сігалава і Ю. Ф. Закрэўская, фасоўшчыкі Г. П. Кукуць і С. З. Мацук, старшы бухгалтар А. Ф. Балтрушэвіч і бухгатар Л. І. Клінцэвіч, касіры З. А. Голубева і В. І. Сяткоўская, санітаркі В. П. Шульга і Н. В. Дзям’янава.

Новы этап

У 1974 годзе правізарам-аналітыкам, намеснікам кіраўніка прыйшла выпускніца Віцебскага медінстытута Ніна Гарбачонак. Праз чатыры гады Мікалай Мікалаевіч перадаў ёй партфель і крэсла кіраўніка. Цяпер яна мае самы вялікі кіруючы стаж у раёне – 41 год.

З чаго пачыналі, Ніна Пятроўна?
– У старым прыстасаваным будынку мелі мінімум патрэбных умоў. Але работнікі стараліся. Толькі стэрыльнага фізраствору штодзень рыхтавалі па 40 – 60 літраў, цяпер ён паступае цэнтралізавана. Яшчэ выраблялі мікстуры, парашкі, мазі па рэцэптах.
Для новай аптэкі ўжо быў закладзены фундамент. Так што пачынала з будаўніцтва. Праз два гады перабраліся ў новы будынак, дзе з першых дзён 1981-га пачалі прымаць наведвальнікаў.
На той час аптэчная сістэма Міёршчыны ўжо была даволі разгалінаваная, у ёй працавала 45 чалавек, усе выдатныя спецыялісты і адказныя работнікі. Дзісенскую № 112 узначальваў Мікалай Багданаў, сакратар партарганізацыі пры гарсавеце, Новапагосцкую № 115 – Зінаіда Сіповіч, Язненскую № 101 – Ефрасіння Панкрат, не памятаю толькі кіраўніка Лявонпальскай № 114.

Дзень сённяшні

Што сабой уяўляе цяперашняя аптэчная сістэма?
– Яна ўсё больш набліжаецца да чалавека. Дзякуючы падтрымцы ўладных структур, найперш старшынь райвыканкама Віктара Тарасевіча, Уладзіміра Скавародкі, Ігара Кузняцова, а таксама фінансавай падтрымцы абласной структуры УП «Фармацыя» (кіраўнік Алена Арлова), усе нашы ўстановы маюць добрую матэрыяльна-тэхнічную базу, новую мэблю. Два гады таму абноўлена Дзісенская аптэка, яе ўзначальвае адказны і перспектыўны спецыяліст, чулы чалавек Ірына Мільяновіч. Завочна вучыцца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Яе першыя памочніцы – фармацэўты-рэцэптары Наталля Сурыкава, Святлана Туча і Таццяна Апрышка.


 У Язне лекавым забеспячэннем насельніцтва займаецца Ала Сінкевіч. Створаны 32 пункты рознічнай рэалізацыі лекавых прэпаратаў сельскаму насельніцтву праз медыцынскіх работнікаў амбулаторый і ФАПаў. Усім вялікі дзякуй за супрацоўніцтва. Асабліва хачу адзначыць зацікаўленасць справай Марыі Крупко ў Павяцці, Святланы Сухоўскай у Волкаўшчыне, Алены Крук у Туркове.
Самыя значныя перамены адбыліся ў райцэнтры. Наша аддзяленне № 177 дзейнічае пры райпаліклініцы, там працуе Святлана Жабёнак. Установа № 179 перамясцілася ва «Універсам» ля рынку, дзе гаспадарыць Надзея Сукманава, № 338 два гады таму пацясніла кафэ «Брыганціна», там цяпер загадвае Ганна Матэленак, 359-е сёлета асвоіла прастору «Еўраопта» з Юліяй Бураковай, задавальняе патрэбы хворых 363-е ў ЦРБ з Аксанай Ролік.


Дарэчы, нядаўна Юлія Буракова заваявала дыплом у конкурсе прафесійнага майстэрства ў Паставах.
У цэнтральнай аптэцы абслугоўваюць наведвальнікаў работніцы 1-га стала ці фармацэўты-рэцэптары Яніна Блажэвіч, Валянціна Раманенка, Ніна Шыкула і Ніна Кубарка. Працуюць з пакупнікамі, таму патрабаванняў да іх шмат. Найперш – добра арыентавацца ў асартыменце, а гэта больш за 4,5 тысячы назваў лекавых сродкаў, тавараў медтэхнікі і іншых спадарожных. Дарэчы, калі раней гэтыя запасы папаўняліся і абнаўляліся раз за месяц, то цяпер – штотыднёва. Імкнёмся задаволіць патрэбы ўсіх.


 Дзейнасць установы забяспечваюць мой намеснік Валянціна Лявіцкая, вядучы бухгалтар Валянціна Мыслівец, другі бухгалтар Таццяна Язёнак, касір Ларыса Граковіч, вадзіцель і адначасова галоўны гаспадарнік Генадзь Януковіч, санітаркі Антаніна Крываручка і Алена Балюй.
Калектыў згуртаваны, не парываюць з намі сувязі былыя работнікі. Радуемся сустрэчам з ветэранамі Верай Ляскоўскай, Юліяй Чарняўскай, Данай Іванчанка, Ганнай Балтрушэвіч.

Дзень сённяшні для аптэкі – гэта што?
– Навацый шмат. Укараненне камп’ютарнай праграмы «Беларуская аптэка» дазваляе аналізаваць і кантраляваць напаўняльнасць асартыменту ў нашых установах і бачыць магчымасці абласнога аптэчнага склада. Кожная перыферыйная аптэка можа заказаць патрэбнае хворым у нас ці ў Віцебску. Атрымліваем лекавыя прэпараты толькі з абласнога склада «Фармацыя», дзе ёсць кантрольная лабараторыя, што выключае паступленне ў рознічную сетку кантрафактнай прадукцыі.
Пачалі прымаць электронныя рэцэпты. Пакупнікі могуць зрабіць інтэрнэт-заказ на лекі са зніжкай у 5 %. Атрымліваюць яго ў нас.
Адпускаем каля 200 прэпаратаў айчыннай вытворчасці для пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў бясплатна ці з 10 %-ай зніжкай.
Набліжаем лекавую дапамогу да сельскага насельніцтва.

Фотаматэрыял аўтара і з архіва Ніны ГАРБАЧОНАК.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта