Авторизация
 

Інспектар дзяржтэхнагляду Уладзімір Яскевіч аўтарытэт напрацоўваў вопытам

 Сёлета галоўнаму дзяржаўнаму інспектару па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Уладзіміру Яскевічу споўнілася 65. З гэтага ўзросту ў дзяржслужачых абавязкова пачынаецца «заслужаны апачынак». Падзею ўрачыста адзначылі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Павіншаваць юбіляра прыехалі госці з Мінска, Віцебска, Шаркаўшчыны, сабраліся калегі па працы і супрацоўнікі з суседніх кабінетаў.

Намеснік начальніка рэспубліканскай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Аляксандр Маеўскі ўручыў Уладзіміру Канстанцінавічу Ганаровую грамату Мінсельгасхарчу і адзначыў: ён працаваў так, што пра Міёршчыну ведала ўся рэспубліка, раён выходзіў пераможцам у аглядах-конкурсах машынных двароў. Дзяржінспектара ведалі і з павагай ставіліся ўсе механізатары сельгаспрадпрыемстваў, гаспадары прыватных трактараў і сельгасмашын.


Начальнік абласной інспекцыі Мікалай Караткевіч удакладніў: на Віцебшчыне няшмат раёнаў прэтэндавалі на прызавыя месцы ў рэспубліканскіх аглядах-конкурсах па ўтрыманні машынных двароў, пастаноўцы тэхнікі на працяглае захоўванне. Пры гэтым Уладзімір Канстанцінавіч стрыманы і неканфліктны, заўсёды дабіваўся мэт, якія патрабавала служба, ставіў іх асабіста перад сабой і іншымі, выконваў абяцанні. Міёршчына была вядомай і тым, што тут па выніках дзяржтэхаглядаў забяспечвалася самая высокая гатоўнасць асабістай тэхнікі ў насельніцтва. Прызнаннем заслуг дзяржінспектара стала Ганаровая грамата абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні.


Кампетэнтнасць і адказныя адносіны Уладзіміра Яскевіча да выканання абавязкаў адзначыў начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель пры ўручэнні вышэйшай узнагароды раённага выканаўчага камітэта.


Галоўны інспектар дзяржтэхнагляду працаваў у цесным кантакце з райкамам прафсаюза работнікаў АПК на тэхаглядах, рэйдах па машынных дварах і майстэрнях, праверках умоў працы сельскіх механізатараў і іншых мерапрыемствах. Прафсаюзную Грамату яму ўручыў Леанід Хахель. Падзякаваў за супрацоўніцтва, уклад у павышэнне эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі на палях раёна намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 398
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 756
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 834
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 315
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2020
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта